засты́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў густым, цвёрдым пры ахалоджванні.

З. тлушч.

2. Пакрыты лёдам, прымерзлы або закарчанелы ад холаду (разм.).

Застылая лужына.

Застылыя ногі.

Застылая ўсмешка (перан.: нерухомая).

|| наз. засты́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засты́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. засты́лы засты́лая засты́лае засты́лыя
Р. засты́лага засты́лай
засты́лае
засты́лага засты́лых
Д. засты́ламу засты́лай засты́ламу засты́лым
В. засты́лы (неадуш.)
засты́лага (адуш.)
засты́лую засты́лае засты́лыя (неадуш.)
засты́лых (адуш.)
Т. засты́лым засты́лай
засты́лаю
засты́лым засты́лымі
М. засты́лым засты́лай засты́лым засты́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

засты́лы

прыметнік, адносны

засты́лы в разн. знач. засты́вший;

з. мёд — засты́вший мёд;

~лыя ру́кі — засты́вшие ру́ки;

~лая ўсме́шка — засты́вшая улы́бка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засты́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў густым, цвёрдым пры ахалоджванні. Застылы тлушч. □ Нажом з драўлянымі тронкамі цётка адрэзала танюсенькую скібачку хлеба, паклала на яе кавалачак застылага мёду. Нядзведскі.

2. Разм. Пакрыты лёдам, прымерзлы. Тонкі лёд на застылай лужыне праламаўся, разляцеўся мокрымі ільдзінкамі. Шыцік.

3. Разм. Змёрзлы, закарчанелы ад холаду. Раечка адчула прыемную цеплыню, нават застылыя ногі ўгрэліся. Лобан. Папіскваюць застылыя на марозе канаплянкі. Лупсякоў.

4. Халодны, адубелы, спруцянелы (пра труп). Цень кратаў кладзецца, нібы пляцёнка з лучын, на застылы .. труп старога селяніна. Бядуля.

5. Нерухомы, анямелы. Застылая ўсмешка. Застылы твар. □ Саша заплюшчыла вочы, сядзела ціхая, застылая. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засты́лый разг. засты́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ашкляне́лы, -ая, -ае.

Які стаў падобны на шкло, застылы.

Ашклянелыя вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апруцяне́лы, -ая, -ае.

Застылы, скарчанелы; анямелы, адубелы.

Апруцянелыя ад холаду пальцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злі́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Застылы кавалак расплаўленага металу.

З. чыгуну.

Серабро ў злітках.

|| прым. злі́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акасцяне́лы, -ая, -ае.

1. Які ператварыўся ў косць, зацвярдзелы.

А. храсток.

2. перан. Які страціў гнуткасць, здольнасць развівацца; застылы.

А. погляд.

|| наз. акасцяне́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)