згла́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.

1. Выраўнавацца, знікнуць пасля разгладжвання.

Няроўнасць згладзілася.

2. перан. Стаць менш прыметным, змякчыцца.

Першае ўражанне згладзілася.

|| незак. згла́джвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́парыцца, ‑ру ся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Знікнуць, ператварыўшыся ў пару. Вада выпарылася. // перан. Знікнуць, перастаць існаваць. Стала няўтульна, цёмна і клопатна, і радасць у момант выпарылася. Мележ.

2. Вымыцца ў лазні з парай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разве́яцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́ецца; зак.

1. Разнесціся ва ўсе бакі ад ветру і пад.

Дым развеяўся.

2. перан. Рассеяцца, знікнуць.

Сумненні развеяліся.

|| незак. разве́йвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгла́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак.

1. Стаць гладкім, роўным, без складак і няроўнасцей.

Матэрыял разгладзіўся.

2. Расправіцца, знікнуць (пра маршчыны, няроўнасці).

Маршчыны разгладзіліся.

|| незак. разгла́джвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знікне́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. знікаць — знікнуць. Знікненне антаганістычных класаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассмакта́ць, -макчу́, -мо́кчаш, -мо́кча; -макчы́; -макта́ны; зак., што (разм.).

1. Прымусіць знікнуць, разысціся (пра пухліну і пад.).

2. Смокчучы, растварыць.

Р. драбок цукру.

|| незак. рассмо́ктваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. рассмо́ктванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́клініцца, ‑ніцца; зак.

Спец. Танчэючы, звужаючыся, сысці на клін і знікнуць (пра пласты горных парод).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разасса́цца, ‑ссецца; зак.

Апасці, знікнуць у выніку паглынання здаровым асяроддзем (пра пухліны, зацвярдзенні і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ссо́рыць ‘згубіць’ (Касп., Жд. 3), сшо́рыць ‘схавацца, загубіцца, знікнуць’ (Стан.). Да сорыць, шорыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стра́ціцца, стра́чуся, стра́цішся, стра́ціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв). Згубіцца, знікнуць.

Страціліся сілы.

Страцілася надзея.

2. Растраціцца, патраціцца.

За гэту паездку я надта страцілася.

|| незак. стра́чвацца, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)