асі́лак, ‑лка, м.

Герой беларускіх казак, легенд, воін незвычайнай сілы, мужнасці і розуму; волат. Выхапіў асілак Дубавік свой востры меч і адсек цмоку ўсе тры галавы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Донжуа́н ’донжуан’ (БРС). Рус. донжуа́н, укр. донжуа́н ’тс’. Ад уласнага імя Дон Жуан (Дон Хуан). Літаратурны герой, уведзены ў іспанскую літаратуру Цірса дэ Маліна (Tirso de Molina), ’бессаромны спакуснік’. Гл. Meyers Neues Lexikon, 2. Aufl., Bd. 3. Leipzig, 1972, с. 656a.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

незамяні́мы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і незаменны. — У справе наш Грэчка герой. І ў дарозе чалавек ён незамянімы, — уступіліся мы за свайго таварыша. Няхай. [Рыгор — Калядзе:] — Зазнаўся ад пахвалы, думаеш, што ты незамянімы... Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́цязь, ‑я, м.

У Старажытнай Русі — храбры воін, герой. Тут ляжыць ён — рускі віцязь, Над Дняпром ля самай кручы. Зарыцкі. Ляжыць ён, як віцязь, У стоптаным жыце. Маці спаткаеце — Не кажыце. Сурначоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́рад м. го́род;

во́льны г. — во́льный го́род;

гало́ўны г. — гла́вный го́род;

губе́рнскі г. — губе́рнский го́род;

зашта́тны г. — зашта́тный го́род;

ні к сялу́ ні к ~дупогов. ни к селу́ ни к го́роду;

го́рад-геро́й — го́род-геро́й;

адва́га (сме́ласць) гарады́ бярэ́погов. сме́лость города́ берёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пралета́рый, ‑я, м.

1. Наёмны рабочы ў капіталістычным грамадстве, пазбаўлены сродкаў вытворчасці. Герой Купалы — беззямельны селянін, батрак, вясковы пралетарый — не мае сваёй уласнасці. Івашын.

2. Гіст. У Старажытным Рыме — грамадзянін, які належаў да саслоўя незаможных.

[Лац. proletarius.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імяні́ннік, ‑а, м.

1. Чалавек у дзень сваіх імянін або ў дзень свайго нараджэння. Уручыць імянінніку падарунак.

2. перан. Жарт. Герой дня. Апошнія дні ў дзетдоме яны былі імяніннікамі. Не дзяжурылі на кухні, не мылі калідораў. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дайгра́цца і даігра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Легкадумнымі паводзінамі давесці сябе да якіх‑н. непрыемных вынікаў. Нервы не вытрымліваюць, бацька ціха плача: — А ну цябе к чорту, даіграўся, герой, цьфу! Як цяпер людзям у вочы глянуць?! Рызыкант. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вераго́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць верагоднага. У прозе з яе жорсткімі патрабаваннямі жыццёвай, бытавой верагоднасці «ўзвышаны» лірычны герой становіцца героем канкрэтным, індывідуальным. Навуменка. Фактычная верагоднасць і гістарычная канкрэтнасць абставін з’яўляюцца важнай умовай гістарычнай праўды, узмацняюць гістарычную аснову раманаў. Дзюбайла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суперме́н, ‑а, м.

1. Іран. Чалавек, упэўнены ў сваёй перавазе над іншымі.

2. Герой дэтэктываў, коміксаў, кінабаевікоў і пад., надзелены нязвыклымі якасцямі, якія робяць яго непераможным, чароўна-абаяльным. Лёгка насіць вусікі супермена І торкаць ножкамі па паркетах. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)