по́длетак, ‑тка, м.

Спец. Маладая птушка, якая толькі пачала вылятаць з гнязда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маладу́ха ’маладзіца’, ’маладая, нявеста’ (ТСБМ, Бес., Грыг., Сл. Брэс., Гарэц., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Мат. Гом., Растарг.; віл., З нар. сл.; Яруш., ТС). Укр. молоду́ха ’нявеста’, рус. молоду́ха ’маладзіца’, ’маладая жанчына, дзяўчына’, ’нявестка’, польск. młoduchaмаладая жанчына’, ’маладзіца’, славац. mladuchaмаладая напярэдадні і ў дзень вяселля’. Паўн.-слав. molduxa. Да малады́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жабяня́ і жабянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Маладая, маленькая жаба; жабка (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́рыя, ‑і, ж.

Згодна з каранам, вечна маладая прыгажуня, якая жыве ў раі і ўпрыгожвае там жыццё праведнікаў.

[З арабск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гучо́к, ‑чка, м.

Абл. Маладая галінка; атожылак, парастак. — Сена дастанем, насячом гучкоў, вецця, галін — не падохне жывёла. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выга́рышча, ‑а, н.

Выгаралае месца ў лесе, на балоце; пажарышча. Дождж абмые выгарышча — трава пойдзе маладая расці. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маладзі́ца, ‑ы, ж.

Маладая замужняя жанчына. У вішнёвым садку каля хаты Маладзіцы й дзяўчаты Засцілалі сталы ў халадочку. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юна́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Асоба жаночага полу, якая не дасягнула сталасці, маладая дзяўчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабі́на, -ы, мн. -ы, -бін, ж.

Дрэва з гронкамі дробных гаркаватых аранжавачырвоных пладоў, а таксама ягады гэтага дрэва.

Пад акном расцвіла маладая р.

Чарнаплодная рабіна — куст сямейства ружакветных, які дае плады ў выглядзе вялікіх чорных ягад.

|| памянш. рабі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. рабі́навы, -ая, -ае.

Рабінавая настойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бучны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае буйную сакавітую зеляніну (пра расліны). Да вайны ў нашым гародчыку кучаравілася маладая, вельмі бучная ліпа. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)