ската́ть сов.

1. (в трубку) скруці́ць, мног. паскру́чваць, скаці́ць, мног. паска́чваць; (в шарик) скача́ць;

2. (свалять) звалі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апанятава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

У прысутнасці панятых вызначыць памеры і ступень якой‑н. шкоды, скласці акт. [Ляснік Якаў:] — Гэтакую сасонку зваліць. Каб заўтра квіток купіў у канторы, а то прыйду апанятую! Лобан. — Апанятаваць тое ворыва трэба, — прапанаваў Якім. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згалабу́рдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Разм. зніж. Зваліць як папала, стоўпіць каго‑, што‑н. Яшчэ нейкі каморнік з’явіўся, яшчэ і яму плаці. Тут гэта назнарок падстроена багатырамі, .. ды разам з сабою беднякоў у адну кучу згалабурдзяць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сваля́ть сов.

1. (в ком) скача́ць;

2. (шерсть) звалі́ць;

3. (плохо сделать) разг. зля́паць;

сваля́ть дурака́ зрабі́ць глу́пства;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звярну́ць, звярну́, зве́рнеш, зве́рне; звярні́; зве́рнуты; зак.

1. Памяняць напрамак руху.

З. у завулак.

З. гутарку ўбок (перан.).

2. каго-што. Накіраваць у які-н. бок ад дарогі (каня, машыну і пад.).

З. машыну з дарогі.

3. каго-што. Варочаючы, зрушыць з месца (разм.).

З. вялікі камень.

Горы з. (перан.: зрабіць вельмі многа).

4. што. Пералажыць, зваліць (віну, правіннасць і пад.) на другога (разм.).

З. усё на невінаватага.

5. што. Схіліць, павярнуць набок, убок (разм.).

З. галаву набок.

6. што. Неакуратна скідаць, зваліць у адно месца многія прадметы (разм.).

З. усё ў кучу.

Звярнуць на сябе ўвагу — вызначыцца чым-н., зацікавіць сабой.

Звярнуць увагу каго на каго-што — паказаць каму-н. на каго-, што-н., прымусіць заўважыць.

Звярнуць увагу на каго-што — заўважыць каго-, што-н., зацікавіцца кім-, чым-н., улічыць што-н.

|| незак. звярта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 5 знач.), зваро́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 і 6 знач.) і зварача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Свал ‘узвышша, вузкая града, якая ўтвараецца пры аранні ў сярэдзіну, “у склад”’ (Дэмб., 2, 832). Рус. пахать в свал — звальваючы насустрач адна адной дзве сумежныя баразны, наўг. пахать на свал ‘разворваць барозны з бульбай праз адну’, укр. палес. свал ‘насыпны ўзгорак’. Да *сваліцьзваліць’, магчыма, русізм або графічна адаптаванае звал ‘навал; марэна’ (Ласт.). У адносінах да семантыкі параўн. склад3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зры́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Разм.

1. Скінуць, зваліць уніз. Як з гнязда, што вецер зрынуў, Разляцеліся ўсе. Ды на фронт. Хто далей, бліжай, Біць нягоднікаў-паноў. Броўка.

2. перан. Сілай пазбавіць улады; скінуць. І чуйна ты [краіна] на варце міру Стаіш, як грозны вартавы, У бездань зрынуўшы куміра. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сапхну́ць, -пхну́, -пхне́ш, -пхне́; -пхнём, -пхняце́, -пхну́ць; -пхні́; -пхну́ты; зак.

1. каго-што. Пхаючы, ссунуць, скінуць адкуль-н.

С. лодку з берага.

2. перан., каго (што). Прымусіць вызваліць пасаду (разм.).

С. дырэктара.

3. перан., каго-што. Перакласці на каго-н. свае абавязкі, справы і пад., зваліць на каго-н. адказнасць за свой учынак.

С. сваю работу на другога.

С. віну на іншых.

4. перан., каго-што. Пазбавіцца ад каго-, чаго-н. (часцей непрыемнага; разм.).

С. няспраўныя дэталі.

|| незак. спіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зва́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. звальваць — зваліць ​1 (у 3, 5 знач.).

2. Беспарадкава накіданая куча чаго‑н. Аднаго разу Міхальчук ішоў каля РТС і ў звалцы старога жалеза заўважыў тры іржавыя карпусы ад жняярак. Карпюк.

3. Месца, куды звозяць, выкідваюць смецце, непрыгодныя рэчы. Гарадская звалка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазваро́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.), без дап. Змяніць напрамак свайго руху — пра ўсіх, многіх.

Жанчыны пазварочвалі са сцежкі.

2. каго-што. Накіраваць з якога-н. напрамку ў іншы бок усё, многае ці ўсіх, многіх.

П. машыны на прасёлачную дарогу.

3. што. Зрушыць з месца, скінуць усё, многае (разм.).

П. мяшкі з воза.

4. што. Звярнуць, збіць на бок усё, многае (разм.).

П. слупы.

5. што. Скідаць, зваліць разам усё, многае (разм.).

П. дровы ў кучу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)