зара́нні, ‑яя, ‑яе.

Разм. Занадта ранні. І, нягледзячы на тое, што час для купання быў заранкі, бо каноплі былі яшчэ не настолькі высокія, каб у іх магла схавацца варона, настаўнікі з вялікаю прыемнасцю выкупаліся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́рніца, ‑ы, ж.

Прылада, якой труць лён, каноплі. У дварах пылілі церніцы, грызучы перасохлы лён. Чорны. І Андрэй без жалю ламаў і трушчыў церніцай лён, выціраў кастрыцу і клаў у кучу бліскучыя белыя палойкі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канапу́шкі, конопушкі ’вяснушкі’ (івац., Сл. паўн.-зах., пін., Шатал.), да каноплі, канапатка (гл.). Магчыма і з *кана‑ плюшкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калапня́нка ’хустка асенняя, якую завязваюць увосень, калі капаюць бульбу’ (смарг., ДАБМ), колопнюшка ’цёплая хустка’ (высок., ДАБМ). Мясцовыя наватворы ад калапніканоплі’, параўн. бел. канаплянка ’цёплая (зімовая) хустка’, рус. калым. коноплянка ’сетка, звязаная з ссучанай удвая або ўтрая канаплянай ніткі’, іркуц. ’мужчынская шапка з мяккім верхам’, гом. ’шапка, рукавіцы з канаплянай пражы’. Да этымалогіі гл. яшчэ каноплі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́церабіць сов.

1. вы́рубить;

в. хмызня́к — вы́рубить куста́рник;

2. с.-х. вы́теребить;

в. усе́ кано́плі — вы́теребить всю коноплю́;

3. разг. (съесть) уплести́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мочыва ’мочка льну’ (Касп.), рус. пск., цвяр. мочиво ’лён, каноплі, палатно, якія вымочваюцца ў вадзе’. Віц.-пск. ізалекса. Да мачы́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

двухдо́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, у якім мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных асобінах (пра расліны). Каноплі — двухдомная расліна.

2. у знач. наз. двухдо́мныя, ‑ых. Клас раслін, у якіх мужчынскія (тычынкавыя) і жаночыя (песцікавыя) кветкі знаходзяцца на розных асобінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сла́нец 1, ‑нцу, м.

Горная парода, якая мае слаістую будову, можа расслойвацца. Гліністы сланец. Гаручыя сланцы.

•••

Бітумінозныя сланцы — мінеральныя пароды, насычаныя бітумінознымі рэчывамі.

сла́нец 2, ‑нцу, м.

1. Лён або каноплі, што сцелюць для апрацоўкі.

2. Тое, што і сланік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канапа́ціць ’затыкаць шчыліны пакуллем, мохам’ (ТСБМ), канапа́тка ’інструмент для канапачання’ (карм., Мат. Гом.). Відавочна, паходзіць з рус. конопа́тить. Да каноплі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́канькі ’плоскуні без насення’ (езярышч., ДАБМ), рус. калін. ми́квенница ’мужчынскія каноплі’, серб.-харв. mikavnica ’звязка трапанага льну’. Да мы́каць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)