зда́ча, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. здаваць — здаць (у 1–6 знач.). Здача збожжа дзяржаве. Здача экзаменаў.

2. Лішак грошай, які вяртаецца пры разліку. Даць здачу. // перан. Адказ на ўдар або знявагу. [Добка], калі яго нават аблаюць і пакрыўдзяць, не мог даць здачы. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

похо́д​II (излишек в весе, сумме) разг. лі́шак, -шку м., гак, род. га́ку м.;

с похо́дом з га́кам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пахо́д 1 ’перамяшчэнне атрада з пэўнымі мэтамі’, ’ваенныя дзеянні’ (ТСБМ, Шат.), ’бойкае месца, дзе ходзяць і ездзяць’ (слаўг., Яшк.), пахады́ ’дарогі, сцежкі’ (гл.). Укр. похід ’шэсце’, ’паходка’, рус. поход ’рух войска’, ’кампанія’, ’ход касяка рыб’, ’лёт пчалы’, ст.-рус. походъ ’вайна’, ’выступленне на вайну’, ’выхад на лоўлю рыбы’, польск. pochód ’паход, марш’, працэсія’, ’рад, ланцуг, смуга’, ’крок’, ’паходня, дошка на плыце’, н.-луж. pochod ’паходжанне, эвалюцыя’, ’марш’, в.-луж. pochod ’марш’, чэш., славац. pochod ’тс’, ’паходны рух’, ’шэсце’, ’працэс’, славен. pohòd ’марш’, ’адведзіны, візіт’, серб.-харв. по̀ход ’тс’, ’ад’езд, выезд, выхад’, макед., балг. по́ход. Прасл. poxodъ ’апраўленне, выхад, выезд’ < poxoditi. Да па‑ < прасл. po‑ (са значэннем пачатку дзеяння) і хадзі́ць (гл.). На бел. тэрыторыі па‑ набыло значэнне ’паступовае запаўненне пэўнай плошчы дзеяннем’.

Пахо́д 2 ’невялікі лішак (у вадзе, суме, ва ўзросце)’, тураў. похо́д ’тс’ (ТСБМ, Яруш., Шат., ТС). Укр., рус. поход ’тс’. Усходнеславянскае. Да паходзіць ’выходзіць з чаго-небудзь’ > ’выходзіць з лішкам’. Іншае развіццё значэння ’выходзіць з чаго-небудзь, аднекуль’, параўн. у бел. паходзіць ’мець падабенства, быць родам адкуль-небудзь’ (Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), похо́дзіць ’тс’ > похо́джы ’падобны’ (ТС), ’належаць паводле нараджэння да якога-небудзь класа, нацыі’, ’узнікаць, утварацца’ (ТСБМ). Да першага значэння паходзіць ’выходзіць з чаго-небудзь’ і суадноснага з ім паход ’лішак’ можна прывесці паралель з літ. pértekėti ’працякаць’, ’перацячы, пераліцца’, pértekti ’мець у дастатку, удосталь’ і per̃teklius ’лішак’, у той час як літ. atliekà, ãtliekas, atlaikà, liẽkana ’лішак’ суадносяцца з lìkti ’заставацца, пакідаць’, якое (як і бел. лі́шак < прасл. lixъ) узыходзіць да і.-е. *leik​u̯‑so‑ ’пакідаць’ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 91).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́лішка ’папіхач’ (віл., Сл. ПЗБ). Калі тут не памылка — по́пішка ад папіхаць, экспр. суф. ‑ішк‑ (як запін — запішка), параўн. папі́шка ’штурханне ў дно вяслом’ (Касп.), то, хутчэй за ўсё, да лі́шак, лішка ’лішняе’, г. зн. ’непатрэбнае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лі́шніца, ‑ы, ж.

Разм.

1. Дастатак; лішак. Не звыклыя да лішніцы і празмернага клопату, больш за ўсё .. [дзеці] прагнулі толькі ласкі. Васілевіч. Жыццё .. крыху наладзілася, але ў гаспадарцы лішніцы не было. Пянкрат.

2. Большае чым патрэбна, чым можна. Ёй [Марыйцы] можна сёння лішніцу паспаць, — Такі ў яе дзянёк ужо сягоння. Дзяргай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изли́шек м.

1. (остаток) лі́шак, -шку м.;

нали́чие изли́шков ная́ўнасць лі́шкаў;

2. (чрезмерное количество чего-л.) празме́рнасць, -ці ж.;

изли́шек темпера́мента празме́рнасць тэмпера́менту;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сы́расць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць сырога (у 1 знач.).

2. Лішак вільгаці дзе‑н.; павышаная вільготнасць (у паветры, глебе). Блізка, адразу ж за поплавам, бярэзнік. Адтуль цягне прыемнай сырасцю. Каршукоў. Але чаго баяцца сырасці, калі ёсць шынель, калі ў клунку ёсць нават посцілка. Кулакоўскі. // Вільготнае месца, пляма.

3. Што‑н. сырое, вільготнае. [Калгаснікі:] — Па сілас у Сялібу ездзім. За тры вярсты, смеху варта, сырасць такую возім. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лі́шка 1 ’градка’ (пін., стол., Сл. Брэс.). Да ляха́ 1 (гл.).

Лі́шка 2 ’няцотны лік’ (Нас., Гарэц., ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ; слонім., Шн.), ’лішак, рэшта’ (Нас., Бяльк., Касп., Шат., ТС), стол. лы́шка ’тс’ (Нар. лекс.), укр. ли́шка ’тс’, рус. смал., пск., ли́шка ’няцотны лік’, паўн. ’многа, з лішкам’. Да прасл. lišьka < lixъ > лі́ха (гл.). Сюды ж лі́шкі — назва гульні (Анік.), даўг. лі́шка ’невялікая колькасць грошай’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перабо́р, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перабіраць — перабраць (у 1, 3, 4 і 6 знач.) і перабірацца — перабрацца (у 2 знач.).

2. Дзеянне паводле дзеясл. перабіраць (у 2 знач.).

3. Лішак, узятае звыш меры, нормы; проціл. недабор. Перабор меры таксама нядобры, як і недабор. Колас.

4. Частае чаргаванне якіх‑н. гукаў; перазвон, перастук. Пералівістыя пераборы галасоў. □ Баяны і гармонікі заігралі ў перабор. Калачынскі. Ззаду грымелі, разрываючыся, снарады і густа, з пераборамі, ляскаталі кулямёты. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спарыння́ ‘паразітны грыб на збожжы, Claviceps purpurea Tul. (L.)’ (ТСБМ), спары́ня, спарыня́, спары́ння ‘тс’ (Шчарб.; шчуч., мядз., глыб., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. споринья́ ‘тс’, рус. спорынья́ ‘тс’, ‘поспех, працвітанне, прыбытак’, стараж.-рус. спорыня ‘багацце, лішак; ураджай’. Да спор 1. Паводле Трубачова (гл. Фасмер, 3, 738), пераход да значэння ‘спарыння’, мабыць, меў эўфемістычны характар, хутчэй за ўсё, на базе знешняга падабенства зросшыхся каласоў (гл. спор, спарыш) з каласамі, заражанымі Claviceps purpurea.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)