Істрабля́цьзнішчаць’ (Сл. паўн.-зах.). З рус. истребля́ть.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

латашы́ць, -ташу́, -то́шыш, -то́шыць; -то́шаны; незак. (разм.).

1. што. Ірваць без разбору, псуючы і спусташаючы.

Л. гарох.

Л. яблыкі.

2. што. Знішчаць безразважна, спусташаць.

Л. лес.

3. перан., каго-што. Біць, лупцаваць.

Л. посуд.

Дзед пачаў л. хлопцаў кульбай.

4. Рабаваць.

|| зак. златашы́ць, -ташу́, -то́шыш, -то́шыш; -то́шаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пачэ́пліць ’прапасці’ (жытк., Мат. Гом.). Відаць, да чапаць, параўн. валож.знішчаць’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

знішча́цца несов.

1. уничтожа́ться;

2. искореня́ться;

3. страд. уничтожа́ться, истребля́ться; переводи́ться; выводи́ться; устраня́ться, искореня́ться, ликвиди́роваться, сокруша́ться; удаля́ться; см. знішча́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пажыра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да пажэрці.

2. перан. Знішчаць, спальваючы (пра полымя, агонь). Полымя.. загуляе па саламяных хрыбтах будынкаў, нібы прагны бязлітасны звер, пажыраючы іх. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нівелі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак., што.

1. Вызначыць (вызначаць) спецыяльнымі прыборамі вышыню пунктаў зямной паверхні над узроўнем мора або адносна якой-н. пэўнай вышыні (спец.).

2. перан. Ураўноўваючы, згладзіць (згладжваць), знішчыць (знішчаць) адрозненні паміж кім-, чым-н.

Н. асаблівасці.

|| наз. нівелі́раванне, -я, н. і нівеліро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

круши́ть несов.

1. крышы́ць; (разрушать) разбура́ць; (ломать) лама́ць; (уничтожать) знішча́ць;

2. (томить, угнетать) гнясці́, му́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тра́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., каго-што.

Спец.

1. Лавіць тралам рыбу. Траліць траску.

2. Даследаваць дно пры дапамозе трала (у 2 знач.). Траліць дно мора.

3. Вылоўліваць і знішчаць падводныя міны. Траліць праліў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Талава́ць ’вытоптваць, вытраўляць; утоптваць, трамбаваць’ (Гарэц., Юрч.), ’мучыць, цягаць’ (Сцяшк. Сл., Янк. 1), та́ловаць ’таптаць, мяць’ (ТС), та́ловатьзнішчаць’ (Альп.), та́ловаты ’цягаць, сцягваць у адно месца’ (Арх. Вяр.), талава́цца ’тоўпіцца’ (Юрч., Ян.). Параўн. укр. талува́ти ’таптаць, утоптваць; нядбала ставіцца’, рус. талова́ть ’красці’, иста́ловатьзнішчаць’. Згодна Вярэнічу (Арх. Вяр., 452), палеская форма суадносіцца з та́лыты ’сцягваць у адно месца; траціць’. Гл. таліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вар’я́цтва, ‑а, н.

1. Страта розуму, стан псіхічнага расстройства.

2. Безразважнасць, неразумны ўчынак; недарэчнасць. [Вайтовіч:] — Я да такога вар’яцтва, каханы мой, не дайду. Знішчаць сваё, набытае працай... У мяне не расшчэмяцца вось гэтыя пальцы запаліць сярнічку. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)