паля́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Ляпаць некаторы час. Раман адышоўся на загон, падняў з зямлі брусок і паляпаў па касе. Пташнікаў. Нехта ціха пастукаў у шыбіну. Счакаў і паляпаў яшчэ. Грахоўскі. — Дык не падайце духам, — паляпаў на развітанне Рыгора па плячы Рымар. — Усё будзе добра. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ралю́хзагон’ (Сл. Брэс., Лексика Пол.), ’частка ўзаранага поля’ (Лексика Пол.), ’склад пры аранні’ (пін., Нар. лекс.). Імаверна, створана ад ралля1/роля (гл.), што азначае прадмет паводле прызначэння, падобна як свінюх ’свінарнік’ (Сцяцко, Афікс. наз., 175).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагонка ’ўшчуванне’: Дырэктар прыдзе, нагонку дасць (Крапіва). Наўрад ці звязана з польск. nagonka, nagankaзагон жывёл пад стрэлы паляўнічых, што сядзяць у засадзе’, хутчэй самастойнае ўтварэнне ад гнаць, параўн. наганяць ’насварыцца’ (Нас.), нагонка ’прыгон жывёлы на рынак’, ’даганянне’ і ’строгая вымова’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парк ’участак з прыроднымі ці штучнымі насаджэннямі, дарожкамі, алеямі, вадаёмамі, прызначаны для адпачынку’ (ТСБМ, Яруш.). Праз польск. park або рус. парк з зах.-еўрап. моў (ням. Park, англ. park) ад сяр.-лац. parricusзагон, агароджа’ (гл. Клюге-Гётце, 433; Фасмер, 3, 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насе́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да насення (у 1 знач.); у якім знаходзіцца насенне. Насенныя каробачкі. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе насення. Насеннае размнажэнне.

2. Які мае адносіны да насення (у 2 знач.). Насенны матэрыял. Насенны фонд. // Які пакідаецца на насенне. Насенная бульба. □ Шырокі загон насеннай канюшыны ішоў ад ельніку. Чорны. // Прызначаны для вырошчвання насенных раслін. Насенны ўчастак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Слой, пласт; складка чаго‑н. Вострымі кравецкімі ножнамі я лёгка выразаў дзве столкі лямцу па велічыні гатовай падкладкі. Якімовіч. Строгія столкі заслоны ўзвіліся. Глебка. / у вобразным ужыв. Туману распаўзліся столкі ад хат у поле, на загон. Дубоўка.

•••

У адну столку (у дзве, тры і г. д. столкі) — у адзін (два, тры і г. д.) разы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Буго́ня ’ралля ці від ворыва, калі пасярэдзіне ўчастка ўзвышаецца пачатковая двайная баразна; ворыва ўроскідку’ (Яшкін), буго́ньзагон, вузкая палоска заворанай зямлі’ (Бяльк.). З абуго́ня (гл.); параўн. абиго́ня ’тс’ (Лысенка, ССП), якое складаецца з *обы‑ ’абодва’ і гон‑ (гнаць, ганяць). Адпадзенне пачатковага а‑ ў выніку сцёртасці ўнутранай матывацыі слова і дэкампазіцыі яго марфалагічных элементаў (абу‑го́няа‑буго́ня > буго́ня).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́зас ’надзел; загон’ (ЛА, 3; воран., Сл. ПЗБ). З літ. rėžis ’тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 329). Форма з ‑з‑, хутчэй за ўсё, пад уплывам бел. рэз, нарэ́з (гл. рэз2). Фіксацыя адзінкавая, таму выклікае здзіўленне сцвярджэнне Дайлідэнаса, што “былая лексема резъ у форме резас бытуе да цяперашняга часу ў беларускіх паўночна-заходніх гаворках” (Бел. мова, вып. 15, 80–81).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даара́цца, ‑аруся, ‑арэшся, ‑арэцца; ‑аромся, ‑арацеся; зак.

Разм.

1. Аручы, дасягнуць якога‑н. месца. Даарацца да дарогі. Даарацца да лужка.

2. Працуючы на ворыве, змарыцца, знясіліцца. Даараўся да таго, што ног не чуе.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аказацца поўнасцю ўзараным. Хлеб запах суха і кісла — так, як і пахне ён, паляжаўшы ў торбе паўдня на полі, пакуль не даарэцца загон і не падыдзе пара есці. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эксперымента́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да эксперыменту (у 1 знач); з’яўляецца эксперыментам. Эксперыментальны метад даследавання. □ Першыя палёты да Венеры ў многім мелі пошукавы і эксперыментальны характар. «Звязда». // Прызначаны для правядзення эксперыментаў. Эксперыментальны цэх. □ Зжаты і абмалочаны апошні загон эксперыментальнага ўчастка. Дуброўскі. // Вопытны, пробны. Марына Міхайлаўна першая і жорстка раскрытыкавала іх [вынаходнікаў] эксперыментальны агрэгат і параіла пачаць работу нанава. Паслядовіч.

2. Які заснаваны, грунтуецца на эксперыменце. Эксперыментальная фанетыка. Эксперыментальная медыцына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)