вы́рачыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм.

1. Тое, што і вытрашчыцца.

2. Злосна паглядзець на каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Труні́цьзлосна жартаваць, іранізаваць’ (Юрч. СНС, Рэг. сл. Віц.), труне́нне ‘злосныя жарты’, сюды ж тру́ніт (г. зн. тру́нетый) ‘чалавек, над якім даўно жартавалі’, трунёмшы ‘звыклы жартаваць’: ён ня можыць мінуты пражыць ні трунёмшы, труне́ннік ‘той, хто злосна жартуе’ (Юрч. СНЛ). З рус. труни́ть ‘тс’, подтру́нивать ‘тс’, якое Фасмер (4, 109) суадносіць з труд (з пытальнікам). Варбат (РР, 1976, 6, 71–75) выводзіць дзеяслоў з першаснага труни́ть ‘брудзіць, смеціць, церушыць’ (гл. трунне), што ўрэшце ўзыходзіць да *terti, гл. церці (Арол, 4, 108).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́ркалы, ‑аў; адз. няма.

Разм. пагард. Вочы. Пан Юзаф.. злосна сплёўвае на казу, уставіўшую на яго свае лупатыя буркалы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгы́ркнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Груба, рэзка, злосна адказаць на якое‑н. пытанне, заўвагу. — Папомніш ты, хамуйла! — ціхенька адгыркнуўся Махлярчык... Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнале́ссе, ‑я, н.

Лісцевы лес. Хвойнік паступова перайшоў у чарналессе. Сачанка. Узімку мялі мяцеліцы, і змрочнае чарналессе шумела панура і злосна. Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уз’ю́шаны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вельмі разгневаны, раззлаваны; раз’юшаны. У гэты час з’явіўся перад .. [Арцёмам Ісакавічам] уз’юшаны фельдфебель. Злосна тыцкаў яму пад нос бальнічную бярданку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ся́ўкнуць ’загучаць (пра рэзкі гук у лесе)’ (КСТ), сяўкоті́ты ’пішчаць (пра гусянят)’ (Сл. Брэс., Нар. лекс.), відаць, таго ж паходжання, што і се́ўкаць ’гаварыць злосна’ (ТС). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр. ся́вкати, сявкоти́ти (пра голас маладых гусей), гл. ЕСУМ, 5, 495.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адры́вісты, ‑ая, ‑ае.

Які раптоўна абрываецца; перарывісты (пра гукі). Зусім недалёчка раздалося некалькі адрывістых стрэлаў. Лынькоў. Брэх вясковых сабак пераклікаўся з глухім адрывістым брэхам нямецкіх аўчарак. Васілевіч. // Пра гаворку, якая перапыняецца частымі паўзамі, складаецца з асобных слоў, кароткіх, рэзкіх выказванняў. Злосна і падоўгу круціць дзяжурны ручку апарата, а пасля гэтак жа злосна і падоўгу крычыць у трубку адрывістыя, неразборлівыя словы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго.

Разм. Дапякаць, дакараць каго‑н., падколваць. Амаль усіх мужоў жонкі шпіляюць на людзях, злосна ці кпліва, Мілана — ніколі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́скнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да вішчаць. [Конь] злосна махнуў галавой, выскаліў зубы, тонка віскнуў. Васілевіч. Машына прабегла яшчэ метраў сто, віскнула тармазамі і стала. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)