грунто́ўны, ‑ая, ‑ае.
Трывалы, глыбокі. Грунтоўныя веды. // Які характарызуецца сур’ёзнасцю, глыбінёй, падрабязнасцю; абгрунтаваны чым‑н. Лабановіч здзівіўся, калі на цэлы рад яго запытанняў вучань даваў дакладныя і грунтоўныя адказы. Колас. Высокі мастацкі густ, добрае веданне рускай, беларускай і ўкраінскай літаратур, а таксама літаратур другіх народаў дазволілі Максіму Багдановічу пісаць тэарэтычна грунтоўныя і цікавыя.. артыкулы. Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дурно́й
1. дрэ́нны, пага́ны, ке́пскі, благі́;
ду́рной вкус дрэ́нны густ;
2. (некрасивый) непрыго́жы; бры́дкі;
3. (глупый) прост. дурны́;
◊
ду́рной глаз пага́нае во́ка;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мо́жа,
1. гл. магчы.
2. У пытальных сказах надае пытанню адценне просьбы, змякчае яго катэгарычнасць. — Шпалеркі свежыя паклалі. — Кучук павёў рукою. — Можа толькі пад густ не ўладзілі? Лобан.
3. у знач. пабочн. Можа быць, магчыма. — Ты б, можа, з’еў чаго, сынок? — запытала Цімошку матка. Колас. — У цябе, можа, шнур які знойдзецца? — запытаўся.. [Канькоў], не паварочваючыся да Даміры. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непатрабава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Сціплы ў сваіх патрэбах. Аляксандр Акімавіч добры чалавек, але ж занадта аскетычны нейкі і непатрабавальны да жыцця. М. Стральцоў. // Які можа расці, існаваць у розных умовах (пра расліны, жывёлу). Лішайнікі — самыя непатрабавальныя расліны. // Просты, без прэтэнзій. Непатрабавальны густ.
2. Які не прад’яўляе высокіх патрабаванняў да каго‑н.; які не вызначаецца патрабавальнасцю. Непатрабавальны камандзір.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
індывідуа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы канкрэтнаму індывідууму; асабісты. Індывідуальныя рысы. Індывідуальны густ.
2. Які знаходзіцца ў асабістым карыстанні, распараджэнне асобны, не агульны. Індывідуальная гаспадарка. Індывідуальны транспарт. // Прызначаны для асабістага карыстання. Індывідуальны перавязачны пакет.
3. Які ажыццяўляецца, робіцца асобнымі людзьмі; не калектыўны. Індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва. Індывідуальнае і брыгаднае спаборніцтва.
4. Асаблівы для кожнага індывідуума. Індывідуальны падыход. Індывідуальны план.
5. Асобны, адзінкавы. Індывідуальны выпадак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халасцякава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
Разм. Жыць халасцяком, без жонкі. Відаць, густ.. [Павалковіча] быў вельмі пераборлівы. Аб гэтым сведчыла ўжо тое, што, нягледзячы на сваю інтэлігентнасць, якую ён выстаўляў напаказ, і паўвалочку зямлі, домік з садам у Рымках, ён да гэтага часу халасцякаваў. Машара. [Доня:] — Ну, ну. То чаму халасцякуеш? Табе ж [Тодар] недзе ці не пад трыццаць ужо? Усё, канечне, выбіраеш. Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утончённый
1. прич. пато́нчаны;
2. прич., перен. вы́танчаны;
3. прил. вы́танчаны; то́нкі, даліка́тны;
утончённый вкус вы́танчаны (то́нкі) густ;
утончённый за́пах духо́в то́нкі (даліка́тны) пах духо́ў;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прихотли́вый
1. (привередливый) перабо́рлівы; (капризный) капры́зны; (требовательный) патрабава́льны;
прихотли́вый вкус перабо́рлівы (капры́зны, патрабава́льны) густ;
2. (затейливый, вычурный) вы́чварны; (замысловатый) мудраге́лісты, вы́мудраваны, вы́штукаваны;
прихотли́вый узо́р вы́чварны (мудраге́лісты) узо́р.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мана́ ’прыемны пах’ (раг., Сл. ПЗБ; драг., КЭС; Клім.), ’закваска, смак і пах хлеба, якія залежаць ад дзяжы і закваскі’ (зэльв., карэліц., дзятл., лях., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ’нектар’ (лях., Сл. ПЗБ), лельч. мона́ ’сок з кветак’ (Нар. лекс.), мана́ ’ўзмах’, ’подых, павеў’ (Нас.), мані́ць ’патыхаць’ (ТС), бяроз., драг., стол. мані́ты, мані́тэ ’прыемна пахнуць’ (Нар. лекс., Шатал., КЭС), драг., кобр. манюшчы ’духмяны’ (Нар. лекс., КЭС). Рус. тамб. мана́, калуж. манна́ст, манна́стый ’прыемны пах’, ’тонкі (пах, густ)’. Бел.-паўд.-рус. ізалекса. Узнікла ў выніку пераносу значэння ’прынада’ > ’прыемны пах’ > ’прыемны смак, нектар’. Укр. бойк. ма́на ’застылы сок некаторых раслін’, балг. мана́ ’падзь’ можна лічыць семантычным варыянтам лексемы ма́нна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
приви́тьI сов.;
1. в разн. знач. прышчапі́ць;
приви́ть я́блоню прышчапі́ць я́блыню;
приви́ть о́спу прышчапі́ць во́спу;
2. перен. (заставить усвоить) прыві́ць;
приви́ть вкус к литерату́ре прыві́ць густ да літарату́ры.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)