стра́стность

1. гара́чае пачуццё, гара́чая пачуццёвасць; адда́насць, -ці ж.;

2. заўзя́тасць, -ці ж.;

3. стра́снасць, -ці ж., па́лкасць, -ці ж.; см. стра́стный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жы́жка1 ’кроў’ (Жд. 1). Рус. жи́жка, бранск., кур., варонеж., арл., тул., смал. ’вадкасць’, смал. ’кроў’. Памянш. суфікс ‑ка ад наз. жыжа1 (гл.)

Жы́жка2 ’крапіва’ (Жд. 2). Укр. дзіцяч. жи́жка ’ўсё гарачае і пякучае’ (Грынч.), палес. жи́жка, жі́жка ’крапіва’. Ад кораня дзеяслова жыгаць ’апякаць’ з суфіксам ‑к‑a і марфаналагічным чаргаваннем г/ж. Параўн. і жыжа2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́кла, -а, н.

1. Паводле рэлігійна-містычных уяўленняў — месца, дзе церпяць вечныя пакуты душы памерлых грэшнікаў.

У чорта ў пекле.

Лезці раней за бацьку ў пекла (прымаўка: паспешліва і недарэчна ўмешвацца ў чые-н. справы, апярэджваючы каго-, што-н.; разм., іран.)

2. Моцная гарачыня, спёка (разм.).

Не сядзі на самым пекле.

Трапіць у самае п. (перан.: у гарачае месца бою, у разгар злосных спрэчак і пад.).

3. перан. Пра нясцерпныя ўмовы жыцця, іншыя ўмовы, стан.

П. вайны.

Душэўнае п.

|| прым. пяке́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пры́па́р1, пры́пыр, прі́пър, прі́пыр ’душная гарачыня, спякота ў паветры ад сонца; напружаная летняя праца ў полі (у час касьбы, жніва)’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Шн. 2, Ласт., Касп., Хрэст. дыял., Сл. ПЗБ; міёр., Жыв. НС; полац., ушац., беш., віц., гарад., леп., ЛА, 2; в.-дзв., рас., полац., беш., барыс., акц., ЛА, 3), збіць пры́пар ’парабіць амаль усю работу’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), прыпа́ркагарачае вільготнае надвор’е’ (Раст.), пріпа́р ’тс’ (Бяльк.), вытворныя прыпа́рніца, пры́парніца, пріпырніца, пры́парка ’пара збору ўраджаю; самы спякотны час летняй працы, калі больш за ўсё парыць’ (Нік. Очерки, Касп.; брасл., красл., Сл. ПЗБ; полац., сен., ЛА, 3), пры́парнік, пры́парніца ’той (тая), хто нанімаецца на працу на час напружанай летняй працы ў полі’ (Нік. Очерки). Параўн. рус. дыял. припа́р, припа́рина, припа́ркагарачае надвор’е пасля дажджу; прыпарка’. Дэрываты ад прыпа́рыць < па́рыць (гл.).

Прыпа́р2 ’папар’ (Ян.). Параўн. рус. арханг. пропа́рить ’пакінуць пад папар (пра зямлю)’. Гл. папа́р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

усма́к, прысл.

Разм.

1. Са смакам; з апетытам. Снедаюць.. [Ларыса і Даніла] ўсмак, бо ўсё на стале свежае, гарачае. Кулакоўскі.

2. Да поўнага задавальнення, удосталь. Канечне, я мог бы не спяшацца і наогул не ўставаць так рана, паспаць усмак: да пачатку змены было далёка. Вышынскі. Некалі начаваў у.. [Васіля] пасля сходу, пагаварылі тады ўсмак, спадабаўся чалавек: разумны, гаспадарлівы. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кава́ць, кую́, куе́ш, куе́; куём, куяце́, кую́ць; куй; кава́ны; незак., што.

1. Ударамі молата надаваць якую-н. форму (распаленаму металу).

К. жалеза.

Куй жалеза, пакуль гарачае (прыказка).

2. перан. Актыўна ўдзельнічаць у стварэнні чаго-н. (высок.).

К. сваё шчасце.

К. перамогу.

3. Падбіваць падковы, акоўваць.

К. каня.

К. колы.

|| зак. падкава́ць, -кую́, -куе́ш, -куе́; -куём, -куяце́, -кую́ць; -ку́й; -кава́ны (да 3 знач.).

|| наз. кава́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.) і ко́ўка, -і, ДМ ко́ўцы, ж. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. ко́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

К. інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каза́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. казаць (у 1 знач.). [Унук] перабівае ціхую стройную плынь казання і слухання. Гарэцкі. // Размовы, гутарка. — Крычым мы таму, што казаць не ўмеем. Казанне наша мала дапамагае, дык мы крычым. Галавач.

2. Прамова рэлігійна-павучальнага характару; пропаведзь. У нядзелю ў царкве гарачае казанне казаў бацюшка. Скрыган. Некалькі вечароў прысвяціў ксёндз Пацейкоўскі, каб улажыць казанне на першае набажэнства. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбу́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узбудзіць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў прыўзнята-нервовым стане; усхваляваны, узрушаны. Ехалі падводы, ішлі ўзбуджаныя мужчыны і гучна аб чымсьці гаварылі. Каліна. Вясёлыя, узбуджаныя пары сядзелі цяпер па розных кутках. Броўка. // Які выражае, выяўляе такі стан. Узбуджаны голас. Узбуджаны твар. □ Я люблю Палявое гарачае лета, Гоман лесу І птушак узбуджаны крык. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

будаўні́к, ‑а, м.

1. Той, хто будуе што‑н.; працуе на будаўніцтве. Брыгада будаўнікоў. □ Імчалі па шашы грузавікі. Узводзілі палац будаўнікі. Корбан. [Паўтарак:] Я перадам гэта пісьмо і ваша гарачае прывітанне будаўнікам Волга-Дона. Крапіва.

2. перан. Стваральнік, тварэц. Будаўнікі новага грамадства. Будаўнікі сацыялістычнай дзяржавы. □ Ты, моладзь, смела і магутна, Ты — волі лепшай будаўнік. Чарот. [Працаўнікі] памножаць славу рабочага класа нашай краіны, славу народа — будаўніка камунізма. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дваі́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з дзвюх аднародных частак; падвойны. Дваістыя лініі. Дваісты след.

2. Які заключае ў сабе дзве розныя якасці, прыметы; супярэчлівы. Дваістая натура. □ У душы бунтавала незразумелае дваістае пачуццё: гарачае, шчырае спачуванне гору Якімцава і злосць на ўсіх гэтых людзей, што сабраліся ў хаце. Савіцкі. // Які праяўляецца ў двух відах, формах. Жыць пачаў .. [Васіль Пятровіч] дваістым жыццём: адным на рабоце, другім — дома. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)