Кудзе́снікгарэза, свавольнік’ (Касп.). Рус. кудес ’тс’, кудесить ’дзівачыць’, ст.-рус. кудесъ ’чары’. Гл. цуд і пракудагарэза’ (Фасмер, 2, 400).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́сус ’свавольнік, гарэза, жэўжык, распуснік’ (БРС, КТС, міёр., З нар. сл.); ’жорсткі, бязлітасны чалавек’ (Жд., 2); ’вісельнік’ (Нас.), зах.-укр. висус ’гультай, вісус, гарэза’. Запазычана з польск. wisus ’тс’ < wisuć (Брукнер, 618).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скара́за ‘свавольнік, гарэза’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Гл. кароза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бедоку́рка праку́дніца, -цы ж., гарэ́за, -зы ж., гарэ́зніца, -цы ж., сваво́льніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прока́зница сваво́льніца, -цы ж., праку́да, -ды ж., гарэ́за, -зы ж., гарэ́зніца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шалу́н и шалуни́шка разг. дураслі́вец, -лі́ўца м., сваво́льнік, -ка м., гарэ́за, -зы м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шалу́нья дураслі́ўка, -кі ж., сваво́льніца, -цы ж., гарэ́за, -зы ж., гарэ́зніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

верхала́з, ‑а, м.

1. Рабочы, спецыяліст па выкананню работ на вялікай вышыні. [Сусед:] — Пачынаў юнак у тэлеграфнай калоне, верхалазам па слупах. Шынклер.

2. Разм. Гарэза, свавольнік. Сабраўшы каманду такіх, як і ён сам, верхалазаў, Генька Собаль.. пераказваў змест кнігі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хуліга́н, ‑а, м.

Той, хто груба парушае грамадскі парадак; хто займаецца хуліганствам. П’яныя хуліганы ўзнялі на танцавальнай пляцоўцы дэбош. «Звязда». // Дзёрзкі свавольнік, гарэза. — Ты што гэта, хуліган, грады мне топчаш? — закрычала.. [цётка] на ўвесь голас. — Я ж табе пакажу! Якімовіч.

[Англ. hooligan.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напраку́дзіць ’нагарэзнічаць’ (ТСБМ), напракуднічаць ’тс’ (Нас.). Гл. праку́дагарэза, свавольнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)