паліто́н, ‑а, м.

Разм. Тое, што і паліто. [Яўрэй] увесь сваім абліччам выхаплены з мінулага — і чорны доўгі палітон, бліскучы картуз, і сівы клін барады, і такія ж пэйсы. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клыно́чак ’хустка’ (ДАБМ). Хустка, павязаная «клінком». Да клін1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змятушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., каго-што.

Абл. Прывесці ў замяшанне; змяць. Тут немцам не пашанцавала. Не памог і дэсант. Тут стала артылерыйская часць і змятушыла на шашы нямецкі танкавы клін. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кліны́ ’прарэх у штанах’ (Янк. Мат., Сцяц., Жд. 3). Гл. клін2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кліне́ц ’клінападобныя жамерыны з канаплянага семя пасля выціскання алею’ (Нас.). Гл. клін©.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клі́ніць ’навучаць, прывучваць, пераконваць’ (клініць да работы) (Сл. паўн.-зах.). Да клін (гл.). Параўн. клінокз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кліно́к1 ’мяшэчак для сыру клінападобнай формы’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Некр., Янк. Мат., Сцяшк.). Гл. клін1.

Кліно́к2 ’вострая частка халоднай зброі’ (ТСБМ). Гл. клін1.

Кліно́к3 ’хітрасць’ — клінкі падбіваць (Нас., Юрч. Фраз. 2), клінкі падбіраць ’шукаць падыход’ (Юрч. Фраз. 2). Параўн. клім (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляпе́нь ’палачка для віцця аборак, вяровак’ (Мат. Гом., З нар. сл.). Рус. клепеньклін, калок’. Да кляп (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сшыпу́ліць ’стуліць, сшыць’, сшыпу́лены ’сшыты на скорую руку’ (Яўс.). Магчыма, да шып ’драўляны клін, якім злучаюць бярвенні’. Гл. шыпуліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папа́р, ‑у, м.

Поле, пакінутае на адно лета незасеяным з мэтай паляпшэння глебы пад пасеў азімых. Узараць папар. Пераворваць папар. □ Пасвіў я на папары. Гэта вялікі клін зямлі, пакінуты дзірваном да самай восені. Грамовіч. І зелянелі вербалозы, А за гарой папар чарнеў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)