пры́старанак, ‑нка, м.

Абл. Застаронак. У вачах стаяла чырванабокая малатарня, якая глытала сноп за снапом, апустошвала гумно да самага дна і ўжо дабіралася да апошняга рада ў прыстаранку. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абапрэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Аб чым‑н., што абапрэла, папрэла з усіх бакоў. Гумно са стрэшкі пасівелай, Абросшай мохам, абапрэлай, Прыгрэбнік, хата — ўсё дачыста Казала ясна, галасіста Аб непарадку, запусценні. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́ня ’хлеў; памяшканне для сена, снапоў, мякіны і пад.’ (Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ), ’гумно’ (Варл.; маг., Янк. Мат.; Янк. 2; Яруш.), ’адрына’ (Шат.; Мядзв.; Шпіл.; Гарэц.; Маш.; светлае; добр., ветк., Мат. Гом.), ’хлеў’ (карм., мазыр., ветк., чач., Мат. Гом.; Шымк. Собр.), ’маленькая хатка’ (ТС), пу́нька ’хлеў, адрына’ (Ян., Растарг.), ст.-бел. пу́ня ’стойла, адрына’ (невядомае ў старажытнарускай мове, параўн. Марчанка, Межресп. конф., 19), рус. дыял. пу́нягумно, адрына, хлеў’. Этымалогія беларускага слова яшчэ ў Шымкевіча (Собр., 167: “пуня, сарай для рогатого скота > сам[огитское] pune”); у якасці крыніцы запазычання прыводзяць літ. pūnià, pūnė ’хлеў, гумно, мякінніца’ (Грынавяцкене, LKK, 16, 187), лат. pūne ’адрына’, якія збліжаюць са ст.-інд. punā́ti ’правейвае’, pávalē ’ачышчае’, pávanos ’вецер’, ст.-в.-ням. fowen, с.-в.-ням. vœwen ’прасейваць’, гл. Карскі 1, 135; Праабражэнскі, 2, 153; Фасмер, 3, 407.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

су́шня, ‑і, ж.

Памяшканне, дзе сушаць снапы збожжа ці лёну; асець. Вы паглядзіце, гумно ў вас там стаяла добрае з сушняй. Ермаловіч. У сушні .. [Зося і Міхалка] прытуліліся адпачыць і паснулі на кастрыцы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пругме́нь, пругме́іне, пругме́ня, пругмянё ’панадворак; прыгуменне’ (Сл. ПЗБ; стаўб., Нар. лекс.; слуц., Нар. словатв.; чырв., З нар. сл.). З пры‑ (гл.) і гумно́ (гл.), параўн.: пругменё кала гумна (там жа). Гл. прыгуменне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

параскіда́цца, ‑аецца; зак.

Раскідацца — пра ўсё, многае. [Нахлябіч:] Гумно .. ваша ледзьве ліпіць, ды і ўсе будынкі папарахнелі, зараз параскідаюцца. Чорны. Каля маёнтка на полі, як копы сена, параскідаліся досыць высокія капцы, дзе закапана бульба на гарэлку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёўня, ‑і, ж.

Тое, што і асець. [Таццяна і Лясніцкі] зайшлі ў гумно, а потым праз вельмі вузкі праход, які нагадваў хутчэй нару, залезлі ў ёўню. Шамякін. Ліха яго ведае, можа, .. [гумно] само загарэлася: у той вечар сушылася ў ёўні грэчка. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абу́цца, абуюся, абуешся, абуецца; зак.

1. Надзець сабе на ногі абутак. [Бацька] паволі злез з палатак, запаліў лямпачку, абуўся і, уздзеўшы кажушок, пайшоў з ліхтаром у гумно. Чорны.

2. Забяспечыць сябе абуткам. Абуцца на зіму. Сям’я абулася на цэлы год.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзі́рачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш. да дзірка (у 1 знач.); невялікая дзірка. Тысячы шчылінак і дзірачак загараліся на сонцы, і ўсё гумно налівалася бліскучымі патокамі святла, зіхцела, жыло і ззяла ў залатых праменнях. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халу́па, ‑ы, ж.

Невялікая, несамавітая, бедная хата. Праз некаторы час замест старой Барысевічавай халупы.. [Тодар] паставіў новую хату, перасыпаў хлявы, гумно і пабудаваў свіран. Чарнышэвіч. [Стары:] — У людзей хаты як хаты, а ў яго [Атрохі] халупа: адну сцяну туды павяло, другую — туды. Ракітны.

[Польск. chałupa.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)