селені́т 1, ‑у, М ‑ніце, м.

Разнавіднасць гіпсу залаціста-жоўтага або белага колеру, які ідзе на мастацка-бытавыя вырабы.

[Ад грэч. selēnē — Месяц.]

селені́т 2,

гл. селеніты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зага́р, ‑у, м.

Смуглы, цёмны колер, які набывае скура пад уздзеяннем сонечнага прамення. Смех упрыгожыў .. смуглыя шчокі Густы, пакрытыя роўным залацістыя вагарам. Васілевіч. Белыя хусткі яшчэ больш падкрэсліваюць здаровы залаціста-румяны загар на тварах. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

румя́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.

1. Пакрывацца румянцам (у 1 знач.); чырванець. Твар румяніцца дзявочы, І бярозкай гнецца стан... Гурло.

2. Пакрываць твар румянамі; фарбавацца. Жанчына румяніцца.

3. Набываць чырвоны колер, адценне, чырванець. Над полем, Над сасоннікам, Над гаем Румяніцца вячэрняя зара. Свірка. Да раніцы над мястэчкам румянілася патрывожанае неба. Паўлаў. // Падсмажваючыся, пакрывацца залаціста-карычневай скарыначкай; запякацца. Пірог пачаў румяніцца. □ Смажаная на зборы бульба румянілася хрумсткімі скрылікамі на вялікай патэльні. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

янта́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да янтару; зроблены з янтару. Янтарныя пацеркі.

2. перан. Які па колеру нагадвае янтар; залаціста-жоўты. Цікава глядзець, як цячэ з янтарных сотаў у вялізную бочку мёд. Ваданосаў. А колас які! Ён наліваецца буйным янтарным зернем. Гроднеў.

•••

Янтарная кіслата — арганічнае злучэнне, якое змяшчаецца ў янтары і іншых смолах, а таксама ў бурым вугалі і ў некаторых раслінах (выкарыстоўваецца ў фатаграфіі і медыцыне).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завіхрэ́нне 1, ‑я, н.

1. Слуп пылу, снегу і пад., узняты ветрам. Толькі снежны пыл узнімаўся завіхрэннямі над зямлёй, толькі мяцеліца ладзіла вар’яцкае сваё ігрышча. Мікуліч.

2. Спец. Утварэнне віхраў у газе або вадкасці пры абцяканні якіх‑н. цел або пры сустрэчы супрацьлеглых патокаў.

завіхрэ́нне 2, ‑я, н.

Тое, што і віхор ​2. Зініны рукі, прастакаваты твар, пакрыты залаціста-рыжымі валасінкамі з завіхрэннямі ля вушэй, шырокі нос вельмі ўжо не падабаліся мне. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́ршчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; незак., што.

1. Збіраць у маршчыны (скуру, часткі твару). Віцька моршчыў усыпаны залаціста-карычневымі вяснушкамі нос, памагаў у гаворцы рукамі. Карпаў. Васількоў тым часам накідваў тэзісы даклада. Ён часта задумваўся, моршчыў лоб. Асіпенка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Утвараць складкі рабізны на гладкай паверхні (вады), рабаціць. Дзьмуў халодны красавіцкі вецер, .. моршчыў ваду ў лужах, што расплыліся на балоце. Дуброўскі. // без дап. Разм. Ляжаць нягладка, маршчыніцца (пра адзежу).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Румя́ны1 ’з румянцам на твары’, ’ярка-чырвоны, ружовы’, ’чырванаваты, з залаціста-карычневым адценнем (пра выпечку)’ (ТСБМ, Ласт., Сл. ПЗБ), румʼя́ны ’румяны, чырвоны’ (ТС), ст.-бел. румѧнъ ’тс’ (Альтбаўэр). Укр. румʼя́ний ’румяны’, рус. румя́ный ’тс’, польск. rumiany ’тс’, чэш. ruměný ’тс’, славен. rumèn ’жоўты, чырвоны’, серб.-харв. ру̀мен ’чырвоны’, балг. ру́мен ’тс’, макед. румен ’тс’, ст.-слав. роумѣнъ. Прасл. *ruměnъ < *rudměnъ < *ruda, *rudъ, *rudъjь (гл. руда, руды). Індаеўрапейскія адпаведнікі — літ. raumuõ, род. ‑eñs, Він. адз. л. raũmenį ’мышца’, лат. raũmins ’вэнджаныя мышачныя часткі’ (Фасмер, 3, 517; ESJSt, 13, 783 з літ-рай).

Румя́ны2 ’ружовая ці чырвоная касметычная фарба для твару’ (ТСБМ). З рус. румяна ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́гі ’вяснушкі, рабацінне’ (астрав., Сл. ПЗБ), польск. piega, н.-луж. pěga, в.-луж. piha, чэш. píha, славац. peha, балг. пе́га ’вяснушка’, славен. pẹ́ga ’вяснушка, пляма’, макед. пега ’тс’, серб.-харв. пе̏га ’вяснушка; брудная пляма’, сюды ж рус. пе́гий ’плямісты; пярэсты; рабы’, ст.-слав. пѣготы ’праказа, нарывы’. Прасл. *pěga і прыметнік *pěgъ узыходзяць да і.-е. *poi̯g‑/*pei̯g (з якімі звязана аснова *pig‑ у ст.-інд. piṅga ’чырвона-карычневы’, piŋgas, piŋgalás, piñjarasзалаціста-жоўты’, лац. pingō ’малюю, вышываю’, ст.-грэч. πίγγαλος ’яшчарка’), паралельнага да і.-е. *pei̯kʼ‑ > што дало прасл. *pьsati, першапачатковае значэнне якога было ’маляваць’, параўн. укр. пи́санка ’размаляванае велікоднае яйка’, рус. писать (картину) ’маляваць’. Адзінкавая фіксацыя бел. пе́гі, відаць, сведчыць пра запазычанне з польск. piegi ’вяснушкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

румя́ны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты румянцам, з румянцам на твары. Косцік і Шурка, румяныя з марозу, убеглі ў хату і пачалі апранацца: Косцік у лес, а Шурка ў школу. Брыль. Круглы румяны твар хлопца ажно ззяў. Хомчанка. // перан. З чырвоным бокам (пра яблыкі, грушы і пад.). І такія на ёй яблыкі растуць — чырвоныя ды румяныя. Якімовіч.

2. Ярка-чырвоны, ружовы. У акно ўжо зазірала сонца, круглае, румянае. Сачанка.

3. Чырванаваты, з залаціста-карычневым адценнем (пра колер печаных і смажаных вырабаў). Маці заўсёды пякла.. вялікія пампушкі з белай пшанічнай мукі, такія пахучыя, румяныя. Шамякін. — Ну, хваліся, — папрасіла Арына, паставіўшы назад на пліту блюда з румяным і адмыслова аздобленым парасём. Карпаў.

румя́ны 2, ‑аў; адз. няма.

Ружовая ці чырвоная касметычная фарба для твару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)