грузі́ць, гружу, грузіш, грузіць; незак., каго-што.

1. Напаўняць што‑н. грузам (у 2 знач.); нагружаць. Грузіць баржы. □ Партызаны фарбавалі судна, грузілі яго дрывамі. Лынькоў.

2. Складваць, змяшчаць груз куды‑н. Грузіць мяхі на воз. □ Механізатары нешта грузілі ў кузаў самазвала. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таўпі́ць ’звальваць у адно месца; запіхваць у натоўп’ (Нас.), то́ўпіцьзмяшчаць, месціць’ (Ласт.), таўпі́цца ’змяшчацца; пхацца ў натоўп’ (Нас.), ’ствараць натоўп’, то́ўпіцца ’змяшчацца, збірацца; ісці клубамі (пра дым)’ (Сл. ПЗБ), ’нацягваць (пра хмары)’ (Пятк. 2), тоўпі́цца ’змяшчацца; гуртавацца’ (ТС), товпі́тісе ’збірацца’ (Вруб.). Параўн. укр. дыял. то́впити ’націскаць, натоптваць, напіхваць’, товпи́тися ’ўціскацца, упіхвацца’, рус. толпи́ться ’ствараць натоўп’, польск. дыял. tłopić, tłupić ’тс’, балг. тълпя́ се ’збірацца ў натоўп, глуміцца’. Прасл. *tъlpiti (sę)/*tьlpiti (sę), роднаснае літ. tilpti ’даваць месца, змяшчаць’, лат. tìlpt ’змяшчацца’, ірл. tallaim ’знаходжу месца’. Меркаванне пра запазычанне то́ўпіцца (параўн. і стоўпіцца ’змясціцца’, утоўпіцца ’тс’) з літ. talpìnti(s) ’змяшчацца’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 73) без дадатковых аргументаў цяжка прыняць; параўн. талопіцца, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́ўпіцьзмяшчаць, напаўняць’ (Ласт., Гарэц.), то́ўпіцца ’збірацца групай’ (ТСБМ), ’стаяць гурбой’ (бялын., Янк. Мат.; рагач., Сл. ПЗБ), ’змяшчацца’ (Нас., Жд. 1; віл., Сл. ПЗБ), ’ісці клубамі (пра дым)’ (шальч., Сл. ПЗБ), сюды ж сто́ўпіць ’змясціць’, уто́ўпіцца ’змясціцца’ (Гарэц.), стоўпіцца (віл., LKK, 16, 190), нато́ўпіцца ’набіцца шмат людзей у памяшканне’ (Нас.). Гл. таўпіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

друкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што і без дап.

1. Адціскаць, выбіваць якія‑н. знакі (літары, лічбы, чарцяжы, малюнкі і пад.) на паперы з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў. // Выпускаць такім спосабам у свет; выдаваць. Друкаваць збор твораў Янкі Купалы. // Змяшчаць у друку. [Нічыпар:] Моцна вучоны чалавек. Кніжкі друкуе свае, студэнтам лекцыі чытае. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змяшча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да змясціцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знаходзіцца ў якім‑н. месцы (аб установе, арганізацыі і пад.). Майстэрня змяшчалася ў вялізным неатынкаваным доме. Асіпенка.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утрымлівацца ў чым‑н., уваходзіць у склад чаго‑н. У 100 літрах паветра змяшчаецца каля 21 літра кіслароду.

4. Зал. да змяшчаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ядна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Злучаць, звязваць што-н. з чым-н. пэўным чынам.

Я. рэкі каналам.

2. каго-што. Злучаць, збліжаць каго-, што-н. з кім-, чым-н., утвараючы адзінае цэлае; змяшчаць, аб’ядноўваць у сабе.

Дружная праца, узаемная павага і выручка ядналі сям’ю.

Творы пісьменніка яднаюць у сабе нацыянальныя і інтэрнацыянальныя матывы.

3. каго (што). Аб’ядноўваць, згуртоўваць для дружных агульных дзеянняў.

Рабочы камітэт яднае людзей розных спецыяльнасцей.

4. каго (што). Ствараць паміж кім-н. блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць цесную сувязь.

Нас яднаюць агульныя інтарэсы.

|| наз. ядна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змяшча́цца несов.

1. (поселяться) помеща́ться;

2. вмеща́ться, умеща́ться;

1, 2 см. змясці́цца;

3. (заключаться) содержа́ться;

у кні́зе ~ча́ецца шэ́раг кары́сных зве́стак — в кни́ге соде́ржится ряд поле́зных све́дений;

4. страд. помеща́ться; вмеща́ться, умеща́ться; см. змяшча́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кла́сці1 ’надаваць чаму-небудзь ляжачае становішча, змяшчаць куды-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., ТС, Бяльк., Сцяшк., Гарэц., Ян.). Укр. класти, рус. класть ’тс’, ст.-слав. класти, балг. клада, макед. кладе, серб.-харв. кла̏сти, славен. klásti ’тс’. Прасл. klasti мае адпаведнік у балтыйскіх мовах: літ. klóti ’рассцілаць’, лат. klât ’пакрываць’. Славянскае ‑d‑ у klasti (klad‑ti) адносіцца да асновы цяперашняга часу. Яно фіксуецца ў аддзеяслоўных назоўніках (літ. klõdas). Гл. клад (Трубачоў, Эт. сл., 9, 187–189).

Кла́сці2 ’апранаць’ (Сцяшк.). Улічваючы значэнне, калька з балт. Параўн. лат. klât ’пакрываць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ізалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., каго-што.

1. Адасобіць (адасабляць), аддзяліць (аддзяляць) ад навакольнага асяроддзя, абставін, умоў і пад. Дзверы не адчыняліся. Аўтаматычныя рэле пасля ўдару герметычна ізалявалі бібліятэку ад астатніх памяшканняў. Шыцік.

2. Змясціць (змяшчаць) асобна, пазбавіць (пазбаўляць) кантактаў з кім‑н. Ізаляваць злачынца. □ Пакуль хвароба не пашыралася, трэба было тэрмінова ізаляваць усіх хворых і зрабіць у хатах дэзінфекцыю. Шамякін. — Я вас не арыштоўваў, а толькі ізаляваў на некаторы час. Чарнышэвіч.

3. Пакрыць ізаляцыяй (у 3 знач.). Ізаляваць электрычны провад.

[Ад фр. isoler.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тало́піцца1 ’тоўпіцца’ (Сцяшк.). Параўн. польск. дыял. tłopić się ’пхацца, ціснуцца, набівацца’, чэш. ‑těloupit se, ‑taloupit se ’ўскокваць; прарывацца’, славац. ťalúpiť sa ’брысці’, серб.-харв. тла́пити ’мроіць, трызніць’, балг. радоп. тлапу́вам ’тс’. Роднаснае тоўпіцца (гл.), далейшыя сувязі з літ. tilpti ’змяшчацца’, дыял. tùlpintiзмяшчаць, упіхваць; збіраць’, лат. tulpîtiês ’збірацца’, параўн. Брукнер, 572; Махэк₂, 639; Скок, 3, 477 (сербскае слова выводзіць з кла́пити, відаць, беспадстаўна); Дурыданаў, БЛ, 37, 3, 65–70. Гл. яшчэ таўпа і наступнае слова.

Тало́піцца2, тало́піць (талупіць) вочы ’засяроджана глядзець, пазіраць’ (Ласт.). Відаць, да папярэдняга слова, бліжэйшы адпаведнік, што тлумачыць семантыку, польск. дыял. tlopić się ’гвалтам набівацца’. Гл. уталопіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)