прыду́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Дурэць, весці сябе несур’ёзна.

2. Прыкідвацца дурнем, прыдуркам; прытварацца. [Хмара:] — Слухай, Крамнёў, ты гэта сур’ёзна ці прыдурваешся? Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чуме́ть несов.

1. хварэ́ць на чуму́;

2. перен., прост. дурэ́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сваво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак.

1. Гарэзаваць, дурэць.

Наглядай, каб дзеці не сваволілі.

2. Рабіць у адпаведнасці са сваёй воляй, не зважаючы ні на што.

3. Весці сябе несур’ёзна, легкадумна; буяніць.

Хлопец сталы, а сваволіць.

|| зак. насваво́ліць, -лю, -ліш, -ліць.

|| наз. сваво́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́рабіць (БРС, Нас., Шпіл., Касп., Шат.), вы́робыты (поле) ’апрацаваць’ (палес., Выг. дыс.), вы́рабіцца ’выбрацца, вызваліцца’ (Янк. Мат., Шн., 2, Шат.), вырабля́цьдурэць, жартаваць’ (Шат.), вырабля́ццадурэць, сваволіць’ (Гарэц.). Гл. рабіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашмурава́ць ’сваволіць; дурэць; прыкідвацца кім-небудзь’ (Юрч.). Да ашмурэць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блазнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.

Разм. Строіць з сябе блазна (у 2 знач.), дурэць; гаварыць глупствы, недарэчна жартаваць. Ад таго, што на іх ніхто не глядзеў, у Мікалая з Іванам адпала ахвота блазнаваць. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распе́цца, ‑пяюся, ‑пяешся, ‑пяецца; ‑пяёмся, ‑пеяцеся; зак.

1. Прапеўшы некаторы час, запець лёгка і свабодна.

2. Пачаўшы пець, захапіцца спевамі. [Дуня:] — Нешта мы с[ёння] распеліся!.. — Але ці будзем скакаць? — не пераставала дурэць Ганна Карнілава. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашали́ть сов., разг. пача́ць дурэ́ць, задурэ́ць; пача́ць сваво́ліць, засваво́ліць;

не́рвы зашали́ли не́рвы расхадзі́ліся;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм. Пачаць дурэць. // Зрабіць дурасць (у 2 знач.). — Калі ж чаго не зразумее, Або не ў часе задурэе, Ці так падыме часам спрэчку, — Стаў на калені і на грэчку! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вычвара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

Разм. Вырабляць штукі, рабіць што‑н. незвычайнае; вытвараць. // Свавольнічаць, дурэць. Не так ужо заўсёды і смешна бывала, што.. [Мішка] гаворыць ці вычварае, гэты няўрымслівы, блазнюкаваты дзяцюк. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)