кізя́к, -у́, мн. -і́, -о́ў, м.

Гной з дамешкай саломы, які ў паўднёвых краінах высушваецца ў выглядзе цаглін і скарыстоўваецца як паліва.

|| прым. кізяко́вы, -ая, -ае.

К. дым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фімія́м, -у, м.

Духмянае рэчыва для спальвання ў час рэлігійных абрадаў, а таксама дым, які ўзнікае пры згаранні гэтага рэчыва.

Курыць фіміям каму (кніжн., іран.) — лісліва ўхваляць каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разве́яцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́ецца; зак.

1. Разнесціся ва ўсе бакі ад ветру і пад.

Дым развеяўся.

2. перан. Рассеяцца, знікнуць.

Сумненні развеяліся.

|| незак. разве́йвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тытунёвы в разн. знач. таба́чный;

т. ліст — таба́чный лист;

т. дым — таба́чный дым;

~вая фа́брыка — таба́чная фа́брика;

т. ко́лер — таба́чный цвет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

е́дкі, -ая, -ае.

1. Які раз’ядае, разбурае што-н. хімічна.

Едкая фарба.

2. Які выклікае моцнае фізічнае раздражненне.

Е. дым.

3. перан. З’едлівы, колкі.

Едкая заўвага.

|| наз. е́дкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ползу́чий в разн. знач. паўзу́чы;

ползу́чие расте́ния паўзу́чыя раслі́ны;

ползу́чий дым паўзу́чы дым;

ползу́чие льды паўзу́чыя льды;

ползу́чий гад паўзу́чы гад;

ползу́чий эмпири́зм паўзу́чы эмпіры́зм.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асмужы́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -му́жыць; -му́жаны; зак.

1. што. Зацягнуць, пакрыць смугою, туманам і пад.

Дым пажару асмужыў неба.

2. каго-што. Абветрыць, абпаліць сонцам.

Асмужыў вецер рукі, твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дымі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -і́цца; незак.

1. Выпускаць дым; тлець, вылучаючы многа дыму.

Галавешка дымілася на вогнішчы.

2. перан. Вылучаць пару.

Пасля дажджу дымілася зямля.

У лагчыне дыміўся туман.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Брыд1 ’чад’ (Сцяшк. МГ), ’дым у лазні, чад’ (Бяльк.). Рус. дыял. (зах.) бриддым’, брида ’едкі дым’. Гл. бры́дкі. Аснова гэта абазначала розныя непрыемныя з’явы (у тым ліку халодны, рэзкі вецер, паветра і г. д.). У дадзеным выпадку адбылася лексікалізацыя ў адным пэўным значэнні.

Брыд2 рабро дошкі’. Гл. брыж1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куро́дым ’густы едкі дым пры тленні’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Ян., Сцяшк., З нар. сл., Сержп. Пр., Сержп. Ск., Янк. I, Бір.). Да курыць (гл.) і дым (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)