ревнова́ть несов.

1. раўнава́ць;

2. книжн., уст. стара́цца; клапаці́цца;

3. книжн., уст. (испытывать зависть) зайздро́сціць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увіха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. каля каго-чаго, па чым. Хутка і спрытна рабіць што-н., займацца чым-н.; клапаціцца пра каго-, што-н.

У. каля печы.

2. каля каго-чаго і за кім-чым. Тое, што і увівацца.

У. каля начальства.

3. Хутка рухацца, круціцца.

Трос круціўся, увіхаўся.

|| наз. увіха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Пальгі́ваць, пальгуваць ’быць у стане цечкі’ (Касп.), пільгуваць ’паляваць на дзічыну’ (Мядзв.). Няясна. З фармальнага боку можна параўнаць з укр. пільгувати ’аблягчаць, паслабляць’ і рус. дыял. пелеговать ’біць; даглядаць, клапаціцца’. Апошняе, магчыма, роднаснае польск. pielęgować, ріеіе‑ gować ’даглядаць, клапаціцца’ (Фасмер, 3, 228) < ням. pflegen (Брукнер, 468).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Берагчы́. Рус. бере́чь, укр. берегти́, ст.-слав. брѣшти брѣгѫклапаціцца’, ст.-серб. бријѐћи бржем ’ахоўваць’. Прасл. bergti bergǫ, bergti bьrgǫ. І.‑е. *bhergh‑ ’берагчы, ахоўваць, клапаціцца’. Параўн. гоц. baírgan хаваць’, ням. bergen, літ. bir̃ginti ’берагчы’. Фасмер, 1, 153; Траўтман, 31; Бернекер, 49; Слаўскі, 1, 44; Праабражэнскі, 1, 24.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дабрабы́т, ‑у, М ‑быце, м.

Дастатак, матэрыяльная забяспечанасць. Клапаціцца пра дабрабыт савецкіх людзей. □ [Лукаш] зразумеў, што жыццё — гэта не толькі свой дабрабыт, маленькае асабістае шчасце або гора, а нешта значна большае і глыбейшае. Чарнышэвіч. // Добрыя ўмовы быту; добраўпарадкаванасць. Дабрабыт горада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стакані́ццаклапаціцца, даглядаць’ (свісл., лід., беласт., гарад., воран., ваўк., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Сцяцко Сл., ЛА, 1), ‘стаміцца’ (лях., Сл. ПЗБ), стоконы́тыськлапаціцца’ (драг., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), стоконі́ціса ‘турбавацца, клапаціцца’ (івац., Нар. сл.), стоконы́тысь ‘прыгожа ўбірацца, адзявацца’ (брэсц., ЛА, 1), стакана́ ‘клопат, турботы’ (свісл., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл., Сцяцко Сл.), стакано́та ‘мітусня’ (лід., Сл. ПЗБ), сто́кон ‘клопат, турботы, цяганіна’ (івац., Нар. сл.). Ізаляванае слова; славянскіх адпаведнікаў няма; рус. разм. устака́ниться ‘супакоіцца’ не падыходзіць па значэнні. Улічваючы лінгвагеаграфію, можна думаць аб запазычанні з літ. stekénti (‑ẽna, ‑ẽno) ‘мучыць, таміць, мардаваць’ з адваротнай семантыкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ссіве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑е; зак.

Стаць сівым. Не той быў цяпер Глушак: пасушэў яшчэ, сагнуўся, як груган, ссівеў нашчэнт. Мележ. [Барыс Сідаравіч:] — Не пашукаў .. [Несцеру Іпатавічу] нявесту! Трэба было самому клапаціцца, у маладыя гады, а не цяпер заяўляць прэтэнзію, калі ўжо і галава ссівела. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб, прыназ.

1. з В. Указвае на прадмет, з якім хто-, што-н. збліжаецца, сутыкаецца ў працэсе руху, дзеяння.

Спатыкнуцца аб камень.

Стукнуцца аб вушак.

2. з М. Указвае на прадмет гаворкі, думкі, пачуцця.

Клапаціцца аб дзецях.

Як аб табе чуюць, так аб табе і мяркуюць (прыказка).

3. з М. Паказвае на прадмет харчавання.

Аб адной вадзе сыт не будзеш (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

печа́ловаться несов., уст.

1. см. печа́литься;

2. (заботиться) клапаці́цца (аб кім, чым); (заступаться) заступа́цца (за каго, што);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Міжджэ́ць ’карцець’ (астрав., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. maũsti (1‑я ас. maũdžia) ’ныць’, ’жадаць’, ’сумаваць’, ’клянчыць’, ’клапаціцца, трывожыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)