хапі́цца, хаплю́ся, хо́пішся, хо́піцца; зак.

1. гл. хапацца.

2. каго-чаго. Успомніўшы, пачаўшы шукаць, раптоўна выявіць адсутнасць каго-, чаго-н.

Хапіўся ключоў, а іх няма.

3. Агледзеўшыся, спахапіцца, раптоўна заўважыць што-н.

Хапіўся, што хату не замкнуў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)