2.да чаго. Накіраваць сваю дзейнасць на што-н., узяцца за што-н. або накіраваць паўторна сваю ўвагу на каго-, што-н.
З. да вывучэння старажытных помнікаў.
З. да перапыненай гутаркі.
3. Накіравацца да каго-н. з просьбай, па дапамогу і пад. або адрасавацца да каго-н. з якімі-н. словамі, з прамовай.
З. да ўрача.
З. з прапановай да старшыні.
|| незак.звярта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 2 і 3 знач.), зваро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 і 3 знач.) ізварача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
звярну́ццасов.
1. (сдвинуться в сторону от удара) сверну́ться, наклони́ться;
2. (совершить путь туда и обратно) оберну́ться;
3. (да каго, чаго з чым) обрати́ться (к кому, чему с чем); (представить для решения) войти́ (с чем);
з. з пыта́ннем да студэ́нтаў — обрати́ться с вопро́сом к студе́нтам;
з. з про́сьбай — обрати́ться с про́сьбой;
з. з хада́йніцтвам у міністэ́рства — обрати́ться (войти́) с ходата́йством в министе́рство;
4. (да чаго) прибе́гнуть (к чему), обрати́ться (к чему);
з. да рашу́чых мер — прибе́гнуть к реши́тельным ме́рам;
з. да вывучэ́ння першакрыні́ц — обрати́ться к изуче́нию первоисто́чников
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
звярну́цца, звярнуся, звернешся, звернецца; зак.
1. З’ездзіўшы, схадзіўшы куды‑н., вярнуцца назад. Вазакі звярнуліся за дзень па тры разы. □ — Віцька хутка звернецца, — расцягваючы словы, загаварыў вадалаз. — Ён на матацыкле, як на самім чорце.Чыгрынаў.
2. Накіраваць сваю дзейнасць на што‑н., узяцца за што‑н. Звярнуцца да вывучэння старажытных помнікаў. □ Узброены багатым папярэднім вопытам работы ў галіне сатыры, К. Крапіва звярнуўся да сатырычнай камедыі.«ЛіМ».// Накіраваць паўторна сваю ўвагу на каго‑, што‑н. Звернемся зноў да твораў Купалы і Багдановіча, у прыватнасці да вершаў «У піліпаўку» і «Ян і маці».Бярозкін.Прайшлі моўчкі. А потым Лясніцкі зноў звярнуўся да перарванай гутаркі.Шамякін.
3. Накіраваць свае словы, просьбу і пад. каму‑, чаму‑н., адрасавацца да каго‑н. з якімі‑н. словамі, просьбай і пад. — Хто мае яшчэ пытанні? — звярнулася Ліда да студэнтаў.Карпюк.[Букрэй] горача прывітаў партызан і асабліва дзеда Талаша з першым баявым хрышчэннем і звярнуўся да іх з заклікам не кідаць так удала пачатай справы змагання з гвалтаўнікамі-акупантамі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звярну́цца (адрасавацца да каго-н.) sich wénden* (an A);
звярну́цца да до́ктара sich an éinen Arzt wénden*;
звярну́цца з за́клікам sich mit éinem Áufruf wénden* (да каго-н. - an A)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
зварача́ццагл.звярнуцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зваро́чваццагл.звярнуцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
непадсту́пны, -ая, -ае.
Такі, да якога нельга звярнуцца з просьбай, пытаннем; ганарысты, фанабэрысты.
|| наз.непадсту́пнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адрасава́цца, -су́юся, -су́ешся, -су́ецца; -су́йся; зак. і незак., куды або да каго (уст.).
Звярнуцца (звяртацца) асабіста або пісьмова.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
про́сьба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
Зварот да каго-н. з заклікам задаволіць якія-н. патрэбы, жаданні.
Звярнуцца з просьбай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)