ка́ры¹, -ая, -ае.

Карычневы (пра колер вачэй).

Карыя вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

све́тло-кори́чневый све́тла-кары́чневы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карычнева-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: карычневы, з карычневым адценнем; карычневы ў спалучэнні з іншым, асобным колерам, напр.: карычнева-залацісты, карычнева-чырвоны, карычнева-шэры і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кафе́йны, -ая, -ае.

1. гл. кофе.

2. Колеру кофе, цёмна-карычневы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кашта́навы, -ая, -ае.

1. гл. каштан.

2. Колеру каштана, чырванавата-карычневы.

Каштанавыя валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тытунёвы, -ая, -ае.

1. гл. тытунь.

2. Зеленавата-карычневы, колеру высушанага лісця тытуню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ру́сы, -ая, -ае.

Светла-карычневы (пра валасы); са светла-карычневымі валасамі.

Русая барада.

Русая дзяўчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тёмно-кори́чневый цёмна-кары́чневы, цёмна-руды́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бэж, нязм. і бэ́жавы, -ая, -ае.

Светла-карычневы з ружова-жоўтым адценнем.

Бэжавае паліто.

Сукенка колеру бэж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́ры, -ая, -ае.

1. Шаравата-карычневы.

Б. вугаль.

Бурыя тарфянікі.

2. Цёмна-руды з чырванаватым адлівам (пра масць жывёл).

Б. мядзведзь.