трепыха́ться

1. (биться, дёргаться) трапята́цца;

2. (дрожать, часто колебаться) дрыжа́ць; (колебаться от ветра) разг. матля́цца, калыха́цца;

3. (об огне, свете) мільга́ць, трымце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пока́чиваться

1. (о чём-л., находящемся в подвешенном состоянии, от ветра, волны) пакалы́хвацца, калыха́цца, паго́йдвацца, гайда́цца; (в люльке, на качелях, в гамаке и т. п.) пагу́шквацца, гу́шкацца;

2. (пошатываться — о чём-л. неустойчивом или слабо закреплённом) пахі́ствацца, хіста́цца, пакалы́хвацца, калыха́цца, калыва́цца;

3. (колебаться в вертикальном направлении) вага́цца, пазы́бвацца, зы́бацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лягу́шкацца ’гушкацца’ (зэльв., Сцяшк. Сл.). У выніку кантамінацыі лексем ⁺ляга́ццакалыхацца, гайдацца’ (параўн. арханг., наўг., валаг. лягаться ’тс’) і гу́шкацца ’гойдацца’. Лексема ляга́цца ’хістацца’ з’яўляецца роднаснай з чэш. líhati ’рухаць, шавяліць’, літ. lingúoti ’калыхаць’ і г. д. Гл. ля́га1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каўця́х ’камяк памёту’ (Шат.). Здаецца, фармальна тоеснае з укр. ковтях ’валасы, якія збіліся ў камякі’ (Грынч.). У аснове ляжыць слав.⇉’камяк’, якое можна вывесці з рэальна існуючых лексем, (параўн. каўтун, у якога ёсць значэнне ’збіты пук валасоў, поўсці’). Усх.-слав. *къ11‑ипъ (гл.), магчыма, звязана з прасл. дзеяслова* *kъltatiкалыхацца, гайдацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асто́яцца, астоюся, астоішся, астоіцца; зак.

1. Стаць спакойным, перастаць калыхацца (звычайна пра вадкасць). Вада перастала кіпець, астоялася, і тады на дне бляшанкі Антон Ягоравіч убачыў зусім зялёныя жытнія зярняткі. Чыгрынаў. Там вырывалася з балота Жоглаўка — рака-крыніца, варушыла ваду, не давала астояцца. Пташнікаў.

2. Утрымацца на нагах. Кірэй захістаўся, паліцаі памкнуліся падтрымаць яго, але ён адпіхнуў іх рукі, сабраў апошнія сілы і астояўся. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускалыхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Пачаць калыхацца. Ускалыхнуўся стромкі лес, Запелі нетры, Вяршаліны старых дубоў Аж загулі. Глебка. // перан. Ажывіцца, пачаць дзейнічаць. Зала ўскалыхнулася і зашумела... Пестрак. Пачуўшы волю, народ ускалыхнуўся, пацягнуўся насустрач сваім вызваліцелям. Дуброўскі.

2. перан. Пачаць хвалявацца, трывожыцца. Хіба не ўскалыхнецца, поўнячыся ціхім, прыемным смуткам, душа, не затрапеча сэрца, не павее халадком у грудзях пры адным успаміне, што хутка расстанне. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хістацца, вагацца, гайдацца, гойдацца, пагойдвацца, ківацца, качацца, калыхацца, пакалыхвацца; калывацца, зыбацца, вахтацца (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Лы́баць ’многа, прагна піць, жлукціць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), балг. паўн.-зах. ли́бам ’хутка і прагна сёрбаць лыжкай’, зах. ’усхліпваць’, серб.-харв. чарнаг. лѝбатикалыхацца’, ’хвалявацца’, чэш. libotať sa і lybotať sa ’дрыжаць (аб лістах дрэва)’, славац. libačka ’бліскаўка’, н.-луж. libotaś se, в.-луж. libotać so ’дрыжаць (аб лістах асіны)’. Гукапераймальнае, роднаснае да рус. хлипать (Фасмер, 4, 244; Скок, 2, 292; БЕР, 3, 386–387).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раска́чиваться

1. гайда́цца, калыха́цца, гу́шкацца, разго́йдвацца, раскалы́хвацца, разгу́шквацца;

2. (шататься) хіста́цца, калыва́цца, ківа́цца;

3. перен., разг. развару́швацца;

4. (при ходьбе) ківа́цца;

5. страд. разго́йдвацца, раскалы́хвацца, разгу́шквацца; расхі́ствацца, развару́швацца; см. раска́чивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскалыха́ць, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; зак., каго-што.

1. Пачаць моцна калыхаць, прымусіць калыхацца. Раскалыхаць качэлі. □ Рака шалела. Нізавыя парывы вятрыску раскалыхалі вялікія, у рост чалавека, хвалі. Караткевіч.

2. Калышучы каго‑, што‑н., надаць яму сілу інерцыі для кідання, штуршка і пад. [Гітлераўцы] адной [жанчыне] заламалі, звязалі рукі. Яе раскалыхалі і кінулі ў акно. Мележ.

3. Калышучы, зрабіць хісткім, няўстойлівым. Раскалыхаць слупок.

4. перан. Вывесці са стану апатыі, абыякавасці. Саміх .. [пагранічнікаў] не вельмі лёгка раскалыхаць, выклікаць у іх жаданне расказаць аб сваіх дасягненнях. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)