са́женец с.-х., в разн. знач. са́джанец, -нца м., флянс, род. фля́нса м.;

лука́женец цыбу́ля-са́джанец.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дрын ’кій’ (Сцяшк.), ’кіёк, дручок’ (Сцяц.), ’палка’ (Сл. паўн.-зах.). У слоўніку Трубачова (Эт. сл., 5, 145) бел. слова адсутнічае. Параўн. рус. дыял. дрын, укр. дыял. дрін ’тс’. Паводле Трубачова, там жа (у Фасмера, Бернекера гэтых слоў няма), магчыма, да і.-е. *drūno‑ (ад і.-е. *dru‑ ’дрэва’); параўн. ст.-інд. druṇa‑лук (зброя)’, перс. durūna ’дуга, вясёлка; лук’; першапачатковае значэнне ’драўляны’ (гл. яшчэ Трубачоў, ВЯ, 1975, № 1, 135). Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

томлённый прич., томлёный прил.

1. кул. ту́шаны;

томлёный лук ту́шаная цыбу́ля;

2. техн. то́млены;

томлёный чугу́н то́млены чыгу́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Про́цераб ’месца, дзе высечаны лес; расцярэблены кусты’ (слаўг., Яшк.), про́церэб, про́тэрэб, про́терэб ’тс’ (Выг.; лук., Шатал.), ст.-бел. протеребокъ ’раскарчаванае месца; працярэблены ўчастак лесу’ (Ст.-бел. лексікон). Да церабіць (гл.), параўн. яшчэ выцераб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́карава ’звіліста’ (Дразд., Гарэц.), ст.-рус. лукарево (лукоряво) ’тс’. Да прасл. lǫkъ > лук1, лука́ (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑arъ або ‑orъ (параўн. socharъ, sochorъ (< soxa) ’шост, раздвоены зверху’), да якіх пазней далучыўся суфікс ‑ěv‑o.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цеціва́, ‑ы, ж.

1. Частка лука — струна або тонкая вяроўка, якая сцягвае яго канцы. На пругкім луку, выгнутым з ляшчыны, яшчэ пяе ледзь чутна цеціва. А. Вольскі. Стаў [стралок] у патрэбную паставу, ускінуў лук, нацягнуў цеціву. «Маладосць».

2. Спец. Туга нацягнутая вяроўка, трос у некаторых механізмах, прыладах. Цеціва лучковай пілы.

3. Спец. Бакавая нахіленая бэлька лесвіцы, у якую ўстаўлены канцы прыступак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́джанец, -нца м., с.-х., в разн. знач. са́женец;

купі́ў ~нцаў — купи́л са́женцев;

цыбу́ля-с.лука́женец;

~нцы пладо́вых дрэў — са́женцы плодо́вых дере́вьев

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сагайда́к ’чахол для лука’, ’увесь набор збруі конніка: лук з чахлом і калчан са стрэламі’ (ТСБМ). Ст.-бел. сагайдакъ, саадакъ, сайдакъ, согайдакъ, согойдакъ (пачатак XVI ст.), працягвае ст.-рус. саадакъ, сайдакъ, сагайдакъ; параўн. і ст.-укр. сайдакъ, сагайдакъ (XV ст.), гл. Булыка, Лекс. запазыч., 71. Укр. сагойда́к, сайда́к, рус. дыял. саада́к, сагада́к, сайда́к, польск. sahajdak, sajdak ’тс’ (XVII ст., з усходнеславянскіх, Брукнер, 479). Запазычанне з цюрк., параўн. казах., чагат., алт. sadak, балкар. sadaq, sadaɣ ’стрэлка’, тат., чагат. saɣdak ’калчан’, манг. sagadagлук і стрэлы’. Гл. Фасмер, 3, 540, 543 з літ-рай. Аб гісторыі гэтых назваў у рускай мове гл. Адзінцоў, Этымалогія–98 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лучкі́ ’выгнутыя дугою тоўстыя пруты, замацаваныя адным канцом за верх ручкі воза, другім — у біле драбіны’ (Маслен.), ’частка ярма (з маладзенькага дуба), выгнутая дугою’ (Дзміт.), ’прыстасаванне з прутоў, якое служыць для замацавання вашчын у вуллях-калодах’ (Анох., ТС). Да лучок1, лук1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́каватка ’ручка касы’ (Сцяшк.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лук1 (гл.) і рукава́ткарукая́тка) ’кассё’ (Сл. ПЗБ). Аналагічна рус. наўг. лу́кове́дь ’задняя частка сахі — драўляны, трохі прагнуты брус, які раздвойваецца ўніз’. Параўн. і чэш. rukověť, rukojeť ’інструкцыя’, ’ручка, дзяржальня’, rukovítko ’ручка сахі’ < прасл. róko‑jętь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)