зе́лень, -і, ж.
1. Зялёны колер, што-н. зялёнае.
2. Расліннасць, расліны.
З. садоў.
Сакавітая з. лугу.
3. зб. Некаторыя віды гародніны і траў што скарыстоўваюцца ў ежу.
Пакласці ў суп з.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Зе́лень
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
| Н. |
Зе́лень |
| Р. |
Зе́лені |
| Д. |
Зе́лені |
| В. |
Зе́лень |
| Т. |
Зе́ленню |
| М. |
Зе́лені |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
зе́лень
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
| Н. |
зе́лень |
| Р. |
зе́лені |
| Д. |
зе́лені |
| В. |
зе́лень |
| Т. |
зе́ленню |
| М. |
зе́лені |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
зе́лень ж., в разн. знач. зе́лень;
з. садо́ў — зе́лень садо́в;
адліва́ць ~нню — отлива́ть зе́ленью;
прадава́ць з. — продава́ть зе́лень;
○ пары́жская з. — пари́жская зе́лень
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зе́лень ж.
1. зе́лень, -ні ж., зеляні́на, -ны ж.;
2. собир. (овощи) зяле́ніва, -ва ср.;
3. (краска) зе́лень, -ні ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зе́лень, ‑і, ж.
1. зб. Трава, лісце дрэў, кустоў; зялёная расліннасць, зеляніна. Вясенняя зелень. Пах зелені. Зелень садоў. □ Мноства зелені ў цэнтры горада — гэта магутная крыніца свежага паветра. Лобан. — Парэчча добра мне знаёма! А колькі зелені там летам! Як у вяночку, стаіць хата. Колас. Адзінокія бярозкі жаўцелі між зелені сосен, і былі яны самотныя, як сіроты. Чарнышэвіч.
2. зб. Некаторыя віды гародніны і траў, якія скарыстоўваюцца ў ежу. Прадавец зелені. Палажыць зелень у суп.
3. Зялёны колер, зялёная афарбоўка чаго‑н. Светафор бліснуў яркай зеленню.
4. Разм. Зялёны налёт. Медны дрот пакрыўся зеленню.
5. Зялёная фарба.
6. Разм. Пра нясталых, маладасведчаных людзей. — Мала ты ведаеш, зелень ты, — па-бацькоўску прамовіў Гардвей. Мележ.
•••
Брыльянтавая зелень — анілінавая фарба, якая скарыстоўваецца ў медыцыне як антысептычны сродак.
Парыжская зелень — светла-зялёны нерастварымы ў вадзе парашок, які скарыстоўваецца для барацьбы з насякомымі — шкоднікамі сельскагаспадарчых раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малахи́товый малахі́тавы;
малахи́товая зе́лень малахі́тавая зе́лень.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зеляні́на, -ы, ж.
Тое, што і зелень (у 2 і 3 знач.).
З. паркаў.
Латок з зелянінай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зелёность зе́лень, -ні ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зеляні́на ж., см. зе́лень
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)