во́крык, ‑у, м.

Рэзкі гучны вокліч з загадам, папярэджаннем, пагрозай каму‑н. Дзядзька Марцін спыніў Юзіка.. сярдзітым вокрыкам: — Што ты хвошчаш пугаю карову? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць гукаць. // Падаць гучны голас; гукнуць. І вось Міхась, як яго хто падбіў, узяў і загукаў на ўвесь лес. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рагту́н, рягту́н, рігату́н ’частка ракі, якая не замярзае (на стаячай азярыне’ (клім., ЛА, 2). Да рагата́ць (гл.), рэ́гтыгучны смех’, рэ́хтаць ’іржаць’ і пад. (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гу́лкі, ‑ая, ‑ае.

1. Гучны, далёка чутны. Гулкія грымоты. □ Уласныя крокі палохалі Леаніда — яны здаваліся яму занадта гулкімі. Шахавец. Гулкі фабрычны Гудок пранясецца, Сілай крынічнай Работа пальецца. А. Александровіч.

2. Здольны ўзмацняць гул; з моцным рэзанансам. Гучны адзінокі стрэл пачуўся воддаль, рэха пранесла яго далёка, і ён паўтарыўся недзе ў гулкай цясніне гор. Самуйлёнак. А музыкі ў гулкай зале Ладзяць скрыпкі і цымбалы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́крык, ‑у, м.

Гучны адрывісты вокліч, крык. Шум, жарты, вясёлыя выкрыкі поўнага задавальнення поўнілі лазню. Колас. Хутка пачуліся грозныя выкрыкі стражнікаў: «Шырэй дарогу! Шырэй! Убок! Убок!» Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гук, ‑у, м.

Гучны вокліч, выкрык. Прамова [Пятрэнкі] раз-пораз перарывалася дружным смехам у зале, выгукамі адабрэння. Краўчанка. Сабраліся мужчыны і пад выгукі «раз, два — узялі!» штурхалі машыну. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́гат, ‑у, М ‑гаце, м.

Гучны, нястрыманы смех. Ад рэчкі даносіўся вясёлы рогат. Мабыць, нягледзячы на цемень, салдаты купаліся. Навуменка. Андрэю завязалі вочы і далі ў рукі вялізарныя ножніцы, і ён пад гамерычны рогат моладзі пайшоў .. адрэзаць цукерак. Лобан. // Пра гукі, якія нагадваюць гучны смех. Пад Маладзечнам шмат лясоў: Там, у гушчары дрэў Уночы чуцен рогат соў, Удзень — птушыны спеў. Панчанка.

•••

Пакаціцца (паехаць) ад (з) рогату гл. пакаціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зы́чныя лінгв. ’клас гукаў’. Рус. зы́чный, укр. зи́чнийгучны’. Магчыма, у сувязі з зык ’гук’, прынятым у некаторых крыніцах пачатку XX ст. Замацаваўся тэрмін, верагодна, у пачатку 1920‑х гадоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зака́цісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Гучны, працяты; раскацісты (пра смех). Сюды ж, у гэтую сімфонію фабрычных гудкоў, далучаецца грукат .. сялянскіх калёс, гоман рыбакоў, стук вёсел і закацісты смех вясёлага чалавека. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́гты адз. л. няма ’гучны смех’ (Янк.). Славацк. rehot ’рогат; іржанне’, польск. rechot ’кваканне; рогат’, чэш. řeht ’тс’. Параўн. яшчэ укр. выраз реготы беруть ’вельмі смешна’. Бязафікснае ўтварэнне ад рэхтаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)