сця́цца², сатну́ся, сатне́шся, сатне́цца; сатнёмся, сатняце́ся, сатну́цца; сця́ўся, сцяла́ся, -ло́ся; сатні́ся; зак. (разм.).

1. Сабрацца ў камяк, скурчыцца.

С. ад холаду.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Шчыльна злучыцца, сціснуцца (пра губы, зубы і пад.).

Губы сцяліся ад болю.

3. перан. Сціснуцца, выклікаўшы цяжкае дыханне (пра горла, грудзі і пад.).

Унутры ўсё сцялася.

Сцялося ад крыўды сэрца.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зацвярдзець пад уздзеяннем марозу.

Гразь к вечару сцялася.

|| незак. сціна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Галду́шка ’гузік з аўчыны’ (Шатал.). Цёмнае слова, няма адпаведнасцей у суседніх мовах. Магчыма, тут нейкая аснова *голд‑, якая азначала ’штосьці круглае, камяк, катылёк’. Параўн. (але гэта вельмі няпэўна) рус. дыял. голды́жина (пск.) ’купіна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вурза́лак ’кусок дрэва; вялікі камяк у страве; бясформенны кавалак’ (КСП). Магчыма, да ву́рзаць ’прагна есці, глытаць’ ці ’стукаць, біць’, гл. ву́рзнуць, націск і словаўтварэнне, магчыма, пад уплывам назоўнікаў з падобнай семантыкай (кава́лак, бурва́лак, вурва́лак і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крух ’глыба, камяк зямлі’ (Яшк.). Рус. крух ’тс’, балг. крух ’тс’, ст.-слав. оукроухъ ’кавалак, грудка’, польск. kruch, чэш. kruch, славац. kruch ’тс’. Прасл. kruxъ ’кавал, груда’ генетычна звязана з krušiti (Слаўскі, 3, 165). Гл. крыха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаму́ла ’клёцкі з бульбы з салам’ (Бяльк.). Відавочна, запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gomółkaкамяк; круглы сыр’ (памянш. форма да *gomola). Адсюль бел. гаму́ла. Невядома, ці сюды адносіцца ўкр. гаму́ла ’від кашы; няўдалая ежа (боршч, галушкі)’ (Грынч.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лазі́на, ‑ы і лазіна́, ы́, ж.

Сцябло або галінка лазовага куста. З гушчару вылез стары гадоў сямідзесяці, узброены адным сцізорыкам ды зрэзанай лазінай. Шамякін. // Абл. Лазовы куст. Варановіч сеў на травяністую броўку пад разгалістай лазінай, апусціўся за ім і Шалюта. Дуброўскі. // Лазовы дубец. Наганяць каня лазінай. Пугаўё з лазіны. □ [Ціток] згамтаў .. [паддзёўку] у камяк, перавязаў кручанай лазіной і панёс. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ахамо́лак ’жмут сена’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.), агамолак ’вялікі кусок хлеба ці чаго іншага’ (полац., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Да гамола, гамолкакамяк’, х на месцы г, магчыма, пад уплывам хамлак ’жмут сена, саломы’, вядомага на той жа тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жалдо́баккамяк (у ежы)’ (Касп.). Няясна. Параўн. жолуд, жалубаць (жалапаць), жаўлак, калдуны (БРС). Рус. колобок і пад. Спалучэнне ‑лд‑ можа ўказваць на запазычаны характар, але гэта не ўносіць пакуль што яснасці. Трэба адзначыць рус. ярасл. жёлды ’залоза’, звязанае з жёлвь ’жаўлак’ (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клок м.

1. жмут, род. жму́та м.; (волос) па́сма, -мы ж.; (шерсти и т. п.) касмы́ль, -ля́ м., разг. касмы́ліна, -ны ж., касмы́к, -ка́ м., камя́к, -ка́ м.;

2. (лоскут, обрывок) шмато́к, -тка́ м.; (сена, травы — ещё) жмуто́к, -тка́ м.; (кусок) кусо́к, -ска́ м.; (комок) камя́к, -ка́ м.;

изорва́ть в кло́чья падра́ць на шматкі́ (на кава́лкі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камячы́ць, ‑мячу, ‑мечыш, ‑мечыць і каме́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што.

1. Рабіць камякі, ляпіць што‑н. з чаго‑н. мяккага, рыхлага. Камячыць шарыкі з паперы. □ Іван сядзеў на ложку, камечыў у зубах папяросу. Грахоўскі.

2. Сціскаць у камяк, мяць (звычайна пры хваляванні, перажыванні). Коля сядзеў, вінавата, нізка апусціўшы галаву, і камячыў шапку. Карпюк. // Націскаючы на што‑н., рабіць няроўным, мятым. Камячыць сукенку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)