засты́глы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і застылы. Быльнік па краях адхону, слабенькі, узорысты іней на ім, канаўка побач на поплаве, ледзь-ледзь толькі застыглая. Кулакоўскі. Каменныя львы драмалі. Застыглая ўсмешка не сыходзіла з іх белых вачэй. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Стыльцы́ ‘дранікі з алеем’, ‘халодная бульба’ (Касп.). Гл. стульцы ‘тс’; не выключана збліжэнне з стылы ‘халодны, застылы’, гл. Лутавінава (Псковские говоры, Ленинград, 1979, 35–38) хацела б бачыць тут старую варыянтнасць кораня сту‑/сты‑ (гл. студзіць, стыць), захаваную на паўночна-заходняй перыферыі ўсходніх славян.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
акасцяне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў цвёрдым як косць, ператварыўся ў косць.
2. Адубелы, застылы (пра труп). Аднаго ранку Збігнеў знайшоў сябра ў гушчары нежывога.. Там Дамарацкі і прыкрыў яго, акасцянелага, галлём. Карпюк. // Які страціў гнуткасць, адчувальнасць.
3. перан. Які застыў у пэўных формах, перастаў развівацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дрыгва́ (БРС, Касп., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Сюды ж драгба́ ’тс’ (Касп.). Паводле Трубачова (Слав. языкозн., V, 178), гэта прасл. дыялектызм: прасл. *dręg(ъ)va, роднаснае літ. drė́gnas, лат. drę̂gns ’сыры’. Лексема гэта, прынамсі, усх.-слав. (рус. дря́гва, укр. дрягови́на ’балота’). Фасмер (1, 545) лічыць яго звязаным з рус. дряга́ ’сутарга’, дряга́ть ’калаціцца’, дрягва́ ’від студзеню’ (зыходнае *dręg‑). Параўн. драгба́. Адносна назвы дрыгва́ ’застылы адвар’ гл. Сцяц. Нар., 49–50.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зняме́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены здольнасці гаварыць (ад здзіўлення, страху, нечаканай радасці і пад.); анямелы. [Тамара] стаяла сярод пакоя белая, як сцяна, знямелая. Арабей.
2. Які страціў адчувальнасць, гібкасць; здранцвелы. [Вісарыён] не мог павярнуць галавы, так балела знямелая шыя. Самуйлёнак.
3. перан. Застылы, пануры, маўклівы. Сярод цішы начной знямелай Калыска скрыпнула — раз, два. Колас. Трынаццаты дзень у дарозе. Трынаццаты дзень сярод знямелых гор. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пузы́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Напоўнены паветрам празрысты шарык у вадкасці, вадкай масе.
П. у шкле (ужо застылы). Пузыры ў цесце.
2. Балючае ўздуцце скуры; пухір.
П. ад апёку.
3. Перапончаты полы орган у целе чалавека, жывёлы, які змяшчае ў сабе якую-н. вадкасць.
Мачавы п.
Жоўцевы п.
4. Гумавы мяшок, напоўнены паветрам або вадой, які ўжыв. для розных мэт (разм.).
Вучыцца плаваць з пузырамі.
|| памянш. пузыро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м. (да 1 і 2 знач.); прым. пузырко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).
|| прым. пузы́рны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
драўля́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены з дрэва. Драўляны дом. Драўляны ложак. □ Аўтобус едзе па новым драўляным мосце цераз раку. Галавач. Гэта быў звычайны драўляны крук, убіты ў сцяну яшчэ нябожчыкам дзедам. Лынькоў.
2. перан. Застылы, невыразны. Лейтэнант слухаў Астапа і ўсміхаўся кончыкамі губ. Астатнія маўчалі, захоўваючы на сваіх тварах нейкі недарэчны драўляны выраз, нібы ніводнае слова не даходзіла да іх слыху і не кранала. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змярцве́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў адчувальнасць, стаў мёртвым (пра клеткі, тканкі, часткі цела). Змярцвелыя тканкі. Змярцвелая рука. / Пра расліны, лісце. Змярцвелае лісце на дрэвах.
2. перан. Нерухомы, застылы, пазбаўлены жыцця. Кірыла быў хваравіты, на дзіва непрыгожы хлопец, са змярцвелым худым тварам. Лупсякоў. Хвіліну .. [хлопчык] стаяў змярцвелы, трываючы востры і няспынны звон у вушах. Быкаў. // Апусцелы, заціхлы. Бялявыя зімовыя хмары нізка навіслі над змярцвелаю зямлёю. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скарчане́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які азябнуў ад холаду; замерзлы. [Дзед] датыкаўся да шпалы скарчанелымі пальцамі, як граблямі. Пестрак.
2. Адубелы, застылы (пра труп). Калі ўзышло сонца,.. [Пацейчык] быў ужо скарчанелы, і мухі пачалі роіцца над яго страшным тварам. Чорны. // Адубелы; засохлы, закарэлы (пра рэчы). У курнай хаце мужык Падымаецца, .. Цягне лапці з палка Скарчанелыя. Купала. Цімох сядзеў на прыпеку. Выцягнуў з пячуркі скарчанелыя анучы, мяў іх і расціраў. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ра́кам, ра́ком ’паўзці ці стаяць, абапіраючыся на ногі і рукі’, ’на карачках’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ракачо́м (ТСБМ), ра́качам (лід., Сл. ПЗБ), ра́кача (шчуч., Нар. словатв.), ра́ка (ТС), ра́чкі, ра́чком (ТСБМ, Ян., ТС), ідзе ра́ком, стаў ра́ка ’задам; як рак’ (ТС). Сюды ж рачкава́ць ’поўзаць ракам, стаяць на карачках’ (ТС), параўн. польск. raczkować (пра дзяцей) (з XVIII ст.). Адыменнае прыслоўе спосабу дзеяння, што ўяўляе застылы склон назоўніка або ўтворанае па гэтай мадэлі (параўн. Карскі 2-3, 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)