беспамылко́вы, ‑ая, ‑ае.
Правільны, без памылак. Беспамылковы адказ, прагноз. □ З асалодай малюю гадзіну-другую, каб рука пастаянна мела беспамылковае адчуванне пластычнасці формы, лініі. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лісік ’дзіванна скіпетрападобная, Verbascum thapsiforme Schrad.’ (маг., Кіс.). Да ліс (гл.). Названа паводле формы кветканосу, падобнага да лісінага хваста. Гл. таксама лісяк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
духо́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць духоўнага (у 1 знач.). У доме Гольдэнвейзераў яшчэ гімназістам Мікалай Шчакаціхін убіраў у сябе атмасферу вялікай духоўнасці і незгасальнай творчасці. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фальклары́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Спецыяліст па фальклору. Шмат хто з сучаснікаў Грыневіча ўспамінае, што фалькларыст пры кожнай нагодзе ўмудраўся пачуць і занатаваць песню. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лыс 1, лысь ’ліс’ (Клім., Дразд.), лысу́к, лысю́к ’маленькае лісянё’ (Дразд.). Да ліс (гл.). Аб другасным ацвярдзенні л‑ гл. Карскі (1, 316–317).
Лыс 2 ’назва быка з лысінай на галаве’ (КЭС, лаг.), лы́са ’карова з белым ілбом’ (Клім.), параўн. в.-луж. łysa ’назва лысай каровы’, чэш. lysa ’карова з белай лысінай’, славац. lyska, славен. lisa ’белая лысіна ў жывёлы’. Да прасл. lysъ > лы́сы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
захапля́льны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і захапляючы (у 2 знач.). [У купальскіх песнях] сабрана ўсё, што толькі ёсць для беларускіх сялян самага святочнага, таямнічага, захапляльнага, радаснага і гуллівага. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
а́ўтарства, ‑а, н.
Прыналежнасць твора аўтару. Як адно з першых заканамерна ўзнікае.. пытанне адносна аўтарства ілюстрацый і аздоб, якія падалі выданням Скарыны такі высокі мастацкі ўзровень. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́йтаўна, ‑ы, ж.
1. Дачка войта.
2. Гераіня беларускіх народных песень-балад. Войтаўна гіне не на полі бою, а пры спробе пераплысці з войскам сіняе мора. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
І́мне ’вымя’ (Ліс.). Ад вымя (гл.) са стратай в‑ у пачатку слова; параўн. рус. дыял. и́мя ’вымя’, балг. дыял. и́ме ’тс’; ‑н‑ з асновы ўскосных склонаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сінкрэты́чны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які мае адносіны да сінкрэтызму; складаецца з разнародных, нерасчлянёных элементаў. Сінкрэтычная рэлігія. □ У [абрадавай паэзіі].. слова, напеў ці танец былі злучаны ў адно сінкрэтычнае цэлае. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)