чапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго-што. Дакранацца, датыкацца да каго-, чаго-н.

Не чапай рукамі!

2. што. Браць, карыстацца (разм.).

Не чапай майго нічога.

3. каго-што. Закранаць, турбаваць каго-н.; крыўдзіць (разм.).

Не чапай яго, няхай спіць.

4. каго-што. Умешвацца ў чые-н. справы; перашкаджаць каму-н. (разм.).

Не чапай дзяцей, хай гуляюць.

5. каго-што. Знішчаць, вынішчаць; прыносіць шкоду каму-, чаму-н.

Нельга ч. птушыныя гнёзды.

6. Нападаць на каго-, што-н.

Воўк падышоў блізка, але авечак не чапаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пы́пці ’кіпці, вялікія кіпцюры’ (Бяльк.), пыпты ’пальцы на руках’ (Растарг.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад пыпець ’нарост; ціпун’ (гл.), збліжанае з кіпець ’пазногаць, кіпцюр’ (гл.), параўн. і кіпіць ’ціпун’ (гл.). Звяртае на сябе ўвагу паралелізм слоў балг. пішамдакранацца пальцам’ і піша, пітка ’ціпун’, паводле БЕР, 5, 245, не звязаных паміж сабой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мусоліцца ’забруджвацца ад неахайнага карыстання, зашмальцоўвацца’, мусоліць ’часта дакранацца насліненымі або бруднымі пальцамі’ (ТСБМ). Не зусім яснае слова. Рус. муслить, мусолить, муслякать ’тс’. Магчыма, генетычна звязаны са ст.-грэч. μύδος ’вільгаць, гніллё’, μύζω, μυζάω ’смакчу’, ст.-інд. mudirás ’хмара’, с.-ірл. muad ’тс’, новав.-ням. Schmutz ’гразь, бруд’ (Фасмер, 3, 16–17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́цка старое ’шчака’, мн. л. пы́цкі: даць па пыцках (Даніл. Сл.), пы́цак: даць па пыцку (там жа, па твары?), сюды ж пыцо́к ’penis’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), параўн. польск. дыял. pycek ’кавалак’, мажліва, сюды ж і славен. рîсек ’penis’. Утворана ад імітатыўнага *pykъ, гл. пы́цнуць, зыходная форма пы́цкацьдакранацца’; не выключана сувязь з *pyskъ, гл. пысак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

датыкацца, дакранацца, кранацца, кранаць, закранаць, кратаць, чапацца, чапаць, брацца; датыркацца, датыркаць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Недаты́ка ’незачэпа’ (Жд. 2), ’самалюбівы чалавек’ (Растарг.), літаральна ’чалавек, які не любіць, каб да яго дакраналіся; чалавек, які крыўдзіцца за кожную дробязь’ (Нас.), недоты́ка ’незачэпа’ (ТС), недаты́чка ’неразумны’ (Бяльк.), укр. недоти́ка ’незачэпа’, рус. недот́ыка ’тс’. Ад не датыкаць (‑цца) ’не дакранацца’, параўн. укр. недото́рка, рус. недотро́га ’незачэпа’; значэнне ’неразумны’, магчыма, пад уплывам слоў тыпу недапёка, недацёпа, недаробак і пад. Да ты́каць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тушэ́ ‘ўдар па клавішах пры ігры на фартэпіяна’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘удар, укол у фехтаванні’, ‘прыём у барацьбе (палажыць на лапаткі)’ (ТСБМ). Праз рускую мову з франц. touche ‘дотык’, touché ‘закрануты, які атрымаў удар’, якое з toucherдакранацца, чапаць’ (ЕСУМ, 5, 689; Арол, 4, 123). Сюды ж тушы́раваць ‘класці саперніка на лапаткі (у барацьбе)’, ‘падбадзёрваць лёгкімі ўдарамі дрэсіраваную жывёліну (у цырку)’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адка́сывацца, адкаснуцца ’пазбаўляцца, адчапіцца, адвязацца, адстаць’ (Юрч.) да kasati sę (ст.-слав. касати сѧ, балг. косвам, рус. касаться, укр. касатисядакранацца’). Аднак для беларускага моўнага арэала дзеяслоў касацца не характэрны. Таксама не характэрна для гэтага дзеяслова (там, дзе ён сустракаецца) спалучэнне з прэфіксам ад‑. Магчыма, адкаснуцца да адкапснуцца (гл. адкапснуць) са спрашчэннем незаканамернага для славянскіх моў гукаспалучэння ‑пс‑ (‑пс‑ > с) (Міхневіч, вусн. паведамл.). Тады адкасывацца, адкаснуцца трэба разглядаць як балтызмы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каса́ться несов.

1. (дотрагиваться) дакрана́цца (да каго, чаго), датыка́цца (да каго, чаго);

каса́ться руко́й стола́ дакрана́цца (датыка́цца) руко́й да стала́;

2. (затрагивать) перен. закрана́ць (каго, што);

в кни́ге а́втор каса́ется ва́жных вопро́сов у кні́зе а́ўтар закрана́е ва́жныя пыта́нні;

3. (иметь отношение) ты́чыцца, даты́чыцца, даты́чыць;

э́то меня́ не каса́ется гэ́та мяне́ не ты́чыцца (не даты́чыцца);

4. ісці́ (пра каго, што, аб кім, чым);

речь каса́ется му́зыки размо́ва (гаво́рка) ідзе́ пра му́зыку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Дакранацца, датыкацца да чаго‑н. Пайшла [Марыля] зноў. Пасміхаецца, як бульбяныя жывыя лісточкі мякка чапаюцца за калені. Брыль. // Нападаць на каго‑н., біць. [Янка:] — Мамачка, толькі не чапайцеся. Я вам сазнаюся — я збег ад пана Замыжнага. Гартны.

2. Прыставаць да каго‑н., займацца з кім‑н. — Ты чапаешся з Грубэравымі прадаўшчыцамі, а яны яшчэ козы. Табе трэба не тое, ты мужчына. Брыль. Іншы раз у такіх выпадках Віця ўцякаў, ці прасіў не чапацца, ці палохаў, што паскардзіцца настаўніцы. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)