Лю́каць ’моцна крычаць дзе-небудзь, напр., у лесе’ (Мядзв.), ’нападаць на каго-небудзь з лаянкай, з пагардлівымі воклічамі’, лю́канне ’нападзенне з лаянкай’, лю́кнуцькрыкнуць на каго-небудзь’ (Нас.), смал. лю́канья ’нападзенні з крыкам і лаянкай’, люкать ’тс’, лю́кнутькрыкнуць, вылаяўшыся’. Гукапераймальнае. Параўн. рус. кур., тамб. люлю́кать ’нацкоўваць сабак, падахвочваючы іх гаўкаць і бегчы за зверам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарэ́ч’е ’мова, голас’: Нема нарэчʼя крыкнуць (ТС), рус. наречие ’слова; нараканне’, ст.-слав. нарѣчие ’прыгавор, рашэнне’. Да *rekti ’сказаць’, гл. рикнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Моцна, голасна, рэзка крыкнуць. — На печ! — зыкнуў на .. [дзяцей] бацька, падышоўшы дастала. Кулакоўскі.

2. Утварыць рэзкі, свісцячы гук. Зыкнуў, бразнуў сталлю-чыгуном цягнік, уздрыгануў ад натугі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Псік ’выгук, якім адганяюць ката’ (ТСБМ, Мік., Мядзв., Нас., Янк. 1; в.-дзв., карэліц., Шатал.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), псі́каць, псі́кнуць ’сказаць, крыкнуць псік’ (Нас., ТСБМ). Гл. апсік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ря́вкнуть сов. и однокр., прост.

1. раўну́ць, зараўці́;

2. раўну́ць, зараўці́, кры́кнуць, закрыча́ць; см. ря́вкать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прокрича́ть сов.

1. (издать крик) закрыча́ць, кры́кнуць;

2. (некоторое время) пракрыча́ць;

прокрича́ть у́ши адзвані́ць ву́шы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дых, ‑у, м.

Разм. Дыханне. Хацелася крыкнуць, але перахапіла дых і адно толькі варухнуліся губы, а слоў ніякіх не атрымалася. Сабаленка.

•••

Адным дыхам (духам) — за адзін раз, вельмі хутка.

Затаіць дых гл. затаіць.

Ні слыху, ні дыху гл. слых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закрыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Пачаць крычаць. // Крыкнуць, пракрычаць. Дзесь у лузе над рэчкаю нейкая бяссонная ці патрывожаная пташка закрычала два разы: «кі-і-і-вік, кі-і-і-вік» і змоўкла. Колас. — Адаська! — закрычаў бацька, кідаючыся да сына ў парозе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узвалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.

Разм.

1. Наваліцца, налегчы ўсім цяжарам на каго‑, што‑н. Узваліцца грудзьмі на стол. □ [Грасыльда:] — Хачу бацьку разбудзіць, а не магу крыкнуць... Не падымуся нават, як хто на плечы ўзваліўся.. Пташнікаў.

2. Напасці з лаянкай на каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускры́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Нечакана, адрывіста крыкнуць. Убачыўшы раптам перад сабой незнаёмага чалавека, .. [жанчына] спалохалася, але прыгледзеўшыся, ускрыкнула радасна. Мележ. — Васілёк мой! — глуха ўскрыкнула Ірына, схапіла аберуч дзіцё і — страшная, збялелая — прагна цалавала яго, перабірала .. светлыя валосікі, змывала з цемені кроў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)