Мі́та ’капец бульбы’ (петрык., Выг. дыс.; мазыр., З нар. сл.). Праз польск. (паморск., варм.-мазурск.), каш. mita ’тс’, якія з н.-ням., с.-гал. mite (ням. Miete) < лац. mēta foeni ’стог, сцірта’ < mēta ’конус, піраміда’ (Басара, Terminol., 2, 60; Васэрцыер, 152). Гл. таксама мета.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́я 1 ’рухомы папярочны круглы брус на мачце’ (ТСБМ), ’тоўстае бервяно’ (Нар. сл.). Ст.-рус. рая ’рэя’, польск. reja ’тс’. З ням. Raa, Ree, Rahe або нідэрл. raa (Брукнер, 457; Даль, 3, 1671).

Рэ́я 2 ’карагод’ (Байк. і Некр.). Гл. рэй 1.

Рэ́я 3 ’ёўня’ (Байк. і Некр., Касп., Нас.), ’вельмі вялікі капец бульбы’ (ЛА, 2), рэй ’прыстасаванне з слупоў і жэрдак для дасушвання збажыны і траў’. Польск. дыял. усх. reja, rejka ’капец бульбы’. З літ. rejà, rijà ’ёўня’ < лат. rija ’тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 331; Фасмер, 3, 463; Лаўчутэ, Балтизмы, 33; LKA, 64).

Рэ́я 4 ’тое, што і батарэя’ (Нар. сл.). Ад батарэя (гл.) шляхам адсячэння пачатку слова. Параўн. чэш. слэнг. retka < cigaretka ’цыгарэта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стус ‘стос, кіпа’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., ТС, Нар. Гом.; лельч., Яшк. Мясц.), ‘касцёр дроў’ (карэлку, ЛА, 1), ‘яма для бульбы’ (Сл. Брэс.), ‘круглы капец бульбы’, стуз ‘звязка’ (пін., ЖНС), ‘бярвенні, сашчэпленыя, змацаваныя чым-небудзь’ (Нар. Гом.), стузы́ ‘прыстасаванне з жэрдак для падняцця чаго-небудзь’ (шальч., Сл. ПЗБ). Гл. стос.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́пішча 1 ’каменная гара ў выглядзе велізарнага кургана’ (Шпіл.). Да капец (гл.).

Ко́пішча 2 ’яўрэйскія могілкі’ (Нас., Яшк.). Гл. капаць.

Ко́пішча 3 ’месца, дзе ў XVI ст. сяляне вялі следства і рабілі суд, на які збіраліся баяры і шляхта з розных аколіц на мілю ў акружнасці’ (Яшк.). Гл. копішча 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурт ’капец’ (Бяльк., Сцяшк. МГ), ’вялікая куча бульбы прадаўгаватай формы’ (Выг. дыс.). Укр. бу́рта, рус. бурт. Усё запазычанне з польск. burta, burt ’кайма; борт; край насыпу’ (< ням. Bord ’край, борт’). Праабражэнскі, 1, 54; Брукнер, 50; Фасмер, 1, 247; Шанскі, 1, Б, 235. Укр. бу́рта < польск. burta < ням. Borte (Брукнер, 50; Рудніцкі, 266). Параўн. борт 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мура́шнік 1 ’капец зямлі, лісцяў, дзе жывуць мурашкі’ (ТСБМ, Шат., Др.-Падб., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк.), драг. му́рашнык (Лучыц-Федарэц), гродз. мура́жнік, лід. мурашэчнік ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да му́раха (гл.). Аб суфіксе ‑нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 117–118.

Мура́шнік 2 ’дзік’ (Нар. Гом.). Да мура́шнік 1. Параўн. аналагічна рус. пск., цвяр., смал., перм. мурав́ейник ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Страпе́ц, стропэ́ц ‘укладка з дзесяці снапоў, мэндлік, бабка’ (Сл. Брэс., Выг.). Дэрыват ад строп (гл.) з суф. ‑ец; перанос па падабенстве, параўн.: девять снопів поставлять, а дэсетого на шепку, то будэ стропэц. Гл. Выгонная, БЛ, 6, 63–64. Няясныя адносіны да страпе́ц ‘памылка, якая з’яўляецца вынікам неабдуманасці (і праз гэта чалавек трапляе ў кепскі, безвыходны стан)’: пыпаласьу страпец (Бяльк.). Адпавядае рус. разм. кры́шка ‘канец, капец’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мілёр ’вугаль для кузні’ (Ян.), мі́ляр ’доўгі капец дрэва, закрытага зямлёй, з якога выпальвалі дрэўны вугаль’ (усх.-палес., Лучыц-Федарэц), мазыр. мулёры ’печ, у якой выпальвалі дрэўны вугаль’ (Іванова, «Рэгіян. традыцыі ва ўсх.-слав. мовах…», Гомель, 1980). З польск. mielerz, milerz ’касцёр бярозавых дроў, які выпальвалі ў яме’ (> прозвішча Мележ). Параўн. таксама чэш., miliž, славац. mila (< ням. Meiler), якое з лац. mīliārium ’тысяча кавалкаў, напр., пален’ — адзінка ліку (Махэк₂, 363). Гл. таксама мы́ляр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́жа 1, рэж, рыж ’палатно для рыбалоўных сетак з буйнымі вочкамі’ (мін., гом., ЛА, 1), ре́жа ’тс’ (Нар. лекс.). Сюды ж рэжо́ўка ’двухпалотная рыбалоўная сетка з буйнымі і дробнымі вочкамі’ (ПСл, ТС), рэжу́ха ’тс’ (ТС). Укр. режь ’крыло рыбалоўнай сеткі’, рус. режь, режа ’рэдкая рыбалоўная сетка’. Прасл. *rědia. Да рэдкі (Фасмер, 3, 461).

Рэ́жа 2 ’даўгі капец бульбы’ (ЛА, 2). Фанетычна змененае рэя 3 (гл.), дзе адбыўся пераход ‑j‑ > ‑ž‑, магчыма, пад уплывам рэж (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капшу́к 1 ’мяшочак для тытуню’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Касп., Мядзв., Арх. ГУ, Арх. Бяльк., Малч., Некр., Клім., Гарэц., Сцяшк., Шн., Янк. 1, Янк. Мат.; КЭС, лаг.; Яруш., Нік. Очерки, Сержп.), ’сумка для грошай’ (Др.-Падб., Сержп.), ’плавальны пузыр’ (З нар. сл.), ’жывот’ (Жд. 2). Параўн. укр. капшук, капчук ’кісет для тытуню’, рус. капшук, капчук ’кісет, сумка для дробных рэчаў, старая шапка’, польск. kapciuch, kapszuk ’кісет для тытуню’ з бел. як і літ. kapšùkas ’тс’. Усходнеславянскае запазычанне з цюрк. моў. Параўн. татар. kapčyk ’мяшочак’ ад kap ’мяшок’ (Слаўскі, 11, 52, Фасмер, 2, 189, Локач, 94).

Капшу́к 2 ’мёрзлая бульба, якая праляжала зіму на полі’ (Жыв. сл.). Параўн. літ. (ap)kapšavóti bùlbe ’абкопваць бульбу’. Магчыма, капшук < літ. kãpčius, kãpšius ’грэбля, яма’, якое ў сваю чаргу з бел. капец (Фрэнкель, 217–218). Гл. капшук 4.

Капшу́к 3 ’целяпень’ (Жыв. сл.), да капшук 2.

Капшук 4 ’сажалка на гары з праведзенай ад яе канавай’ (Яшк.) з літ. kãpčius у тым жа значэнні. Літоўская форма з бел. капец (гл. капшук 2). Як і капшук 2, капшук 3, кантамінацыя з капшук 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)