непрыкме́тны і непрыме́тны, -ая, -ае.

1. Такі, які цяжка заўважыць, прыкмеціць; нязначны.

Непрыкметная крынічка.

Прайсці непрыметна (прысл.).

2. Які не вылучаецца сярод іншых.

Н. чалавек.

|| наз. непрыкме́тнасць, -і, ж. і непрыме́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отме́тить сов.

1. в разн. знач. адзна́чыць, мног. паадзнача́ць, паадзна́чваць;

2. (заметить) заўва́жыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стаі́ць, стаю́, сто́іш, сто́іць; сто́ены; зак., што.

1. Утаіць, зрабіць невядомым, нябачным для іншых (разм.).

С. прыбытак.

2. Не выказаць, не даць магчымасці заўважыць іншым (думкі, пачуцці і пад.).

С. нянавісць.

|| незак. сто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схамяну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Раптам успомніць што-н.; хутка заўважыць недахоп, памылку.

Схамянуўся: трэба ж яшчэ вывучыць верш на памяць.

2. Спахапіцца, здрыгануцца, выйсці са стану задуменнасці.

С. ад стуку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усачы́ць, усачу́, усо́чыш, усо́чыць; усо́чаны; зак., за кім-чым.

1. Сочачы за кім-, чым-н., паспець заўважыць што-н.

За падзеямі не ў.

2. Назіраючы, не дапусціць чаго-н. непажаданага, утрымаць ад непажаданых учынкаў.

У. за дзіцем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хапі́цца, хаплю́ся, хо́пішся, хо́піцца; зак.

1. гл. хапацца.

2. каго-чаго. Успомніўшы, пачаўшы шукаць, раптоўна выявіць адсутнасць каго-, чаго-н.

Хапіўся ключоў, а іх няма.

3. Агледзеўшыся, спахапіцца, раптоўна заўважыць што-н.

Хапіўся, што хату не замкнуў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недагле́дзець, -ле́джу, -ле́дзіш, -ле́дзіць; -ле́джаны; зак., каго-што і без дап.

1. Праявіць недастаткова ўвагі пры наглядзе за кім-, чым-н., не ўберагчы ад каго-, чаго-н.

Н. дзіця.

2. Не заўважыць, правяраючы што-н.

Карэктар недагледзеў памылку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыме́та ’знак’, прыкме́та (ТСБМ, Ян.), сюды ж дзеяслоў прыме́ціцьзаўважыць’, прыкме́ціць (ТСБМ) ’адзначыць, назначыць’ (Бяльк.), таксама зваротнае прыме́ціцца ’прыцэліцца’ (Бяльк.). Укр. примі́та, примі́тка ’прымета, прыкмета, знак’, примі́тити ’прыкмеціць, заўважыць’, примі́тний ’прыкметам’, примі́тливий ’уважлівы, той, які ўсё пераймае і засвойвае’, рус. приме́та, ’заметка, знак; след’, приме́титьзаўважыць’, приме́тный, приме́тливый ’прыметны, заўважны’, польск. przymiot ’прымета, адзнака’, чэш. přimět(a) ’пацёртасць каля ранкі’, в.-луж. přimjet, н.-луж. pśimjet, серб.-харв. приме́тити ’прымеціць; зазначыць’. Працягвае прасл. *primětą < *primětiti, прэфіксальнае ўтварэнне ад *mětiti, гл. мета. Гл. таксама Махэк₂, 493 (лічыць слова заходнеславянскім); ЕСУМ, 3, 485; 4, 573.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Неспата́чыць (неспотачиць) ’не угледзець, не заўважыць пры пільным назіранні’, неспатачны (неспотачный) ’цяжка заўважальны ці знаходцы’ (Нас.). Гл. спатачыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апа́мятацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Апрытомнець, прыйсці да памяці; зноў пачаць спакойна разважаць і дзейнічаць.

Апамятаўся ён у шпіталі.

2. Адумаўшыся, зразумець сваю памылку.

Апамятайся, што ты гаворыш!

3. Агледзецца, заўважыць.

Мы і а. не паспелі, як мінуўся наш адпачынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)