шарава́цца 1, ‑руецца; незак.

Зал. да шараваць ​1.

шарава́цца 2, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

1. Разм. Церці сябе чым‑н. Шаравацца вяхоткай.

2. Церці, закранаць сваёй паверхняй аб паверхню іншага прадмета, рухаючыся ўзад і ўперад. Чуваць было, як уздыхаў конь, зрэдку шараваўся аб сцяну ці аб жолаб. Чорны. [Гілёрык] чуў як бы нейкі шум, але сам не мог разабраць, ці то пчолы гудуць, ці вулей шаруецца аб салому. Колас.

3. Зал. да шараваць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коло́даI ж.

1. кало́да, -ды ж.;

2. (водопойная) кары́та, -та ср.; (жёлоб) жо́лаб, -ба м.;

3. (притолока над дверью) вяршні́к, род. вершніка́ м.;

4. (для пчёл) кало́да, -ды ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дуча́й ’адтуліна ў верхнім камені жорнаў’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. дуча́й ’тс’. Запазычанне з польск. duczaj ’тс’ (а гэта з італ. doccia ’водаправодная труба, жолаб’). Падрабязны агляд форм і семантыкі гл. у Фасмера, 1, 556; вельмі дэталёва Слаўскі, 1, 176. Іначай аб паходжанні польск. слова Брукнер, 102 (лічыць слав. словам; непераканаўча). Параўн. ду́чка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лотачка ’лодачка’ (гом., Рам. 1), лотачнік, лоташнік ’вопытны плытагон, які праводзіў плыты праз небяспечныя месцы: мелі, парогі і інш.’ (глус., бярэз., Нар. лекс.). Рус. арханг., валаг., вяц., уладз., цвяр., смал., кур., варонеж. лоточка ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. У выніку кантамінацыі з лексемай лоток, лоточек, латакжолаб’. Не выключаны ўплыў свінскіх моў (фінскага субстрату).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́чай ‘дзірка ў верхнім камені жорнаў, куды сыплюць збожжа’ (Сцяшк.), туча́й ‘тс’ (круп., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. палес. течайа́ ‘тс’. Зыходнай формай лічыцца дуча́й ‘тс’ (гл.), якое праз польскую мову (duczaj, ducza ‘тс’) запазычана з італ. doccia, doccioжолаб, латок для вады’; пра мажлівасць кантамінацыі і запазычаны характар назваў рэаліі сведчыць, хутчэй за ўсё, і незвычайная варыянтнасць у фармальным і семантычным плане, гл. Аніч., Вопыт, 141; Ніканч., Єндем., 42, 96. Параўн. лечая, якая, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лот1 — адзінка вагі 12 г (ТСБМ), 16 г (Бес., Бяльк., Яруш., Мат. Гом.). Ст.-бел. лотъ, запазычанае са ст.-польск. lot, якое з ням. Lot ’мера вагі’ < с.-в.-ням. lot < кельц. *(р)loudia ’упадаць’, с.-ірл. lūaide ’свінец, грузіла’ (Фасмер, 2, 522; Булыка, Запазыч., 191; Юрэвіч, Зб. Крапіве, 292; Васэрцыер, 142). Аднак, паводле Крукоўскага (Уплыў, 83), — гэта запазычанне з рус. мовы. Беспадстаўна. Сюды ж лот ’пачак фарбы’ (рагач., беласт., Сл. ПЗБ).

Лот2жолаб, па якім вада прыводзіцца да кола ў млыне’ (лунін., ЛАПП). Другаснае ад лоток (як рус. зонт ад зонтик). Да латак1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нож, нажа, м.

1. Прылада для рэзання, якая складаецца з ляза і ручкі. Зрабіўшы нажом метку на яліне, дзед важна стаў у баявую позу і падняў пісталет угору. Лынькоў. Шаройка бегаў сам на кухню, прыносіў відэльцы, нажы. Шамякін.

2. Рэжучая частка розных машын, інструментаў. Два калгаснікі завіхаліся каля сячкарні. Адзін падаваў салому ў жолаб пад зубы і нажы, а другі круціў кола спецыяльна прыстасаванаю ручкаю. Колас.

•••

Фінскі нож — кароткі з тоўстай рэжучай часткай нож, які носяць у ножнах.

Без нажа зарэзаць гл. зарэзаць.

Легчы пад нож гл. легчы.

На нажах з кім — у варожых адносінах.

Нож у спіну каму — аб подлым, здрадніцкім ўчынку.

Памерці пад нажом гл. памерці.

Прыстаць з нажом да горла гл. прыстаць.

Тачыць нож гл. тачыць.

Як нажом адрэзаць гл. адрэзаць.

(Як) нож у сэрца — наносіць крыўду, боль, пакуты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Камя́та ’прымітыўная лодка ў выглядзе карыта, выдзеўбаная з аднаго ствала дрэва’ (бых., Рам. 8; Нас., Мядзв., Жд. 2; добр., Мат. Гом.); ’карыта ля калодзежа для вадапою’ (Бяльк.; Др.-Падб., Гарэц., Нас., Юрч., Яруш.; Багародзіцкі, УЗ ЛГПИ, 1968, 325, с. 94, 97, 102) ’жолаб’ (Сержп., Отчет; Юрч., Бяльк.); камяжышча ’месца, дзе стаіць камяга’ (Яшк.). Укр. комʼява, польск. komięga (komiega)t рус. коняга. Прасл. komęga, якое ў сувязі з адсутнасцю значэння ’ствол дрэва’ ў прасл. котъ трэба разглядаць як komę‑ga < *komen‑ga з адхіленнем у вакалізме кораня fomy/tomene (адкуль ст.-чэш. kmen ’сцябло, ствол’). Роднаснае да яго літ. kamenas ’ствол, сцябло’ (Трубачоў, Эт. сл. 10, 172–173). Іншыя дапушчэнні аб паходжанні слова (гл. Фасмер, 2, 307; Слаўскі, 2, 382–384) з’яўляюцца малаімавернымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капе́ж, капі́ж ’каплі дажджу або талага снегу, якія падаюць са стрэх’ (ТСБМ; Некр.; драг. Нар. словаўтв.; ганц., шчуч., ст.-дар. Сл. паўн.-зах.); ’ледзяшы на стрэхах’ (петрык., Шатал.); ’ніжні край страхі, даху, які выдаецца над сцяной’ (ТСБМ, Сцяшк.; Сержп. Прымхі, Клім.), ’жолаб каля даху’ (Сцяшк.), ’месца пад страхою, куды сцякае вада або падаюць каплі са страхі’ (Яшк., Клім., Бір. Дзярж.; чэрв., дзярж., гродз., беласт. Сл. паўн.-зах.), ’стрэшка пад франтонам’ (В. В.), ’шчыт страхі’ (Бір. Дзярж.), ’стрэшка ў яме для бульбы’, ’коптар, з коптарам’ (Сцяц., зэльв.). Укр. капеж, капіж ’лядзяш’, рус. сіб. капеж ’капеж’, польск. kapież ’вадасцёк, рына’, серб.-харв. ка̑пеж (зборн.) ’кроплі’. Прасл. kapežъ, утворанае ад kapiti (каўзатыў ад kapati ’капаць’) і суфікса ‑еžь > ‑еж, параўн. бел. гібе́ж ’месца згібу нагі’, вале́ж ’павалены лес’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нажалопкацца ’наглытацца’ (гродз., Цых.), нажолупицца ’наглытацца не жаваўшы’ (ТС), нажлопацца ’напіцца гарэлкі, нахлябтацца’ (Сл. ПЗБ), рус. прыбалт. нажелубиться ’наесціся’, польск. nażłopać się ’нахлябтацца’. Экспрэсіўныя словы, у аснове якіх ляжыць каранёвы элемент *žlop‑ (параўн. польск. zlopać ’прагна піць’), які чаргуецца са *žlok‑ (параўн. жлокаць ’хлябтаць’, нажлокацца ’нахлябтацца’ (Нас.), што могуць узыходзіць да лопаць ’жэрці’, локаць ’хлябтаць’ з узмацненнем пры дапамозе пачатковага ж- (гл. жлокаць)). Звяртае на сябе ўвагу значнае падабенства ў семантыцы і фанетыцы літ. iluöbti ’жэрці, глытаць вялікімі кавалкамі’ да славянскіх форм, таксама як і паралелізм žluobti: iluöbas ’кармушка (для каровы)’ і адпаведных славянскіх форм і назоўніка жолаб (żłób) ’драўлянае карыта; кармушка’, што, улічыўшы кампактны арэал распаўсюджання экспрэсных слоў, магло б сведчыць аб запазычанні ці хутчэй аб агульным паходжанні названых слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)