Рыдлява́ць ’счышчаць бруд з паверхні чаго-небудзь’ (глыб., Сл. ПЗБ), рыдлава́ць ’капаць зямлю рыдлёўкай’ (Сл. Гродз.). Да рыдлёўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́нцы-лы́нцы — прыпеў у дзіцячай забаўлянні: тынцы‑лынцы, балалайка (глыб., Бел. дыял. 1). Гукапераймальны імітатыў ігры на струнным інструменце.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лася́к (зневаж.) ’лысы чалавек’ (глыб., Сл. паўн.-зах.). Да лысы (гл.). Аб пераходзе ы > а (гл.) Карскі 1, 241–242.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тоісь-то ’значыцца’ (глыб., Полымя, 1998, 11, 231). Відаць, дэфармаванае рус. то́ есть ’гэта значыць’ з узмацняльнай часціцай то, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матына́чка, маціне́тка ’жаночая кофта з фальбонамі’ (астрав., глыб., Сл. ПЗБ). З польск. matinetka < matinka ’раніцовая кофта’, якое з франц. matin ’ранак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прылуне́ць ’здурнець’, прылуне́лы, прылуне́ўшы ’не зусім разумны; псіхічна хворы’ (валож., брасл., барыс., глыб., Сл. ПЗБ; ЛА, 3). Да лунь3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плавэ́чнік ’белы гарлачык, Nymphaea alba L.’ (глыб., Сл. ПЗБ). Да прыметніка, відаць, польск. pławeczny (як stateczny) > plawacz ’плывак’ < прасл. *plavati > плаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляўтра́ ’гультай’ (глыб., Сл. ПЗБ) — адзін з варыянтаў лексем лотр, лойтра (гл.), відавочна, кантамініраваны літуанізм, параўн. lãtras ’бадзяга’, laũšis ’тоўсты, непрыгожа апрануты чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапоўзіны ’ўваходзіны ў новую хату’ (глыб., ЛА, 3). Утворана ад перапаўзці (гл.) з суф. ‑ін‑ы, як і іншыя падобныя назвы: уваходзіны, улазіны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ны́зг̌ры ’пыса’ (глыб., Сл. ПЗБ). Відаць, да пдздры (гл.), параўн. славац. дыял. nozgry ’ноздры’; паводле Брукнера (367), першапачатковае значэнне ’храпа’, параўн. і літ. nasrai ’пашча звера’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)