Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
слі́на ж. слюна́; слю́ни мн., разг.; слю́нки мн.;
◊ глыта́ць ~ну — глота́ть слю́ни (слю́нки);
~ну го́ніць — слю́нки теку́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Каўта́ць ’глытаць’ (дыял.; ТСБМ, БРС, Шат.), каўтану́ць ’праглынуць’ (Сцяшк. МГ), каўток ’глыток’. Параўн. рус. дыял. колтну́ть ’глытнуць’, колто́к ’глыток’, укр. ковта́ти ’глытаць’, ’каўтаць’. Фасмер (2, 297) параўноўвае з польск. kłtać. Але паводле Слаўскага, 274, польскае слова нідзе не зафіксавана. Магчыма, мы маем справу з двума прасл. варыянтамі слова: *glъt‑ і *kъlt‑. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што і.-е. адпаведнікі ёсць толькі для варыянта *glъt‑: параўн. ст.-рус. глътати, чэш. hltati, балг. гъ́лтам і г. д., якія блізка стаяць да лац. glūtio glūtīre ’глытаць’. Параўн. Фасмер, там жа; Траўтман, 93; падрабязна, з аглядам літаратуры, Трубачоў, Эт. сл., 6, 157–158.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
глыну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што і без дап.
1. Аднакр. да глытаць.
2. Разм. Перакусіць, крыху з’есці або выпіць. Глынуў трохі малака. □ Глынуў [Ян] баршчу наспех! І рушыў на начлег, Бо пакарміць каня Спяшаўся. Корбан.
•••
Глынуць гора (слёз) — перажыць, перанесці многа цяжкасцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слю́ни мн., разг. слі́на, -ны ж.;
◊
глота́ть слю́ни (слю́нки) глыта́ць слі́ну;
распусти́ть слю́ни папусці́ць слі́ну, раскі́нуць, быць разява́кай;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Саўга́цца ’катацца на льдзе, коўзацца’ (Касп.), саўгану́ць ’пасунуць, перасунуць’ (КЭС), са́вгаты ’глытаць, дзяўбці’ (Клім., Сл. Брэс.), саўгну́ць ’тыкнуць з сілай’ (Клім.), саўка́цца ’швэндацца’ (Мат. Гом.). Гл. соўгаць, соўкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лы́базіць ’есці павольна, не адчуваючы смаку, перабіраючы, нехаця’ (Бір. Дзярж.). Укр. уманск. ли́бати ’паволі плесціся’, бойк. ’неахвотна лаешся’, ’глытаць’, балг. хаскаўск. либам ’капрызна, неахвотна есці’ і г. д. — гл. лы́баць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вурза́лак ’кусок дрэва; вялікі камяк у страве; бясформенны кавалак’ (КСП). Магчыма, да ву́рзаць ’прагна есці, глытаць’ ці ’стукаць, біць’, гл. ву́рзнуць, націск і словаўтварэнне, магчыма, пад уплывам назоўнікаў з падобнай семантыкай (кава́лак, бурва́лак, вурва́лак і інш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
піць, п’ю, п’еш, п’е; п’ём, п’яце́, п’юць; піў, піла́, -ло́; пі; пі́ты; незак.
1. што і без дап. Глытаць вадкасць.
П. каву.
Хочацца п.
2. Тое ж пра віно, спіртныя напіткі.
П. за чыё-н. здароўе.
Пі — хоць заліся! (пра вялікую колькасць спіртных напіткаў; разм.).
3. Ужываць спіртное; п’янстваваць.
Муж не п’е і не курыць.
П. без просыпу.
◊
Як піць даць (разм.) — напэўна, абавязкова.
|| зак. вы́піць, -п’ю, -п’еш, -п’е; -і́ты (да 1 і 2 знач.).
|| наз. піццё, -я́, н. і пітво́, -а́, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Гла́тка ’аладка’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. формы гэтага слова: ала́тка, агла́тка, гала́тка, гла́тка. Мяркуем, што гла́тка < гала́тка (з рэдукцыяй першага галоснага); гала́тка мае пратэтычнае г‑; з формы гла́тка атрымалася агла́тка дадаваннем пачатковага а‑ перад групай зычных ‑гл‑ (іначай мяркуе Мартынаў, ЭСБМ, 1, 73: агла́тка (Сцяшк.) — кантамінацыя аладка і глытаць ці гладкі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)