Пасядзе́нне, пасядзённіко ’спакойная работа’, ’бяседа’ (Нас.). Утвораны ад дзеяслова пасядзёць < сядзёць (гл.). Сюды ж пасядзенкі, пасядушкі ’наведванне каго-н. з мэтай прабавіць вольны час у размовах’ (ТСБМ), маг. пасядзелківячоркі дзяўчат-папрадух’ (Жакава–Блінава, Пытанні бел. дыял.), поседанье, поседзёнькі, поседзёнкі ’тс’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вечарні́ца ’вечарынка, забава’ (Др.-Падб., Нас. Доп., Яруш.), рус. (на руска-ўкраінскім паграніччы) вечерница ’вячэрні сход моладзі’, укр. вечерниці ’тс’, польск. wieczornica, wieczorniceвячоркі’. Паўночнаслав. утварэнне ад прыметніка večerьn‑ь і суф. ж. р. Nomen agentis ‑ic‑a (параўн. польск. wieczornica ’дзяўчына, якая ходзіць на вячэрнія сходы або на вечарніцы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́прадківячоркі, на якіх прадуць’ (Нас., Касп.; в.-дзв., Шатал.; бялын., Янк. 3.; сен., Гіл.; Растарг., Мат. Маг.), су́прадкі, су́пріткі ’тс’ (Бяльк.), су́праткі ’тс’ (круп., З нар. сл.; Мат. Гом.). Гл. попрадкі. Борысь (Prefiks., 115) звяртае ўвагу на рус. дыял. су́прядак ’супрадкі’ і серб.-харв. су́предак ’тс’ як на магчымую паўднёва-ўсходнюю ізалексу, але дапускае таксама магчымасць незалежнага развіцця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́прадкі, по́прадывячоркі’, ’збор дзяўчат у адну хату прасці’, ’час дзявочых пасядзелак за калаўротам і прадзеннем’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Уладз., Шат.; ст.-дар., віл., Сл. ПЗБ; карм., нараўл., Мат. Гом.; в.-дзв., Шатал.; ТС; Бяльк.). Сюды ж таксама по́прадка ’дзяўчына, што прыйшла да сваёй кумпанкі з кудзеляй, каб разам прасці’ (Варл.). Вытворнае ад прасці паводле агульнаславянскай мадэлі, параўн. рус. посиделки, польск. pogawędki ’размовы’, славац. posiedka ’тс’ і пад. Гл. таксама папраду́ха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зве́дкі ’адведзіны’ (Нас.). Параўн. у Даля свѣдать ’праведаць’, укр. звіди, звідини ’разведка’, польск. zwiady ’адведзіны’, дыял. ’заручыны’, чэш. zvéd(y) ’разведка’, славац. zvedy ’тс’. У бел., рус., польск. значэнне візіту, у той час як іншыя прыклады хутчэй пра атрыманне інфармацыі. Як і адведкі, вячоркі (гл.), утворана ад дзеяслова зведваць з суф. ‑к‑і (параўн. зажынкі, дасеўкі, памінкі, Сцяцко, Афікс. наз., 48). Дзеясловы з ‑ведаць у значэнні ’нанесці візіт’ шырока вядомы ва ўсх.-слав. мовах (рус. проведать, наведать, укр. відвідати, звідати, навідати), таму няма падставы лічыць іх запазычанымі з польск. (гл. адведаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́чар ’час сутак ад канца дня да наступлення ночы’ (КТС, БРС, Сцяшк. МГ, Касп., Бяльк., Бяс.); ’увечары, вечарам’ (Сцяшк. МГ, Янк. I); ’забавы моладзі з танцамі’ (Інстр. лекс.); ’грамадскі вячэрні сход, прысвечаны якой-небудзь даце, падзеі’ (КТС, БРС), укр. ве́чір ’вечар’, рус. ве́чер ’тс’, урал. ’перадвясельная вечарынка’, вяц. ’вечарам’, смал. ’старасць’, ст.-рус. вечеръ ’вечар’; ’увечары’; ’забава’, вечерний ’заходні’ (з XIII ст.), польск. wieczór ’вечар’; ’вячоркі’; ’вечарам’, н.-луж. (w)jacor, в.-луж. wječor ’вечар’; ’захад’, чэш. večer ’вечар, вечарам’, славац. večer ’тс’, славен. večér ’вечар’; ’захад’, серб.-харв. ве̏че, ве̏чер ’ранні вечар’; ’вячоркі’; ’увечары’; ’захад’, макед., балг. вече́р ’вечар’; ’увечары’, ст.-слав. вечеръ ’вечар’. Прасл. večerъ суадносіцца з літ. vãkaras ’вечар’ (< *vekeros < *ve‑ke(spe)ros), арм. gišer (гл. Махэк₂, 680; Рудніцкі, 1, 376), лат. vakars, а таксама, відаць, з грэч. ἑσπέρα, ἕσπερος, лац. vespera, ірл. fescor ’тс’ (< *ve‑(ke)speros), ст.-інд. vaskara. Некаторыя даследчыкі звязваюць večer з ням. West ’захад’, ст.-в.-ням. wästan, англа-сакс. west, ст.-нарв. vestr (Эндзелін, KZ, 52, 119; Траўтман, 348; Мюленбах-Эндзелін, 4, 448). Гл. таксама Міклашыч, 376; Вальдэ, 827; Бругман, IF, 13, 1902, 157; Покарны, 1174; Брукнер, 614; БЕР, 1, 140; Фасмер, 1, 309; Праабражэнскі, 1, 81; Шанскі, 1, В, 81. Малаімаверна збліжэнне *večer з *věko ’века’ (КЭСРЯ, 79).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вя́тка ’натоўп, гурт людзей, арцель, чарада’ (Гарэц., КСП, КТС, Нар. сл., Садоўскі, вусн. паведамл.). Рус. вятка ’тс’ (смал., Даль, пск., СРНГ); ’вячоркі’ (смал., Садкова, вусн. паведамл.). Слова з даволі вузкім арэалам распаўсюджання. Параўн., напрыклад, заўвагу Козырева: «Вятка… — специфически смоленская лексика» (Бел.-рус. ізал., 59). Недахоп даных прымушае выказаць толькі здагадку. Можна дапусціць, што гэта рэпрэзентацыя старой асновы jat‑ (‑iti) (параўн. серб.-харв. jȁtiti (se) ’збірацца’). Па форме (далучэнне пратэзы) гэта, у такім разе, утварэнне тыпу вячай, вятроўка (гл.). Да семантыкі параўн. паўднёваславянскую лексіку: серб.-харв. jȁto ’чарада, абшчына, брацтва’, славен. jȃta ’чарада, статак’, балг. ято ’чарада’ і да т. п., аб якіх гл. Скок, 1, 761. Вятка, такім чынам, дэмінутыў ад jat‑a або іначай суфіксальнае ўтварэнне ад дзеяслоўнай асновы jat‑. Усю праблематыку апошняга гл. пад ятка2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Начле́г ’начоўка; пасьба коней ноччу’ (Яруш., ТСБМ), ’вывад коней на пашу ўначы’ (Бяльк.), ночле́г ’тс’ (ТС), сюды ж начлягава́ць ’пасвіць коні ноччу’ (Жд. 2), ’начаваць’ (Сл. ПЗБ), начле́жківячоркі’ (Мат. Маг., Сл. ПЗБ), начл́жнік, начле́зьнік ’той, хто пасе коней ноччу’ (Шн. 2, Сл. ПЗБ; навагр., З нар. сл.), ночле́жнік ’той, хто водзіць коней на начлег; той, хто просіцца пераначаваць або начуе ў чужых’ (ТС), нацле́жнік ’хто начуе не дома; начны стораж коней, што пасуцца ў полі’ (вілен., гродз.; ковен., Нас.), укр. ночлі́г ’пасьба коней ноччу пастухамі’, рус. ночле́г ’начоўка; пасьба коней ноччу’, польск. nocleg ’месца начнога адпачынку і сам адпачынак па-за домам’, noclegować ’начаваць у час падарожжа; пасвіць коней уначы’, чэш. nocleh ’начоўка’, славац. nocľah ’тс’. Ад ноч і ляжаць, гл. Фасмер, 3, 86; утворана шляхам непасрэднага словаскладання, што сведчыць пра архаічны характар слова, параўн. ст.-рус. ночьлѣгъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скок — дзеянне паводле дзеяслова скакаць (гл.) (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.), дыял. таксама скік (гл.), скок, ско́кі ‘танцы’ (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Касп., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), таксама і скакі, гл. Укр. скок, скік, рус. скок, бранск. ‘скокі, танцы’, ст.-рус. скокъ ‘скакун’, польск., в.-луж., н.-луж. skok, чэш., славац. skok ‘скок’, серб.-харв. ско̑к ‘скок; вадапад’, славен. skòk ‘скок’, балг. скок ‘скок; вадапад’, макед. скок ‘скок’. Прасл. *skokъ, якое мае паралелі ў літ. šókti ‘скакаць; танцаваць’, лат. sâkt ‘пачынаць’, ст.-в.-ням. giscëhan ‘здарацца’ і інш.; гл. Фасмер, 3, 645 з літ-рай. Борысь (552) параўноўвае яшчэ з літ. kuokìnėвячоркі са скокамі’ < kuokas (старое) ‘скок; скокі’, skúoc ‘гоп!’ і ўзводзіць да і.-е. *(s)kōk‑ ‘хутка рухацца ўгару’ ад і.-е. *kāk‑/ḱāk‑; гл. яшчэ БЕР (6, 766- 767), дзе мяркуецца пра і.-е. корань *(s)kek‑. Гл. скочыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ду́рань, ‑рня, м.

1. Разумова абмежаваны, тупы чалавек. [Паўлінка:] Дурню плюнь у вочы, а ён скажа: дождж ідзе! Купала. Выйшаў дурань з лесу і забыўся, па што яго браты паслалі. Якімовіч. Дурню агню ў рукі не давай. З нар. // Ужываецца як лаянкавае слова. — Тфу, дурань! — аблаяў сам сябе Сцёпка і дадому пайшоў. Колас. // Уст. Юродзівы.

2. (толькі з адмоўем: не дурань); у знач. вык., з інф. Разм. Майстар на што‑н., ахвотнік да чаго‑н. Не дурань паспаць. Не дурань паесці.

3. Адзін з відаў гульні ў карты. Вечарамі зімой збіраліся малінаўцы да каго-небудзь на вячоркі, бесперапынна курылі і рэзаліся ў карты — у воза або ў дурня. Чарнышэвіч.

•••

Застацца ў дурнях гл. застацца.

Знайшоў (знайшлі) дурня гл. знайсці.

Набіты дурань — пра вельмі тупога, абмежаванага чалавека, няздольнага разважаць, думаць.

Няма дурняў гл. няма.

Пакінуць у дурнях гл. пакінуць.

Пашыцца ў дурні гл. пашыцца.

Строіць дурня гл. строіць.

Шукаць дурняў гл. шукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)