непадсту́пны, ‑ая, ‑ае.
Такі, да якога нельга звярнуцца з просьбай, пытаннем; ганарысты, фанабэрысты. Звонку гэта быў чалавек грозны і непадступны. Лупсякоў. // Які ўласцівы такому чалавеку. У важкім, як бы непадступным Васілёвым позірку спадылба.. Шабета ўлавіў штосьці нядобрае, звераватае. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
отнести́сь
1. (проявить своё отношение) адне́сціся, паста́віцца; абысці́ся (з кім, чым);
2. (обратиться в официальном порядке) уст. звярну́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Кле́панка: гуляць у клепанкі ’гуляць у хованкі’ (ТС). Калі клепанка ’хованка’, то можна рэканструяваць *клепаць ’ха-ваць© Надзейных славянскіх паралелей няма. Але карысна звярнуцца да балтыйскай лексічнай групы, якая прадстаўлена ст.-прус. auklipts ’схаваны’, лат. pieklept ’замыкаць, зачыняць’, літ. slėpti ’хаваць’ (< * skiepti), лат. slėpt ’тс’. Таму не выключана балтыйскае паходжанне слова (параўн. Тапароў, Прус., А — , 149–150). Параўн., аднак, шлёпаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
запыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што, чаго.
1. і аб кім-чым, пра каго-што і з дадан. дап. Звярнуцца да каго‑н. з пытаннем; спытаць. Міколка рашуча запытаў дзеда: — Ты не хавайся ад мяне, а скажы, што гэта робіцца ноччу? Лынькоў. [Марына Паўлаўна] заўважыла, што стары хоча запытаць нешта, ды не важыцца. Зарэцкі. Сходзім, Віктар, — кажа Піня, — да майго бацькі. Запытаем, як ён сябе адчувае, якое ўражанне зрабіла наша свята. Сташэўскі.
2. Звярнуцца з якой‑н. просьбай, папрасіць аб чым‑н. Запытаць парады. Запытаць дазволу. □ Лішні раз у дзяўчыны запытаю дарогі. Свірка.
3. Паслаць афіцыйнае запытанне. Запытаць меркаванне рэдакцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Звярнуцца да каго‑, чаго‑н. з прывітаннем. Карней .. павітаў Дзяніса «добрым днём» і прапанаваў распрануцца. Гроднеў.
2. Тое, што і павіншаваць. Прыляцеў і закружыўся Ён над хатаю маёй. Гучным бульканнем заліўся, Павітаў мяне з вясной. Кляўко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даступі́цца, ‑ступлюся, ‑ступішся, ‑ступіцца; зак., да каго-чаго.
Падысці, наблізіцца, падступіцца. [Сцежка] была таксама досыць стромкая і вузкая, але з’яўлялася адзінаю дарожкаю, па якой можна было даступіцца да вады. Маўр. // (звычайна з адмоўем). Падысці, звярнуцца да каго‑н. (з просьбай, пытаннямі і пад.). Да яго не даступіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Звярнуцца з прывітаннем пры сустрэчы з кім‑н.; паздароўкацца. Стуку дзвярэй ніхто з іх не пачуў, і ўсе здзіўлена азірнуліся, калі Паходня падышоў да стала і прывітаўся. Хадкевіч. — Дзень добры, Павел Сяргеевіч, — прывітаўся.. [Сярожа] і працягнуў Паўлу чорную руку. — Ну як вам падабаецца ў нас? — Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Звярнуцца да каго‑н. з пытаннем, каб даведацца пра што‑н.; задаць пытанне. — Хазарычы адсюль далёка? — дастаўшы з планшэткі і разгарнуўшы на стале палявую карту, папытаў камендант. Сабаленка. Раптам Пятрок падумаў: «А от вазьму ды папытаю, што .. [Сальвэсь] тут робіць. Папытаю і паеду зараз жа». Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цары́зм, ‑у, м.
Дзяржаўны лад, пры якім вярхоўная неабмежаваная ўлада належыць цару; царскі рэжым. Частка думскіх дэпутатаў.. прапанавала звярнуцца з думскай трыбуны да ўсіх сялян з заклікам аказаць дапамогу думе ў барацьбе з царызмам. Колас. Таксама, як і ўкраінскі народ, стагнаў наш народ пад ярмом польскіх паноў і царызму. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасаро́мецца сов.
1. постыди́ться, посо́веститься;
~меўся б ты гавары́ць пра гэ́та — постыди́лся бы ты говори́ть об э́том;
2. постесня́ться;
яна́ ~мелася звярну́цца — она́ постесня́лась обрати́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)