Ву́лачка ’вулічка’ (Нас., Бяльк.); ’завулак’ (бых., Янк. Мат.) ’вузкая дарожка, абгароджаная з двух бакоў’ (КЭС, лаг.). Гл. вуліца, вулка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падво́рак, ‑рка, м.

Разм. Двор каля хаты, дома. Дарожка жоўценькая пралягла Цераз падворак — з вуліцы да ганку. Гілевіч. Падыходзячы ўжо да высокай брамы падворка, хлапец ўчуў незнаёмую гамонку ў двары. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сце́жка ’вузкая пратаптаная людзьмі або жывёлай дарожка’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Шат., Пятк. 2, Бяльк., ТС), сце́жка, сце́шка, стэ́жка ’тс’ (Сл. ПЗБ), сте́жка ’прабор у валасах’ (Сл. ПЗБ), сцяга́ ’сцежка’ (Касп.), сціга́ ’тс’ (рас., Шатал.; Сл. ПЗБ), сцяжы́на ’тс’, ст.-бел. стежька ’тс’ (Альтбаўэр). Укр. сте́жка, рус. стезя́, дыял. зах., паўдн. стега́, стёжка, стараж.-рус. стьзя, польск. ścieżka, ст.-польск. stedzka, в.-луж. sćežka, н.-луж. sćažka, палаб. stadza, чэш. steze, stezka, славац. stezka, серб.-харв. ста̀за ’пешаходная дарожка’, славен. stezá ’тс’, stegná, stegné, stágna ’выган’ < ’палявая дарожка’; таксама ц.-слав. стьгда, стьгна ’вуліца’ (Дзячэнка), балг. стъ́гдадарожка’ (Куркіна, Этимология–1968, 98–99), ст.-слав. стьгда, стьгна ’вуліца, плошча’. Прасл. *stьza (або *stьdza) < *stьgaдарожка, сцежка’ ў выніку 3‑й палаталізацыі, звязанае чаргаваннем з прасл. *stigati ’дасягаць’. Борысь (613) польск. ścieżka выводзіць з прасл. *stьžka, дэрывата ад прасл. *stьga, на якім не адбілася 3‑я палаталізацыя. Роднасныя лат. stiga ’сцежка; пешаходная дарога’, ст.-в.-ням. steg ’тс’ (< *stigaz), грэч. στίχος ’рад’; з іншай ступенню вакалізму гоц. staiga ’дарога’, ст.-в.-ням. steiga, алб. shtek ’сцежка’; гл. Траўтман, 286; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1065–1066; Торп, 492; Фасмер, 3, 752; Покарны, 1017; Скок, 3, 331; Махэк₂, 577; Шустар-Шэўц, 1416–1417; ЕСУМ, 5, 406; Бязлай, 3, 317; Шывіц–Дулар, Зб. Мерку, 429–440.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

панэ́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Дарожка для пешаходаў па баках вуліцы; тратуар.

2. Драўляная абшыўка або афарбоўка (першапачаткова — пад дрэва) ніжняй часткі сцен памяшкання (спец.).

Панэлі, размаляваныя пад дуб.

3. У зборным будаўніцтве: жалезабетонная або драўляная пліта, якая з’яўляецца гатовым элементам збудавання (спец.).

4. перан. У некаторых выразах: пра занятак прастытуцыяй.

Пайсці на п. (стаць прастытуткай).

|| прым. панэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размя́цца, разамну́ся, разамне́шся, разамне́цца; разамнёмся, разамняце́ся, разамну́цца; разамні́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць мяккім (ад сціскання, расцірання).

Воск размяўся.

2. перан. 3 дапамогай якіх-н. рухаў прывесці цела ў стан фізічнай бадзёрасці (разм.).

Р. пасля сну.

|| незак. разміна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. размі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 2 знач.); прым. размі́начны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Разміначная дарожка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алле́я

1. (дорога, обсаженная деревьями) прыса́ды, -са́д ед. нет;

2. (дорожка в парке) але́я, -ле́і ж., даро́жка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

але́я, ‑і, ж.

Дарога, абсаджаная з абодвух бакоў дрэвамі або кустамі; дарожка ў садзе ці парку; прысады. Ад шляху пайшла бярозавая алея і ўперлася ў разложысты сад. Пестрак. У парку грымеў аркестр, па асветленых алеях цяклі бясконцыя людскія ручаі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрэнку́р, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Дакладна дазіраваная ў часе і адлегласці лячэбная хадзьба на курортах і ў санаторыях. І вось Гусак «Нафтусю» папівае, Робіць тэрэнкур І цыкл іншых працэдур. Валасевіч.

2. ‑а. Спецыяльна прыстасаваная дарожка для такой хадзьбы.

[Ням. Terrainkur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахады́ ’дарожкі’ (пух., Сл. ПЗБ), ’глухія патаемныя мясціны, сцежкі’ (ст.-дар., Яшк.). Да ⁺паход < пахаджиць < хадзіць (гл.). Сюды ж паходня ’падмосткі, лесвіца-дошка’ (глыб., Сл. ПЗБ). Параўн. хаднядарожка’ (Сцяцко, Афікс. наз., 59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысць (прість) ’глыбокая, выкапаная ўручную пратока праз балоты і сенажаці, якая злучае рэкі або азёры’ (пін., Нар. лекс.), pristʼдарожка, прабітая чоўнамі праз заросшыя расліннасцю пратокі Прыпяці’ (зах.-палес., Асоўскі, Stud. Slawist., 106). Гл. просць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)