банітава́ць

‘ацаніць (ацэньваць) глебы, жывёл паводле прыкмет, значных у сельскагаспадарчых адносінах’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. баніту́ю баніту́ем
2-я ас. баніту́еш баніту́еце
3-я ас. баніту́е баніту́юць
Прошлы час
м. банітава́ў банітава́лі
ж. банітава́ла
н. банітава́ла
Загадны лад
2-я ас. баніту́й баніту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час банітава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

глі́ністы, -ая, -ае.

1. Які ўтрымлівае ў сабе гліну.

Гліністыя глебы.

2. Колерам падобны на гліну.

|| наз. глі́ністасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лу́бін, -у, м.

Травяністая расліна сямейства бабовых, якая высяваецца для ўгнаення глебы і на корм жывёле.

|| прым. лу́бінавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засоле́ние засале́нне, -ння ср.;

засоле́ние по́чвы засале́нне гле́бы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шлейфова́ние шлейфава́нне, -ння ср.;

шлейфова́ние по́чвы шлейфава́нне гле́бы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

культыва́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Сельскагаспадарчая прылада для рыхлення глебы і знішчэння пустазелля і пад.

|| прым. культыва́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

урадлі́васць, -і, ж.

1. Здольнасць забяспечваць расліны пажыўнымі рэчывамі, даваць ураджай.

У. глебы.

2. Тое, што і ураджайнасць.

Павысіць у. ільну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лёс², -у, мн. (спец.).

Рыхлая горная парода светла-жоўтага колеру, на якой фарміруецца ўрадлівая глеба.

|| прым. лёсавы, -ая, -ае.

Лёсавыя глебы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

права́льванне ср. прова́ливание, прова́л м.;

п. гле́бы — прова́л по́чвы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́суха, -і, ДМ -сусе, мн. -і, -сух, ж.

Працяглая адсутнасць дажджоў, якая прыводзіць да перасыхання глебы і гібелі расліннасці.

Барацьба з засухай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)