дакана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Давесці да знясілення, пагібелі; загубіць. Як ні мацаваўся Сулкоўскі, але настойка яго даканала. Чарнышэвіч. І памёр Тарас. Няволя З горам даканалі. Зашумелі сумна-сумна Дняпровыя хвалі. Купала. // Дакончыць што‑н., скончыць з чым‑н. — Сена ў стагах, лён у павецях, — пануе над іншымі тонкі, трошкі зрывісты голас, — засталася бульба. Даканаем яе — і баста. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угро́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

Разм.

1. Груб. Забіць. — А ты чаго маўчыш — вызверыўся .. [Кашын] на Севу. — Табе напляваць, што мяне бэсцяць і ўгробіць збіраюцца! Карпаў.

2. Сапсаваць, вывесці з ужывання. [Ладуцька:] — Паўтаратонку ўгробілі, дык цяпер вазі іх,.. Хадкевіч.

3. перан. Загубіць, праваліць (якую‑н. справу і пад.). [Гаруноў:] — Дык што ж гэта ты, Андрэй Максімавіч, праваліў? Ты разумееш, якую ты прапанову ўгробіў? Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разру́шить сов.

1. разбуры́ць, мног. паразбу́рваць, паразбура́ць; (развалить) развалі́ць;

2. перен. разбуры́ць, сапсава́ць; (погубить) загубі́ць; (расстроить) расстро́іць;

разру́шить здоро́вье сапсава́ць здаро́ўе;

разру́шить наде́жды разбуры́ць надзе́і;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уходи́тьII сов., прост.

1. (изнурить) ухо́даць, змардава́ць, знясі́ліць;

2. (убить, погубить) ухо́даць; загубі́ць, замардава́ць; збаёдаць;

3. (промотать) ухо́даць;

уходи́ли си́вку круты́е го́рки погов. быў конь, ды з’е́здзіўся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паці́ра ’страта’ (чэрв., Сл. ПЗБ), кліч. пацёр ’страта парасят ад недагляду’ (Жыв. сл.). Утворана ад дзеяслова + паціраць, параўн. в.-дзв. паціраць ’згубіць’ (там жа), у якім ‑і‑ узнікла ў выніку рэдукцыі ‑е‑© рус. потерять, укр. теряти, ст.-рус. терлти ’разбураць, спусташаць’, потерптизагубіць, знішчыць’. У якасці роднасных слоў Фасмер (4, 50) прыводзіць серб.-ц.-слав. тѣряти ’праследаваць, праганяць, абвінавачваць, імкнуцца’, балг. терам ’ганю, падганяю’, славен. terati ’катаваць’, серб.-харв. Tjeparu ’забіваць’, чэш. ter: крканошск. ’рэз ствала ўпоперак’, poter ’малькі’, Апалонікі’, ’крухмаленне’, а таксама potre‑ti ’перамагчы, пабіць, адольваць, знішчыць’. Да церці, тру (гл.). Сюды ж карм. падранка ’згубленая рэч’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбі́ць, разаб’ю́, разаб’е́ш, разаб’е́; разаб’ём, разаб’яце́, разаб’ю́ць; разбі́ў, -бі́ла; разбі́; разбі́ты; зак.

1. гл. біць.

2. Пашкодзіць ударам, параніць.

Р. галаву.

3. перан. Загубіць, разбурыць.

Р. мары і надзеі.

Р. чужое шчасце.

4. каго-што. Раздзяліць на часткі, на групы; размеркаваць.

Р. лес на ўчасткі.

Р. атрад на групы.

5. каго-што. Перамагчы, нанесці паражэнне.

Р. ворага.

6. перан. Даказаць памылковасць, беспадстаўнасць, неабгрунтаванасць каго-, чаго-н.

Р. праціўнікаў новай ідэі.

7. Паставіць, раскінуць (палатку і пад.).

Р. лагер.

8. Распланаваўшы, пасадзіць што-н.

Р. парк.

9. што. Растрэсці, разварушыць, раскінуць.

Р. сена.

Р. гной на полі.

|| незак. разбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разбіва́нне, -я, н. і разбі́ўка, -і, ДМ -біўцы, ж. (да 4, 7—9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ухо́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Пазбавіць жыцця, забіць; загубіць. [Шура:] Зараз [Коля Дзееў] будзе тут. Тол нёс... Ахова за ім гналася. Ён аднаго ўходаў. Кучар. Аж пабялеў [Гаркун] ад злосці і з пенай у роце закрычаў: — Я яе [Ніну] уходаю... У турму пасаджу!.. Гроднеў.

2. Змардаваць, знясіліць, змучыць. Для кожнага, хто яго бачыў упершыню, было відавочна, як уходала.. [Міклашэвіча] тая хвароба. Быкаў.

3. Патраціць, расходаваць. Уходаць усе грошы. □ Я ўспамінаю працавіты свой народ, Які ў пясок нямала сілы ўходаў. Лойка. // З’есці. Дзеці хутка ўходалі гаршчок кашы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбуры́ць, ‑буру, ‑бурыш, ‑бурыць; зак., што.

1. Разбіць, паламаць, разваліць, ператварыць у руіны. [Максім:] — Учора ўвечары перабраўся ў хату, а сёння разбурыў зямлянку... Шамякін. Цяпер жа Грысева хатка выглядае зусім адзінокай, бо вёску Паддубаўку немцы спалілі, пасеку разбурылі, а калгасныя агароды запуставалі. Кулакоўскі. // перан. Давесці да поўнага развалу. Разбурыць гаспадарку. // перан. Парушыць, прымусіць распасціся. Разбурыць сям’ю.

2. перан. Загубіць, знішчыць, расстроіць. Усе мыслі аўтара накіраваны былі на адно і білі ў адну цэль: разбурыць веру ў цара. Колас. Вайна бязлітасна разбурыла светлыя мары. Данілевіч. Створаны ўяўленнем вобраз, тым больш любага чалавека, не так лёгка разбурыць. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакасі́ць 1, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак., што.

Зрабіць што‑н. касым, несіметрычным; скрывіць. Перакасіць раму. Перакасіць каўнер. □ Твар у жанчыны раптам змяніўся: яго перакасіла нянавісць. Скрыган. / у безас. ужыв. Твар у .. [Алы] перакасіла гневам. Яна падскочыла да цёткі Ксюшы і з усяе сілы пляснула далоняй па твары. Карпаў.

перакасі́ць 2, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак.

1. што. Скасіць далей за вызначаную мяжу. Дзямян з.. [Мікітам] не сварыўся, не пераараў яму мяжы, не перакасіў. Пестрак.

2. перан.; каго. Скасіць, знішчыць, загубіць усіх, многіх. Па горадзе папаўзлі чуткі: партызаны напалі на фашыстаў, стралялі з гармат і быццам бы перакасілі процьму фашыстаў. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

реши́ть сов.

1. (задачу, уравнение) рашы́ць;

2. (принять решение) вы́рашыць;

я реши́л оста́ться я вы́рашыў заста́цца;

3. уст. (закончить, довести до конца) ко́нчыць, ско́нчыць;

4. (убить) прост. ско́нчыць;

реши́ть чью́-л. судьбу́ вы́рашыць чый-не́будзь лёс; забі́ць, загубі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)