прадзяўбці́, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце; пр. прадзёўб, ‑дзяўбла, ‑дзяўбло; заг. прадзяўбі; зак., што.

1. Прабіць дзюбай. Кураня прадзяўбло шкарлупіну яйца.

2. Зрабіць дзірку або паглыбленне, часта стукаючы чым‑н. Антон узяў долата і прадзёўб пару дзірак .. для спіц. Пальчэўскі.

3. і без дап. Дзяўбці некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзю́баць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што і без дап. (разм.).

1. Дзяўбці (у 1 і 2 знач.; пра птушак).

2. Удараць чым-н. вострым або ўдарацца аб што-н., пакідаючы след.

Д. лёд.

Кулі дзюбаюць жалеза.

Дзюбаць носам (разм.) — драмаць, то апускаючы, то ўзнімаючы галаву.

|| аднакр. дзю́бнуць, -ну, -неш, -не; -ні і дзюбану́ць, -ну́, -не́ш, -не́, -нём, -няце́, -ну́ць, -ні́.

|| наз. дзю́банне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

То́ўбаліць ’укладаць у памяць, убіваць у галаву’ (ТС). Відаць, варыянт дзеяслова з аглушэннем пачатковага зычнага, параўн. доўба́ніць экспр. ’гаварыць’ (ТС), лаянкавае до́ўбало дурно́е ’тупы чалавек’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), утворанае паводле тыпу ду́рбало ад ду́рбацьдзяўбці ў галаву, настойліва тлумачыўшы’, параўн. літ. dur̃binti ’выдоўбліваць дупло’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзяўба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Тое, што і дзяўбці. Дзяўбаць корм. Дзяўбаць кіркамі мёрзлую зямлю. □ Хведару даручылі не абы-якую справу: часаць шулы, дзяўбаць пазы па абодва бакі шулаў. Мележ. На Заранскім пункце агляду вагонаў здаўна павялося, што калі ўжо нападуць на чалавека, дык адчэпяцца не хутка. Дзень дзяўбаць будуць, два дні, ды на трэці яшчэ застанецца. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задзяўбці́ 1, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце, ‑дзяўбуць; пр. задзёўб, ‑дзяўбла, ‑ло; зак., каго.

1. Забіць, прыбіць ўдарамі дзюбы. Каршун задзёўб курыцу. □ — Так, вось так! Так, вось так! — Завіхаецца шпак. — Фі-у-чы! Фі-у-чы! Задзяўбу і вас, хрушчы! Шушкевіч.

2. перан. Разм. Даняць нападкамі, папрокамі. — [З дзяўчатамі], браце, трэба смелым быць, каб яны над сабой тваю сілу пачулі. Інакш — задзяўбуць, свавольніцы... Машара.

задзяўбці́ 2, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце, ‑дзяўбуць; пр. задзёўб; ‑дзяўбла, ‑ло; зак.

Пачаць дзяўбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

До́лата ’долата’ (БРС). Рус. долото́, укр. долото́, чэш. dláto, польск. dłuto, балг. длато́. Зыходным для гэтых форм з’яўляецца прасл. *dolbto (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 60), якое лічыцца больш старым, чым *delbto (балг. длето́, серб.-харв. дле́то, чэш. dletko; гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 205). Параўн. ст.-прус. dalptan ’прабойнік’. Утварэнне з суфіксам *‑to ад асновы *dolb‑, якая мае іменны вакалізм ‑o‑. Формы тыпу *delb‑ лічацца другаснымі. У аснове ляжыць *delb‑: *dьlb‑: *dolb‑дзяўбці’. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 526; Траўтман, 54; Бернекер, 1, 183.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казні́ць ’гаварыць, дзяўбці’ ў вывазе «казні яму, ці не казні…» (полац., Нар. лекс.), ’у вочы ці за вочы клясці, зневажаць’ (КЭС, лаг.). Як паралель можна прывесці не вельмі дакладнае рус. казниться ’пакутаваць, мучыцца душою’. Другасны дзеяслоў ад казнь, засведчаны ў значэнні загад, павучэнне і інш.’ падобных зах.-слав. польск. уст. kaźń, дыял. kaźń, kaźnia, в.-луж., н.-луж. kazń, в.-луж. kaznja, ст.-чэш., ст.-славац. kázn, якія, як і слав. kazn ’пакаранне і інш.’, да kazati (утваральная аснова ‑kaz‑, яшчэ да тэматычнага пашырэння на ‑a‑ti), гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 173. Фасмер (2, 161) думаў пра першаснае значэнне ’загад’ і пра вялікую верагоднасць сувязі з kajati (sę). Бел. слова — інавацыя на базе страчанай або запазычанай з польск. лексемы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таро́чыць1 ’везці (з грукатам)’ (лях., Сл. ПЗБ), тара́чыць ’цягнуць, несці, везці’ (Сержп. Прык., Бяльк., Юрч., Нар. Гом.). Параўноўваюць з літ. taračkinti ’цягнуць, валачы’, taračkénti ’цягнуць па зямлі з шумам’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1971, 1, 94), што наўрад ці магло быць крыніцай запазычання. Хутчэй гукапераймальнае, гл. наступнае слова.

Таро́чыць2 ’сакатаць (пра курэй)’ (віц., сен., лёзн., ЛА, 1), ’трашчаць’: у выгарі лягушкі тарочуць (Касп.), ’квакаць, крахтаць (пра жаб)’ (лёзн., Жыв. св.), ’гаварыць’ (гродз., ЖНС; Жд. 1), ’балбатаць’ (Мат. Гом.), тарочыць ’гаварыць абы-што, задурваць галаву’ (ТС), торо́чыті ’тс’ (Вруб.), торо́чыты ’расказваць, даказваць’ (Сл. Брэс.; Горбач, Зах.-пол. гов.), ’гаварыць’, ’дзяўбці’ (Клім.), ’дурыць, абдурваць, казаць бязглуздасць’ (драг., Жыв. НС), ’цвярдзіць, назаляць адным і тым жа’ (пін., Нар. лекс.), ’дакучліва гаварыць, расказваць’ (драг., Нар. лекс.), тарачы́ць ’сакатаць; бурчаць, сварыцца; размаўляць з прыемнасцю’ (Яўс.), ’многа раз гаварыць’ (Шатал.). Параўн. укр. торо́чити ’гаварыць тое самае шмат разоў, гаварыць глупства’, рус. торо́чить ’тс’. Гукапераймальнае, суадносіцца з тарокаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́бель ‘свердзел’ (ТСБМ, Мядзв., Янк., Жд. 3, Касп., Арх. Вяр., ТС), тэ́быль ‘тс’ (драг., Жыв. сл.), ты́бель ‘тс’ (Пятк. 1), тэ́бяль ‘драўляны шып’, ‘свердзел’ (Сцяшк., Скарбы), ту́бель, ты́бель, тэ́баль, тэ́бэль, тэ́бяль (Сл. ПЗБ), тэ́бель, тэ́бел, тэ́бол ‘свердзел’, ‘драўляны гвозд, шпунт’ (ТС). Праз польскую мову, дзе tybel ‘драўляны гвозд, якім злучаюць часткі драўляных вырабаў’, рэдка ‘свердзел’, што, у сваю чаргу, з с.-в.-ням. tübel ‘гвозд, калок’, якое выводзіцца са ст.-в.-ням. *(gi)tubili ‘выразка; стык; тое, што ўбілі’, ўрэшце ўзыходзіць да і.-е. *dheu̯bh‑, dhubh‑ ‘біць, дзяўбці; драўляны гвозд, клін’ (Köbler, Wörterbuch des althochdeutschen Sprachschatzen, Paderborn, 1993, 1098). Таго ж паходжання дзю́бель ‘прабойнік, клін, устаўка ў адтуліну’, што выводзіцца з н.-в.-ням. Dübel ‘гвозд, клін’, відаць, непасрэдна з нямецкай прафесійнай лексікі, магчыма, набліжанае да дзюба, дзюбаць. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 564; Вінцэнц. Сюды ж дзеяслоў тэблёваць ‘рабіць тэблем дзірку ў дрэве, свідраваць’ (ТС) і фанетычныя варыянты тэблёва́ты ‘тс’ (Сл. Брэс.), тэблява́ць ‘тс’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клява́ць, клюю, клюеш, клюе; клюём, клюяце; незак.

1. што. Есці, хапаючы, адшчыпваючы ежу дзюбай (пра птушак). Куры клююць зерне. □ Тут крычаць вераб’і і клююць крапіву. Купала.

2. каго-што. Біць, удараць дзюбай; дзяўбці. Певень клюе ката. □ А чайкі смялелі ў змаганні, Плявалі яго [каршуна], дабівалі. Бялевіч. // перан. Даймаць, дапякаць, крыўдзіць. — Добры ты сябра Васілю Міхайлавічу аднак. Яго і без цябе клюе кіраўніцтва. Шыцік.

3. Хапаць прынаду, насадку на вудачцы (пра рыбу). Акуні клююць слаба: відаць, не галодныя. Якімовіч.

4. безас. Разм. Ідзе на лад; атрымліваецца, ўдаецца. — Вось бачыш, адразу клюе, — сказаў дзядзька Пятрусь да Адася. — Пабегла [старая] па кілбасы, да якіх я ласы. Дамашэвіч.

5. перан. Разм. Мнагакратна ўдараць чым‑н. вострым; дзяўбаць, цюкаць. Кляваць тапаром бервяно. // Доўга і настойліва біць з гармат у адно месца. Настала ноч, а гэты мінамёт усё кляваў і кляваў у адно і тое ж месца. Кулакоўскі.

•••

Кляваць (дзюбаць) носам — драмаць то апускаючы, то ўзнімаючы галаву.

Куры не клююць гл. курыца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)