ды́м

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ды́м дымы́
Р. ды́му дымо́ў
Д. ды́му дыма́м
В. ды́м дымы́
Т. ды́мам дыма́мі
М. ды́ме дыма́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дым, -у, мн. дымы́, -о́ў, м.

Лятучыя прадукты гарэння з дробнымі часцінкамі вугалю, што ўзнімаюцца ў паветра ў выглядзе цёмных клубоў.

Не бывае дыму без агню (з нар.).

Пайсці з дымам (разм.) — марна прапасці.

Пускаць дым у вочы (разм.) — ствараць ілжывае ўражанне аб чым-н.

У дым (разм.) — вельмі моцна, да крайнасці напіцца, быць п’яным.

|| памянш. дымо́к, -мку́, м.

|| прым. дымавы́, -а́я, -о́е.

Дымавая заслона.

Дымавая шашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дым дым, род. ды́му м.;

дым коромы́слом дым каро́мыслам;

нет дыма без огня́ посл. ды́му без агню́ не быва́е;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дым (род. ды́му) м., в разн. знач. дым;

з ды́мам пайсці́ — сгоре́ть;

д. каро́мысламдым коромы́слом;

пусці́ць з ды́мам — сжечь, спали́ть;

у д. — в дым;

няма́ ды́му без агню́погов. нет ды́ма без огня́;

со́рам не д., вачэ́й не вы́есцьпосл. стыд не дым, глаза́ не вы́ест

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дым, ‑у; мн. дымы, ‑оў; м.

1. Сукупнасць дробных цвёрдых часцінак і газападобных прадуктаў, якія вылучаюцца ў паветра пры згаранні чаго‑н. Папяросны дым. □ Дым, горкі, як палын, і страшэнна ўдушлівы, расплываўся па зямлі. Хадкевіч. З комінаў узнімаўся белаваты дым. Шыцік.

2. Гіст. Хата, гаспадарка, якія лічыліся падатковай адзінкай у Старажытнай Русі.

•••

Пайсці (з) дымам гл. пайсці.

Пусціць дым у вочы гл. пусціць.

Пусціць (з) дымам гл. пусціць.

У дым — вельмі моцна, да крайнасці напіцца, быць п’яным. Напіўся ў дым у нейкай там папойцы. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дымдым’. Рус. дым, укр. дим, польск. dym, серб.-харв. ди̏м, балг. дим, ст.-сл. дымъ. Прасл. *dymъ. Роднасныя: літ. dū́mai, лац. fūmus, ст.-інд. dhūmá‑sдым’, ст.-грэч. θυμός ’дух (бодры)’. Агляд форм у Фасмера, 1, 558; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 203 (з літ-рай). Прасл. характар мае бел. дымі́ць (гл. Трубачоў, там жа, 202: пад *dymiti), але бел. дыме́ць, здаецца, лакальнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узаця́жку, У выразе: курыць узацяжку — курыць зацягваючыся, удыхаючы ў сябе дым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куро́дым, -у, м.

Густы едкі дым пры тленні, гарэнні без полымя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задыми́ть сов.

1. (напустить дым) задымі́ць; (покрыть копотью) закуро́дыміць, закуры́ць;

2. (начать испускать дым) задыме́ць; (начать напускать дым) задымі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смярдзю́чы, -ая, -ае.

Які вылучае смурод; смуродны.

С. дым.

|| наз. смярдзю́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)