прад, прыназ. з Т звычайна ў мове паэзіі.

Тое, што і перад. Хлапцы памыліся рупліва, І ўсе з дарэктарам пачціва Пасталі ў рад прад абразамі. Колас. Мінуліся ліхія зімы, Другія зоры прад вачыма, І па-другому б’ецца сэрца. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́льны ’палявы’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Гарэц., Касп., Сл. ПЗБ), ’які пасецца ў полі’ (Нас.), ’які працуе ў полі’ (Сцяшк. Сл.), ’які жыве ў бязлеснай мясцовасці’ (Сл. ПЗБ), польныя дзверыдругія дзверы, вароты, якія выходзяць у поле’ (Мат. Гом.), польны ’палявы; дзікі’ (ЖНС), ст.-бел. польныи ’палявы’ (Сл. Скар.); параўн. польск. polny ’палявы’, чэш. polní, славац. poľný ’тс’. Словаўтваральная мадэль, як волявольны. Гл. поле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Абмотваць, абкручваць бінтам, марляй і пад.; перавязваць. Чыжык ірве торбу на стужкі і пачынае бінтаваць Саўчанку, закінуўшы яму на плечы гімнасцёрку. Лупсякоў. Пакуль урач бінтаваў Віктару руку, сюды падышоў Чарных і другія партызаны. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клад, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Грошы або другія каштоўнасці, схаваныя або закапаныя дзе‑н. Шукаць клад. Клад манет. □ Навошта той клад, калі ў дзетках лад. Прыказка.

2. Разм. Пра тое, што мае вялікую вартасць, каштоўнасць. Для партызан.. [клунак з медыкаментамі] вялікі клад. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канфіскава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) канфіскацыю. Канфіскаваць каштоўнасці. □ [У гаспадарцы] засталіся толькі сто пяцьдзесят дзесяцін, бо другія сто пяцьдзесят царскі ўрад канфіскаваў за ўдзел бацькі ў паўстанні. Пестрак. Газету затрымлівалі, штрафавалі, канфіскавалі і, нарэшце, зусім забаранілі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяня́ла, ‑ы, м.

1. Чалавек, які займаецца разменам і абменам грошай за пэўныя працэнты.

2. Разм. Той, хто займаецца абменам адных рэчаў на другія. Чалавек, што драмаў у крэсле, прыўзняў з твару капялюш, прамармытаў: — Мянялы, што-небудзь выменяць прыйшлі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразляга́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Разлегчыся — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Па-рознаму людзі і паводзілі сябе: адны вольна, нібыта дома, паразлягаліся па матах і спакойна спалі..; другія сядзелі, насцярожана, ціхенька, да ўсяго прыглядаліся, прыслухоўваліся. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыдзі́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Прыдзірлівы чалавек. Адны знаходзілі.. [інспектара] чалавекам, з якім яшчэ жыць можна; другія ж, наадварот, даводзілі, што ён — прыдзіра, з кожнага глупства робіць цэлую справу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́йздрасць, ‑і, ж.

Пачуццё незадаволенасці і раздражнення, выкліканае перавагамі, поспехамі, дабрабытам іншых; жаданне мець тое, што маюць другія. — Ты мяне ўсюды абганяеш, — гаварыла Галіна Святлане з лёгкай зайздрасцю. Шахавец.

•••

Лопнуць ад зайздрасці гл. лопнуць.

На зайздрасць — так (такі і пад.), што можна пазайздросціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звадыя́ш, ‑а, м.

Разм. Зводнік, падбухторшчык. Наперадзе стаяла некалькі чалавек, якія борзда ўмелі звесці Сымона з Міколам. А другія толькі пазіралі. Калі звадыяшы бачылі, што бойка раскідаецца, тады ўмешваліся яны. Колас. — А болей за ўсё гэтага чорта, Кузьму, трэба пакараць. Ён звадыяш. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)