скудла́чыць, ‑лачу, ‑лачыш, ‑лачыць; зак.

Разм. Тое, што і скудлаціць. Віхор не дасць спакою [бярэзінцы] сваімі пацалункамі, скудлачыць яе косы, пакамечыць тонкае адзенне. Сташэўскі. А ўсход ружова-светлы будзе, Скудлачыць вецер пасмы хмар, Калі пры звонаў перагудзе Нявесты праяснее твар. Жылка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завіхры́ць 1, ‑рыць; зак.

1. што. Закружыць, узняць віхрам. Вецер завіхрыў пясок. / у безас. ужыв. Завіхрыла снег на полі.

2. перан. Бурна праявіцца; забурліць, закіпець (пра падзеі, пачуцці і пад.). У грудзях завіхрыла разгарачанае пачуццё. Гартны.

завіхры́ць 2, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Падняць віхор, пасмы. Завіхрыць валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тайфу́н ’трапічны цыклон, ураган вялікай разбуральнай сілы’ (ТСБМ; 1914 г., КСНН). Праз рус. тайфу́н ’тс’ з англ. typhoon (адсюль і ў іншыя еўрапейскія), першакрыніцай якога з’яўляецца кіт. tai fêng ’вялікі вецер, цыклон’ (Фасмер, 4, 12; Чарных, 2, 225; ЕСУМ, 5, 504). Паводле Акуленкі (Мовознавство, 1997, 1, 16), кантамінаванае з араб. tūfánвіхор’ (< грэч. τυφών).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́месці, ‑мету, ‑мецеш, ‑меце; ‑мецем, ‑мецеце; заг. вымеці; зак., каго-што.

Падмесці. Вымесці падлогу. Вымесці ток. // Падмятаючы, выдаліць, выкінуць. Вымесці смецце з хаты. // перан. Разм. Прымусіць выйсці, выбрацца адкуль‑н.; прагнаць, выгнаць. Вымесці гультая з брыгады. □ Прайшоў гэты віхор і праз душу: ён нечакана вымеў з хаты абодвух старэйшых сыноў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чапяла́, ‑ы, ж.

1. Жалезны кручок з ручкай для падымання і пераносу скаварады. [Зося] спрытна выхапляе чапялою з печы скавараду. Крапіва.

2. перан. Зневаж. Пра высокага, няўклюднага чалавека. Дзе ж Кузьма? Куды падзеўся?.. Дзе ты, злыдзень касавокі? Хоць бы хто, як змёў віхор. Чапяла старая толькі Крадкам выпаўзла на двор. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Турбуле́нтны ‘бурлівы, бурны, хаатычны, віхравы (рух часцінак вадкасці, газу)’, турбуле́нцыя ‘віхравы, хаатычны рух часцінак (газу, вадкасці)’ (ТСБМ). Запазычаны з польскай (абодва словы) ці з рускай (турбулентны) мовы, у якія слова прыйшло з англ. ці франц. turbulent ‘тс’; апошнія паходзяць ад лац. turbulentus ‘бурлівы, бязладны, неспакойны’, якое з turbōвіхор, вір’, ‘кола’ (Голуб-Ліер, 494; Даза, 732; ЕСУМ, 5, 679).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кашма́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які суправаджаецца кашмарам, напоўнены кашмарамі. У кашмарных снах, у пакутлівых уяўленнях .. [Саша] часам бачыла Пецю раненым, сцякаючым крывёю на абмерзлых скалах, у снягах далёкай поўначы. Шамякін. Яны праімчаліся на матацыклах, як віхор, бязладна страляючы направа і налева, і зніклі, як кашмарны прывід. Якімовіч.

2. перан. Разм. Жахлівы, агідны. Кашмарнае мінулае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лупяну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Аднакр. да лупіць ​1 (у 2, 3 і 4 знач.). [Сасноўскі] лупянуў каня раз і другі, той.. рвануўся ў галоп і мчаўся па рэдкалессю, як віхор. Чарнышэвіч. [Сабольскі:] — Аграбілі... Тыя — грошы лупянулі, гэтыя — па душу прыйшлі. Пташнікаў. — Будзе дождж — сказаў Сашка. — Доўга не будзе, а — вялікі. Можа нават і з градам.. лупянуць. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раво́к, раўка, м.

1. Памянш. да роў; невялікі роў.

2. Паглыбленне, выкапанае ў зямлі і прызначанае для ўкрыцця салдат, гармат і пад. Клямт яшчэ спаў у раўку, як прасвіс[та]ла некалькі снарадаў і грымнула непадалёк. Мележ.

3. Падоўжанае паглыбленне ў чым‑н. Калі нізенькі дзядок дабіраўся шчоткай да яго шаўкавістага з раўком пасярэдзіне крыжа, Віхор [конь] прыгінаўся. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сморг ‘летні час, гарачая пара’ (Нас.), ‘пільная праца’ (Бяльк.), сморк ‘гарачая летняя пара’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, да смо́ргаць, смарга́ць ‘тузаць, торгаць, шморгаць’, адсюль ‘тое, што непакоіць, прымушае спяшацца’. Параўн. таксама ст.-бел. сморкъ (сморщъ) ‘хмара, смерч’ (Ст.-бел. лексікон), якое збліжаецца з морак ‘змрок’ і далей з марока ‘клопаты, цяжар; нешта заблытанае’ (гл.), чэш. smrštвіхор’ і ўсх.-слав. сморч ‘дождж, віхура’. Апошняе Брукнер (503) параўноўвае з рус.-ц.-слав. смркати ‘уцягваць, усмоктваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)