шапта́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. шаптаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Яраш:] — Хвіліначку, сябры. Сумнавата робіцца за нашым сталом. Сепаратныя размовы, шаптанне... Давайце паспрабуем пагаварыць калектыўна. Шамякін. Я люблю ўсходы нашых палеткаў І спавітыя ў зелень лугі, І шум бору пануры, глухі, І шаптанне крынічнае ўлетку. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неўвяда́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які не вяне, які застаецца свежым. Мы сагрэем планету Сваімі рукамі, Каб наступнікам нашым Паднесці, як дар, Не зямлю, што хавае за пазухай камень, — У неўвядальную зелень апрануты шар! Макаль.
2. перан. Які з цягам часу не траціць свайго значэння, сілы і пад. Неўвядальная слава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вя́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. вянуў і вяў, вянула і вяла; незак.
1. Страчваць свежасць (пра расліны). Прыпякала сонца, і яркая зелень знікала, трава бляднела, вяла ўвачавідкі. Васілевіч.
2. перан. Страчваць здароўе, сілу, бадзёрасць. [Муж Палікарпаўны] вянуў на вачах і ў дзень, калі Марыне споўнілася пятнаццаць год, памёр. Шахавец.
•••
Вушы вянуць гл. вуха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
май, ‑я і ‑ю, м.
1. ‑я. Пяты месяц каляндарнага года.
2. ‑ю. Абл. Першая зелень лісцевых дрэў, якой прыбіраюць хаты. Пракоп раздзеўся. Яму далі венік, пахучы, як май. Колас. А я Маю наламаю, Сваю хату прыбяру. І. Калеснік.
•••
Першае Мая — свята міжнароднай салідарнасці працоўных, устаноўленае кангрэсам 2‑га Інтэрнацыянала ў 1889 г.
[Лац. majus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зеляні́на, ‑ы, ж.
Тое, што і зелень (у 1, 2 знач.). Багата і шчодра ўпрыгожыла вясна зямлю, адзеўшы яе зелянінаю, ярыною і жытамі, што пачыналі ўжо выпускаць угору маладзенечкія каласкі, рассыпала па ёй мільёны рознакаляровых кветак. Колас. Хвалілі агароднікаў, далі калгасу сто тысяч рублёў чыстага прыбытку за капусту, гуркі, памідоры і іншую зеляніну. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Плаву́ха ’яжджаль, ранняя асака, Carex L.’ (слуц., ЛА, 1), плаву́шка ’тс’ (Сл. Брэс.), паплаву́ха, паплаву́шка, паплаўны ’тс’ (Нар. лекс., ТС. Расл. св.). Да плаў t (гл.). Семантыка развівалася ад ’нізкі луг, балота’ (параўн. польск. pławy ’тс’) > ’трава, якая вырастае на такім балоце, лузе, ці пакрывае яго’, параўн. рус. пск. плаву́ха -зелень на паверхні сажалкі, става’, плавучина ’балотная трава, мох, што шчыльна пакрываюць возера’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спадні́зу, прысл.
Знізу, з-пад чаго‑н. Тут Дняпро як загуў, як падняўся да стром.. Сам б’е ў бераг спаднізу, а зверху б’е гром. Лужанін. Помню нясмелую зелень рэдкае травы, першы плач кнігаўкі, узмах спаднізу белага крыла, першую кветку .. на сыпкім пяску ля рэчкі. Адамчык. // Знізу, у ніжняй частцы. Дагледжаны быў і сад — камялькі спаднізу падбелены, голле дзе падпёрта калкамі, а дзе і падвязана за таўсцейшае, больш трывалае. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Маладзіна́ ’малады лес’ (маст., карэліц., Сл. ПЗБ), молодзіна́ ’вельмі маладая асоба’ (ТС), укр. молоди́на ’салодкая смятана’, н.-луж. młoźina ’маладыя людзі’, ’майская зелень дрэў’, в.-луж. młodźina ’моладзь’, ’малады лес’, ’лесагадавальнік’, чэш. mladina ’што-небудзь маладое (піва, лес)’, славац. mladina ’малады лес’, ’маладое піва’, славен. mladína ’моладзь’, ’маладыя жывёлы’, серб.-харв. млади̏на ’маладняк (свойскіх птушак)’, макед. младина ’маладосць’, ’моладзь’, младини ’маладыя гады’, балг. младина́ ’тс’. Прасл. moldina ’малады перыяд у людзей, жывёл, раслін’. Да моладзь (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
блядне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Рабіцца бледным (у 1, 2 знач.). Гаспадыня бляднее, вусны яе ўздрыгваюць. Навуменка. Прыпякала сонца, і яркая зелень знікала, трава бляднела, вяла ўвачавідкі. Васілевіч. Неба на ўсходзе пачало бляднець. Карпаў.
2. перан. Траціць сваю яркасць, выразнасцю здавацца нязначным у параўнанні з чым‑н. [Перагуд:] Перад іх [старых і дзяцей] абліччам, перад іх вялікімі пакутамі бляднеюць усе нашы крыўды, усе нашы асабістыя перажыванні і пачуцці, якія б яны моцныя ні былі. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абві́цца, абаўюся, абаўешся, абаўецца; абаўяцеся; пр. абвіўся, ‑вілася, ‑вілося; зак.
1. Абкруціцца вакол чаго‑н.; абвіць сабой што‑н. Пуга абвілася вакол задняй нагі ваўка, і я не змог яе ўтрымаць у руцэ. Ляўданскі. // Абняць, абхапіць (пра рукі). Дзіцячыя ручкі абвіліся вакол матчынай шыі.
2. Пакрыцца, абвіць сябе чым‑н. Абаўецца навокал зямля Да бляскату ў яркую зелень. Астрэйка. // Ахутацца, абвалачыся чым‑н. (дымам, туманам і пад.). Сена палыхнула агнём, і стажок абвіўся жаўтавата-сінім дымам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)