Пля́хі ’страўнік каровы’ (Выг.; кіраў., Нар. сл.), ’складкі ў страўніку каровы’, ’кішкі, трыбух’ (ТС), пляла ’прамая кішка’ (брагін., ЛА, 1). З иопъск. flakiкішкі, унутранасці, трыбух’, ’рубец’, якое з ням. Fleck ’кавалак, лап ка, пляма’, Flecke ’вантробы (страва)’ < с.-в.-ням. vlec, vlecke ’кавалак’ (Банькоўскі, 1, 374). Сюды ж, магчыма, у выніку пераносу значэння з цэлага на частку, пляла ’слізь у кішках ці коўбіку жывёл, якая абдзіраецца нажом пры шлямаванні’ (брагін, Шатал.), ці пад уплывам плялі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наздра́кішкі ў гарбузе’ (докш., Жд. 1). Гл. мяздри ’тс’, пачатак слова зменены, відаць, у выніку народнаэтымалагічнага збліжэння з ноздры ’ноздры’ і асабліва ’поры ў харчовых прадуктах’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трыбу́х, ‑а, м.

Разм.

1. Страўнік.

2. Іран. Жывот. — А што князю мужык, беззямельнае сялянства! Быў бы напханы свой трыбух... Вешаць трэба такіх гадаў! — злосна заключыў Янка. Колас. // Пра тоўстага чалавека. [Залыгін:] Вайна — гэта мясабойня для трыбухоў багацеяў. Мележ.

3. толькі мн. (трыбухі́, ‑оў). Вантробы (страўнік, кішкі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́зва, -ы, ж.

1. Гнойная або запалёная ранка на скуры ці слізістай абалонцы.

Незагойная я.

2. перан. Зло, шкода.

Грамадскія язвы.

3. перан. Пра шкадлівага, з’едлівага чалавека (разм.).

Сібірская язва — вострая заразная хвароба жывёлы і чалавека.

Язва страўніка — хранічнае захворванне страўніка з пашкоджаннем слізістай абалонкі.

|| памянш. я́звачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. я́звавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Язвавая хвароба (язва страўніка або дванаццаціперснай кішкі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пашлюхтава́ць1 ’апрацаваць ніткі адварам ільнянога семя’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). З польск. szlichtować ’насычаць аснову тканіны спецыяльным крухмальным клеем’ < ням. schlichten ’тс’, ’згладжваць’.

*Пашлюхтава́ць2, пошлюхтоваць ’пачысціць кішкі’ (ТС). У выніку кантамінацыі пашлюхтаваць© і слова (магчыма, з ідыш), роднаснага да ням. Schlick ’ціна, гразкі іл’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́матаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Зрасходаваць матаючы; зматаць. Выматаць маток нітак.

2. перан. Знясіліць, змардаваць. Я думаю, што фашысты знарок выбралі такую тактыку, каб выматаць нашы сілы. Шамякін.

3. перан. Разм. Прымусіць паступова выдаткаваць што‑н.; выцягнуць, забраць па частках усё. Выматаць усе грошы.

•••

Выматаць усю душу (духі, нервы, кішкі) — змучыць, давесці да знямогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чапе́ц, ‑пца, м.

1. Лёгкі галаўны ўбор у выглядзе шапачкі, які раней насілі замужнія жанчыны. На сівых буклях непрыступна ўзвышаўся беласнежны высокі чапец. Караткевіч. Раздзялілі косачку дый на дзве касы, Абматалі косачку вакол галавы, Надзелі на косачку шаўковы чапец, Ды ўжо таго чэпчыка павек не скідаць. З нар.

2. Спец. Складка брушыны, якая ахоплівае і падтрымлівае тонкія кішкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мазгі́1, мазге́, мазкі́ ’мозг’, ’розум’, ’памяць’ (Нас., Др.-Падб., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Мат. Гом., Ян., зах.-бел. КЭС, Сл. ПЗБ). Да мозг (гл.).

Мазгі́2кішкі, мякаць у гарбузе, дзе знаходзіцца насенне’ (Нас.), круп. ’мяккая частка дрэва паміж карой і драўнінай’ (Нар. сл.). Да мязга́ (гл.). У выніку дзеяння народнай этымалогіі семантыка і афармленне наблізіліся да лексемы мазгі (паводле падабенства размяшчэння).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праходзіць — прайсці.

2. Месца, па якім можна прайсці праз што‑н., паміж чым‑н. Юркава парта стаяла побач са Сцёпкавай. Іх падзяляў вузкі, як прайсці аднаму чалавеку, праход. Курто. Манг мігам упёрся жардзінай у сцяну, а бацька тым часам хутка прасунуў човен у праход. Маўр.

•••

Задні праход — адтуліна прамой кішкі, праз якую выходзяць вонкі спаражненні.

Не даваць праходу гл. даваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сляпы́, -а́я, -о́е.

1. Які не бачыць, пазбаўлены зроку; са слабым зрокам.

Сляпое дзіця.

Падручнікі для сляпых (наз.).

2. перан. Які дзейнічае, не ўсведамляючы і не абдумваючы сваіх учынкаў.

С. ад злосці.

Слепа (прысл.) паверыць першаму сустрэчнаму.

Сляпое перайманне.

3. Невыразны, неразборлівы (пра шрыфт, тэкст і пад.).

С. адбітак на паперы.

4. Праз які дрэнна або нічога не бачна.

Сляпыя шыбы ў вокнах.

Сляпая хата (з малымі вокнамі).

5. Які адбываецца без удзелу зроку, без бачных арыенціраў (спец.).

С. метад друкавання (не гледзячы на клавішы). С. палёт на самалёце.

Сляпая кішка — пачатковая частка тоўстай кішкі, якая мае чэрвепадобны адростак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)