навідаво́ку, прысл.

Разм. Так, што ўсе бачаць. У хаце пачынала ўжо змяркацца, а вайскоўцы сядзелі не надта навідавоку, дык Юрый Паўлавіч у першы момант не пазнаў Андрэя. Кулакоўскі. Дзівіўся я: Навідавоку Смяецца яблык залаты, А людзі ўсе чамусьці збоку Бяруць зялёныя плады. Маляўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пенснэ́, нескл., н.

Акуляры, якія не маюць дужак і трымаюцца на пераноссі пры дапамозе спружынкі. На пераноссі яго [Сякерына] шылаватага носа немаведама як трымалася, зачапіўшыся залатым павучком, пенснэ, ад левага шкельца якога для страхоўкі быў перакінуты тоненькі залаты ланцужок, які бліскучай дужкай чапляўся за вуха. Сабаленка.

[Фр. pince-nez.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жэто́н, ‑а, м.

1. Металічны знак, які паказвае на прыналежнасць да якой‑н. арганізацыі ці таварыства або выдаецца на памяць аб якой‑н. падзеі. Залаты жэтон.

2. Значок, часцей у форме металічнага кружка, які дае права на атрыманне чаго‑н. Жэтон на алей. Жэтон на сок.

[Фр. jeton.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жоўты, пажоўклы, зжаўцелы; залаты, медны, мядзяны (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

кры́жык, ‑а, м.

1. Памянш. да крыж (у 1, 4 знач.); маленькі крыж. Яніна здымае з сябе залаты крыжык. Козел. — А ты хоць які крыжык заслужыў? Грахоўскі.

2. Тое, што і крыж (у 3 знач.). На графіку з’яўляюцца ўсё новыя і новыя лініі, рыскі, крыжыкі, кружочкі, лічбы. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяшо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

1. Тое, што і мех¹ (у 1 знач.).

М. з мукой.

Залаты м. (перан.: пра вельмі багатага чалавека).

2. Тое, што і мех¹ (у 2 знач.).

М. аўса.

3. перан. Поўнае акружэнне войскамі праціўніка.

Апынуцца ў мяшку.

4. Прыстасаванне ў жывёл і раслін для змяшчэння чаго-н. (спец.).

Зародкавы м.

Зашчочныя мяшкі.

5. перан. Аб непаваротлівым, нязграбным або някемлівым чалавеку (разм.).

|| памянш. мяшо́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. і мяшэ́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмы́ць, -мы́ю, -мы́еш, -мы́е; -мы́ты; зак.

1. каго-што. Мыццём ачысціць (ад бруду, гразі і пад.); вымыць. Змыць што-н. з чаго-н.

А. бруд з вопраткі.

А. рукі.

2. спец., што. Прамываннем ачысціць ад прымесей.

А. залаты пясок.

3. перан. Зняць віну, ганьбу, грэх; вярнуць гонар.

Чорную душу не адмыеш!

4. Размываючы плынню, патокам, аддзяліць.

Рака адмыла частку берага.

|| незак. адмыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адмыва́нне, -я, н. і адмы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач., спец.).

|| прым. адмы́вачны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згале́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Голы, апусцелы (пра дрэвы, нівы і пад.). Дзе-нідзе трапляліся цэлыя дзялянкі зусім згалелых дрэў, і лес сумна хваляваў пустэчай. Мележ. Згадай гэты дзень залаты, што над пушчай, згалелымі пожнямі рассыпаў залатыя лісты. Дубоўка.

2. перан. Вельмі бедны, збяднелы. Нялёгка было згалеламу шляхцюку служыць сярод багатай знаці, але к трыццаці гадам і ён стаў паручнікам. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

медальён, ‑а, м.

1. Аздабленне авальнай ці круглай формы ў выглядзе футарала, унутр якога можна ўстаўляць фотаздымак або які‑н. талісман; носіцца звычайна на ланцужку на шыі. Налева ад трона, некалькі воддаль ад усіх, стаіць Гамлет. Па ім чорны аксамітавы плашч, на фоне якога блішчыць залаты ланцужок з вялікім медальёнам. «Полымя».

2. Рэльеф або малюнак у авальным або круглым абрамленні.

[Фр. médaillion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карава́й, ‑я, м.

Вясельны абрадавы пірог круглай формы. Віншаваць са шчасцем пойдуць [людзі] маладых, Каравай пшанічны панясуць да іх. Кляўко. Адно хіба не хапала таго, каб мы з Ірай сталі пад вянец, а астатняе ўсё было: нават дзялілі каравай. Сабаленка. // Вялікая булка, спечаная для якой‑н. урачыстасці, свята. Ваша свята — наша свята! І выносяць залаты Каравай нам з першай хаты Украінскія браты. Панчанка. На чужы каравай рота не разявай. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)