дзевятна́ццаць, ‑і, ліч. кольк.

Лік і лічба 19. Дзевятнаццаць памножыць на пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 19. Дзевятнаццаць рублёў. □ Маладому [чалавеку] было год дзевятнаццаць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзевяцьсо́т, дзевяцісот, дзевяцістам, дзевяццюстамі, (аб) дзевяцістах, ліч. кольк.

Лік і лічба 900. Дзевяцьсот падзяліць на дзевяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 900. Дзевяцьсот рублёў. Дзевяцьсот кіламетраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тры́ццаць, ‑ццаці, Т ‑ццаццю, ліч. кольк.

Лік і лічба 30. Трыццаць падзяліць на пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 30. Трыццаць крокаў. Трыццаць капеек. Трыццаць гадоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто, ста, ліч. кольк.

1. Лік, лічба і колькасць 100.

С. дзеліцца на чатыры.

С. падручнікаў (колькасць, абазначаная гэтай лічбай).

2. Ужыв. для выражэння вялікай колькасці ў значэнні шмат, вельмі, многа.

Разоў с. слухалі перадачу.

На ўсе сто (разм., адабр.) — поўнасцю, цалкам.

|| парадк. со́ты, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шэсць, шасці, Т шасцю, ліч. кольк.

Лік і лічба 6. Шэсць падзяліць на тры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 6. Лясной дарогай Міця прайшоў вёрст шэсць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трыльё́н ‘лік, роўны тысячы мільярдаў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Запазычана з франц. trillion ‘тс’, якое ўтворана з суфіксоідам ‑lionmil‑lion) з заменай mil‑ на лац. triaлічба мае ў 3 разы болей нулёў, чым у тысячы. У беларускую мову лічба трыльён прыйшла, хутчэй за ўсё, праз рускую мову (СИС; SWO, 1980; Голуб-Ліер, 98, 489; ЕСУМ, 5, 638).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзе́вяць, ‑і, ліч. кольк.

Лік і лічба 9. Дзевяць падзяліць на тры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 9. Дзевяць рублёў. □ У той хаце жыве дзевяць родных братоў Ярмаліцкіх. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэко́рдны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца рэкордам; найвышэйшы, найбольшы. Рэкордны ўраджай. Рэкордная лічба. □ Хоць мясцовыя спартсмены і не паказалі рэкордных вынікаў, але самыя гарачыя апладысменты дасталіся іменна ім. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́мдзесят, сямідзесяці, Т сямюдзесяццю, ліч. кольк.

Лік і лічба 70. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 70. Семдзесят гадоў. □ За трое сутак [партызаны] прайшлі ад сваёй базы больш чым семдзесят кіламетраў. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лічба́н ’старажытная бронзавая манета; якая ўжываецца цяпер у прывесках на каралях’ (Нас.). Да лічма́н1 (гл.). Назіраецца другаснае збліжэнне да слова лі́чба (Слаўскі, 4, 243).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)